Распляскалася ў прасторы сонца…

Распляскалася ў прасторы сонца
Верш
Аўтар: Юрка Лявонны
1927
Крыніца: http://knihi.com/Jurka_Lavonny/Rasplaskalasia_u_prastory_sonca.html (Паводле выд.: Лявонны Ю. Выбранае. Мінск, 1960.)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Распляскалася
Ў прасторы сонца.
Зелянее стромкая трава.
Ад жыцця не стану я ў старонцы,
Буду ранне шчыра вартаваць.

Будуць песні раўчакамі ліцца —
І не сядзе на суку тым жаль.
Не пахіліць лозаў вецер ніцы,
Не загіне ў просіні мяжа.

Заглядзіцца месяц сівагрывы,
Дол пакрые тонкім серабром.
Пройдзе ноч няскончаным урыўкам,
Каб схавацца ўранні за гарой.

У прасторы —
Ураган сваволіць.
Льецца з клёнаў жоўтае лісцё.
Прывітаю я жыццё і словы,
Як вітае родны брат сясцёр!..

(1927)