Рашэнне Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 5 верасня 1991 г. № 167

Рашэнне Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 5 верасня 1991 г. № 167
Дакумэнт
Аўтар: Мінскі гарадскі Савет народных дэпутатаў
5 верасьня 1991 году
Крыніца: Менскі гарадзкі савет пастанавіў вярнуць назву “Менск”, скасаваную савецкімі акупантамі – 05.09.1991

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА НАРОДНЫХ ДЭПУТАТАЎ
5 верасня 1991 г. № 167
АБ ГЕРБЕ г. МІНСКА І АБ ВЯРТАННІ ГОРАДУ ЯГО ГІСТАРЫЧНАЙ НАЗВЫ МЕНСК

Зыходзячы з неабходнасці аднаўлення гістарычнай справядлівасці і з нагоды 400-годдзя надання месту Менску герба, Мінгарсавет лічыць неабходным вярнуць гораду яго спрадвечнае гістарычнае найменне — Менск — і пацвердзіць герб, нададзены яму 12 студзеня 1591 г.

Згодна з названым вышэй сесія Мінгарсавета прымае рашэнне:

1. Пацвердзіць герб, нададзены гораду 12 студзеня 1591 г. у выніку атрымання Магдэбургскага права ў 1499 г.
2. Звярнуцца ў ВС БССР з прапановай адмяніць рашэнне 2-й сесіі ВС БССР I склікання ад 29 ліпеня 1939 г., згодна з якім горад Менск быў перайменаваны ў Мінск.

Старшыня

А.ГЕРАСІМЕНКА