Родныя зьявы (1914)/«Соціаліст»
← Старые падрызьнікі | „Соціаліст“. (З апаведаньня селяніна) Апавяданьне Аўтар: Якуб Колас 1914 год |
Недаступны → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: «Сацыяліст». |
„Соціаліст.“
(З апаведаньня селяніна).
— І сьмех і беда. Галоднай куме, кажуць, хлеб на вуме. Прыслуховаліся мы, селяне, до таго, што аб зямлі гаварылі. Паявіліся у нас нейкіе доўгінькіе паперкі друкаваные — „праклямаціі“. Чыталі мы іх, перачытавалі. Мне яны надта падабаліся, і цяпер ешчэ адна такая праклямація ляжыць у мяне за абразом.
Пытаю у людзей, гдзе іх можна дастаць? — „У мястэчку,“ — кажуць.
Прыехаў я ў мястэчка. Зайшоў у вадно мейсца, у другое. Хаджу па рынку ды пытаю.
— Ці ня ведаеце, браткі, дзе праклямаціі прадаюцца?
— А спытай, — кажэ адзін ашуканец, — вунь, у стражніка.
А я, як той дурэнь, узяў дый спытаў:
— Скажы, браце, гдзе тут можна дастаць праклямацію?
— А вось я табе пакажу, — кажэ стражнік: — хадзі адно за мною.
„Стукайце і атчыніцца вам,“ — успомніліся мне словы нашаго папа́.
Як падышлі мы да канцэлярыі прыстава, тут толькі схамянуўся я, што папаўся, як лісіца ў саладуху.
Выходзіць прыстаў.
— Дак ты, гад, унь якая птушка! Аткрыта праклямаціі разносіш? Да чаго даходзіць дзёрзасць?!. Пасадзіць у кутузку!..
Цэлы тыдзень прасядзеў я ў прыстава, а пасьля адвялі мяне ў гарадзкую турму. От, зазнаў гора! аж-вошы па мне пашлі… Месяцы праз тры выпусьцілі мяне, пасьмеяліся з маей дурноты на дапросе. А я гаварыў праўду.
— Эх, ты, — кажуць, — соціаліст, дэмакрат ты бязмозгі!
Сьмейцеся сабе, думаю я, цяпер я ўжо не такі дурэнь! Турма крыху навучыла мяне: не мала там людзей разумных сядзела…
Ў турме навучыўся я сьпеваць песьні. Адна песьня вельмі спадабалася мне; яна пачынаецца так:
„Констытуцію далі, |
Прыпеў:
„Трай-рай, рыта-тай, |
Як часам горка мне стане, сьпеваю, яе ды турму ўспамінаю…