Ружа кветка
Ружа кветка Песня |
Беларуска народная песня.
|
Як вазьму я ружу кветку
Ды пушчу на воду
Плыві-плыві ружа кветка
Да самога броду
Плыла-плыла ружа кветка
Ды стала круціцца
Выйшла маці воду браці
Пачала дзівіцца
Ой ты мая ружа кветка
Чаму ж ты завяла
Пэўна доўга ты дзіцятка
На вадзе ляжала
Ўзяла маці ружу кветку
Палажыла ў хаце
Ды як гляне - ўспамінае
Аб сваім дзіцяці
Паўтор 1.
Глядзіце таксама
- Kwiatek róży — польскі пераклад