Над сінім морам дуб зялёны;
На дубе залаты ланцуг:
І днём і ноччу кот вучоны
Па ланцугу вядзе свой круг;
Ідзе направа — спеў заводзіць,
Налева — казку ён бубніць.
Там цуда скрозь: лясун там бродзіць,
Русалка на галлі сядзіць:
Там на няведамых дарожках
Сляды нябачаных звярэй;
Хацінка на курыных ножках
Стаіць без вокан, без дзвярэй;
Праяў там повен лес, даліны;
Там на світанні хвалі хлынуць
На бераг мёртвы, дзе пяскі,
І трыццаць віцязяў плячыстых
Чаргой выходзяць з хваль празрыстых,
А з імі дзядзька іх марскі;
Там каралевіч мімаходам
Чаруе грознага цара;
Там чараўнік перад народам
І цераз лес, і цераз воды
Нясе ў высі багатыра;
Ў цямніцы там царэўна тужыць,
Ёй шэры воўк аддана служыць;
Там ступа з Бабаю Ягой
Ідзе, брыдзе сама сабой;
Там цар Кашчэй над скарбам чахне;
Там рускі дух… Там Руссю пахне!
І там я быў, і мёд я піў;
Ля мора бачыў дуб зялёны:
Пад ім сядзеў, і кот вучоны
Свае мне казкі гаварыў.
Адну я помню: казку гэту
Цяпер расказваю я свету…
|