Рысункі да ілюстраціі крыўскай вайсковасьці
← Рэзаць, кроіць, стругаць, кружаць | Рысункі да ілюстраціі крыўскай вайсковасьці Артыкул Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1925 год Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 10 (2), ліпень-сьнежань 1925 г., б. 110 |
РЫСУНКІ ДА ІЛЮСТРАЦЫІІ КРЫЎСКАЙ ВАЙСКОВАСЬЦІ. Вышэй у тэксьце мы зьмесьцілі два рысункі з гісторыі нашай вайсковасьці. Першы выабражае слаўную грунвальдзкую бітву 1410 г., другі—перамогу крыўска-літоўскіх войск над маскалямі пад Оршай ў 1514 годзе. На памяць гэтай перамогі гетман в. кн. Літоўскага і Крыўскага, Астрожскі, пабудаваў у Вільні дзьве мураваныя царквы: Мікалаеўскую (на Вялікай вуліцы) і Сьвята-Троецкую (на Вострабрамнай вуліцы). У фронтавай сьцяне гэтай другой царквы да XIX ст. была ўмуравана мармуровая пліта з гэткім надпісам (паводле вуснай перадачы віленскіх старажылаў):
„В лѣто 1514. церковь сю созда князь Константин Острожскій, гетман в. кн. Литовского, въ память побѣды под Оршею над врагомъ и супостатомъ вѣры христіянское, православное, царемъ Московскимъ“.
У адзін дзень пад Оршай лягло звыш 30.000 маскоўскага войска. Пры гэтым крыўска-літоўская армія налічала ўсяго 35.000 ваяроў, а Маскоўская — 80.000.
Калі в. кн. Жыгімонт Казіміровіч і гетман князь Астрожскі пасьля гэтай перамогі вярталіся ў сталіцу Вільню, то жыхары засыпалі іх кветкамі і славілі гэткай песьняй:
„Великославному господару королю Жыгимонту Казимировичу |
(Песьня гэта захавалася ў летапісах: Супрасльскім і т. зв. Кароткім кіяўскім).
В. Л.