Рэскрыпт аб Літве
Рэскрыпт аб Літве Дакумант Аўтар: Вільгельм II Гагенцолерн 23 сакавіка 1918 году Крыніца: Газэта «Вольная Беларусь», № 19, 26 мая 1918 г., б. 152 |
Рэскрыпт аб Літве.
4 мая начальнік упраўлення Litauen урачыста перадаў прэзыдыуму Літоўскае Краёвае Рады рэскрыпт Нямецкаго Імпэратара аб прызнанні Нямеччынай нізалежнае Літоўскае дзяржавы.
У дакумэнце кажацца: «Мы, Вільгэльм Божай Міласьцю, Нямецкі Імпэратар, Кароль Прускі і інш. абвешчаем:
Посьля таго, як Літоўская Краёвая Рада,як прызнаная прэдстаўніца літоўскаго народу, 11 сьнежня 1917 г. абвесьціла адбудову Літвы, як нізалежнай дзяржавы, злучанай з Нямеччынай вечным, цьвёрдым саюзам і конвэнцыямі, асабліва ваеннай, дарожнай, мытнай і манэтна,і посьля таго як яна для адбудовы гэтае дзяржавы папрасіла абароны і помачы Нямеччыны; далей,посьля таго, як цяпер быўшыя дзяржаўныя злучыны Літвы развязаны, — мы гэтым даручаем Нашаму Канцлеру графу Гэртлінгу апавесьціць Літоўскай КраёвайРадзе, што Мы, на аснове выжэй названае заявы Літоўскае Краёвае Радыз 11-го сьнежня 1917 году, прызнаем Літву вольнай і нізалежнай дзяржавай і гатовы аказаць Літоўскай дзяржаве проашную абарону і помач пры яе адбудове. Пры гэтым Мы стаімо на тым пункце погляду, што конвэнцыі, каторыя будуць зроблены, будуць гэтулькі адпаведаць патрэбам Нямеччыны. як і літоўскім, і што Літва будзе прымаць учасьце у ваенных ціжарах Нямеччыны, каторыя йдуць і на яе асвабаджэнне.
Адначасна Мы упаўнамочываем Нашаго Канцлера у згодзе с прэдстаўнікамі жыхароў Літвы прыняць меры канечна патрэбныя для адбудовы самабытнае літоўскае дзяржавы і зрабіць крокі для утварэння моцнаго саюзу з Нямеччынай і для злажэння прадвіджаных для гэтаго і канечна патрэбных конвэнцый.
Дан у Вялікай глаўнай кватэры, 23 сакавіка 1918 г..
Падпісаў Вільгэльм, Імпэратар, Кароль.
Контрсігнаваў: граф Гэртлінг.
Арыгінал: | |
---|---|
Пераклад: | Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму. |