Рэха (Крачэўскі)
Рэха Верш Аўтар: Пётра Крачэўскі |
Калі мне рэха адзавецца,
Я чую лепш сябе, жыву…
Мацней у грудзях сэрца бьецца
І сьмела я у сьвет плыву.
Калі пачую чалавека,
Ён слова скажа мне з душой —
Прэч адыходзіць небяспека,
Німа і страху прада мной.
Калі ж народ мой адгукнецца —
І скажа мне ідзі сьмялей…
Тады, браты мае, здаецца
І мора пойдзе за гарой.
�