Сабраўшыся на тры чоўна…
Сабраўшыся на тры чоўна… Верш Аўтар: Францішак Багушэвіч Крыніца: http://knihi.com/Francisak_Bahusevic/ |
* * *
Сабраўшыся на тры чоўна,
Веславалі мы да Коўна.
Праз тры дні і праз тры ночы
Дождж мачыў, а вецер ў вочы!
Усе нашы панічыкі
Зрабіліся як бічыкі:
На далоньках мазолікі
Чырванелі, як волікі,
Забалеліся жывоцікі,
Прамачыліся іх боцікі,
Ржа пабіла шкарпэтачкі…
Ох! бедныя ж вы дзетачкі!
Ноч зімная, дзень жаркі:
Папаліла чыста тваркі!
Пачарнелі, змаркатнелі:
Праз тры дні мясца не елі!..
Песні гудзець перасталі.
Усе чыста ўжо прысталі!
Але ў Коўне памаленьку,
Як хто глянуў на паненку, -
Ачуняў і боль забыўся,
Кожны б з кожнай ажаніўся:
Кожна міла і васола!
Прапаў смутак весь укола!
Як хто хоча быць ў гасціне,
То едзь ў Коўна на віціне,
Ці на плыце, ці на чоўне;
Дапытайся толькі ў Коўне,
Гдзе Пятровічава хата:
Там сям'я уся багата
У гасціннасць, у шчыроту,
Людску міласць і даброту.
Там накормяць, развасэляць
І твой смутак тут раздзеляць.
Коўна (р. 1897, д. 20 ліпца)