Савецкі сацыялізм

Савецкі сацыялізм
Публіцыстыка
Аўтар: Фабіян Акінчыц
1935 год
Крыніца: Часопіс «Новы шлях», № 3 (18) ад 25.IV.1936 г., б. 2-4

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Савецкі сацыялізм.

Адсталая аграрная краіна, якою зьяўляецца б. Расея з яе 150 мільёнамі некультурнага насельніцтва, ператварылася, як гэта запэўняе нас камунізуючая прэса, у запраўдны сацыялістычны рай, дзе няма ні тугі ні суму…

Толькі дзякуючы мудрасьці сваіх правадыроў, на чале з „каханым“ т. Сталінам, у Саветах запанавалі такія парадкі, якімі захопліваюцца ня толькі камуністы, але і многія „прастачкі“, уведзеныя ў блуд крыкліваю і не разьбіраючаю ў сродках камуністычнаю прапагандаю.

Як на доказ здаваленьня там усіх людзкіх патрэбаў усьцяж вытыкаецца «калёсальнае будаўніцтва» і «надзвычайны пасьпех» у культурнай галіне.

Пабудавалі Днепрастрой, Волхаўстрой, злучылі Балтыцкае мора з Паўночным Акіянам, разбудавалі цэлыя гарады…

У працягу якога небудзь дзесяцігодзьдзя стараліся „выперадзіць“ капіталістычную Эўропу і нават Амэрыку.

„Там растуць, разбудоўваюцца гарады“, кажа адзін з захопленых — Б. Тарашкевіч б. старшыня Грамады, а сучасны варашылаўскі стралок: „узьнікаюць новыя фабрыкі-гіганты, гудзяць на палёх трактары, узгорвеючы межы вузкіх палосак, нішчучы адвечную бязхлебіцу І катаржную працу“…

Там вольная праца, бурны рост культурнага і гаспадарчага жыцьця, рост дабрабыту працоўных мас. , там няма эксплёатацыі і прыгнячэньня».

Савецкімі парадкамі захопліваюцца ня толькі «варашылаўскія стралкі» і людзі пазбаўленыя крытыцызму, але нават і тыя, хто павінен, здавася-б, больш уважна прыглядацца да савецкай рэчаістасьці.

Ці запраўды ўсё там так добра і прыгожа каб можна было для гэтакага «раю» адкінуць усе іншыя імкненьні і ідэалы і сьлепа паддацца пад кіраўніцтва камуністычнай партыі і яе «мудрага» правадыра т. Сталіна?

Няўжо-ж толькі адны капіталісты і абшарнікі нездаволены з сацыялістычных пасьпехаў, аб якіх так голасна на ўсім сьвеце, і нездаволены з тае прычыны, што яны злучаны з утратаю імі свайго панаваньня?

Мы не належым ні да капіталістаў, ні да людзей, каторыя падчас камуністычнай рэвалюцыі маглі-б нешта страціць.

Усе мы нічога ня маем, зьяўляемся стопрацэнтовымі пролетарыямі, здаем сабе справу з таго, што сучасны буржуазна-капіталістычны лад ёсьць крыўдным і несправядлівым для ўсіх, хто не належыць ні да клясы капіталістаў, ні да прыслужнікаў гэтых апошніх.

Аднак і сярод гэтакіх людзей паўстае сумліў т недавер да таго, што творыцца ў Саветах.

Сацыялістычнае будаўніцтва… Трактары… Вялікія фабрыкі і заводы… Плянэтарныя каналы…

Усё гэта рэчы, каторыя нас ня дзівяць і каторыя ў працягу вякоў і ў меру поступу цывілізацыі наглядаліся на сьвеце.

Ня спыніўся поступ і ў сучасную дабу, найлепшым доказам чаго будзе капіталістычная Амэрыка, якая пры ўмовах, нічога супольнага ня маючых з савецкімі, разбудавала сваю тэхніку і прамысловасьць так, што ёй заздросьцяць усе, а ў тым ліку і савецкія камуністы.

Ды, ўрэшце, той самы Петраград, пабудаваны царом Пятром I, а потым пераіменаваны бальшавікамі ў Ленінград і забруджаны салдатнёю падчас рэвалюцыі—ці не зьяўляецца доказам таго, што можа выканаць праца людзей, змушаных з-за кавалка хлеба тварыць цуды і на фінскіх балотах будаваць прыгожы, апрануты ў граніт і мармур, горад-сталіцу.

А піраміды эгіпэцкіх фараонаў, а цуды індыйскага будаўніцтва?

Далёка яшчэ да гэтага савецкім камуністам з іхнім „наймудрэйшым з усіх мудрых“ правадыром.

Засьлепленыя, а часта проста перакупленыя „стралкі“ ня кажуць усяго, што яны бачаць у Саветах і гэтым уводзяць у блуд тых, хто шчыра хацеў-бы імкнуцца да Лепшага ў жыцьці грамады.

Ілжа і ашуканства пануюць на сьвеце і найбольш, здаецца, яны распаўсюджаны ў Саветах.

Там пануюць гвалты, бяспраўе і найвялікшы зьдзек над чалавекам—і гэта найбольш нас абыходзіць.

Што нам з тых колёсальных фабрыкаў і заводаў, калі той, для каго яны павінны быць вызначаны і хто, як цар прыроды, павінен над імі панаваць, застаўся сваімі тэхнічнымі асягненьнямі паняволены?

Чалавек ператварыўся там у нявольніка, над каторым пануе каста ўпрывіліяваных.

У мэтах замацаваньня сваей улады яна будуе ўсялякія „цуды“, маючы на мэце задушыць гэтымі цудамі людзкую істоту і зрабіць з яе звычайны прыдатак да машыны.

Пасьпехі матэрыяльнай культуры апярэдзілі там маральны і інтэлектуальны поступ людзкой масы.

А гэтакі поступ, здавалася, і павінен быць тым галоўным, што мы вымагаем ад кожнай рэвалюцыі.

Найвялікшыя насільствы творацца ў краіне дыктатуры камуністычнай партыі: бязлітасныя казьні, высылкі, нявольніцтва, якіх няма нават у Абісыніі, і іншыя пачварныя зьявішчы, каторыя ніяк ня вяжуцца з запраўднаю сацыялістычнаю культураю.

Калі-ж узяць пад увагу, што жыды адыгрываюць там кіруючыя ролі, захапіўшы ўсе адказныя пляцоўкі з мэтаю вытварыць у Саветах найбольш спрыяючыя абставіны для існаваньня т расплоду сэміцкай расы, то ўсякаго незасьлепленага чалавека можа агарнуць толькі сум і жах за лёсы шматмільённых народаў, паўшых ахвяраю, дзякуючы сваей латвавернасьці і адсутнасьці нацыянальнай сведамасьці.

Саветы ніколі ня былі сацыялістычнымі і ня будуць імі да той пары, пакуль там пануе камуністычная партыя, але ніколі яны ня вернуцца і да старога, перад-рэвалюцыйнага стану рэчаў з панаваньнем абшарнікаў і капіталістаў.

Збаўленьне для прыгнечаных у Саветах народаў прыдзе ў выніку запанаваньня на сьвеце ідэі нацыянальнага адраджэньня, спалучанага з сацыяльным вызваленьнем.

Народы Саветаў — беларусы, украінцы, грузіны і цэлы рад іншых стаяць перад вялікімі гістарычнымі здарэньнямі, якія прывядуць да ўпадку дыктатуру камуністаў, пасьля чаго гэтыя народы возьмуцца за ўпарадкаваньне свайго нацыянальнага і палітычнага жыцьця.

Апанаваньне праз нацыянальна-сацыялістычны сьветапагляд народаў Эўропы не затрымаецца на Саветах і, як усюды, замацуе і там цьвёрдыя падставы да запраўднага поступу культуры, устанавіўшы больш справядлівы грамадзкі і палітычны лад.

Ф. Акінчыц.