Свеціць месяц
верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
Крыніца: http://biadulia.ru/stories/190.htm

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Свеціць месяц.
Б'ецца сэрца.
Ядка стук і грук у дзверцы:
— Адчыні, мая дзяўчына, Будзе радасць упачы нам!
— Маці злосная аблае.
Маці кажа: я малая.
Свеціць месяц. Ён праз вокны
Сцеліць срэбныя валокны.
Янка торгае за клямку:
— Адчыні, мая Маланка!
— Як жа выйду я на росы —
Ножкі дробныя ў яго босы.
Месяц слеціць. Лезе ў вочы.
Трачу розум свой дзявочы.
— Мне сабака рукі ліжа,
Адчыні жа, адчыні жа!
— Я ўжо косы расчасаЛа.
Дай сабаку лустку сала.
Месяц свеціць. Зорка з зоркай
Пачынаюць шэпт-гаворку.
За сцяною чую шолах:
— Адчыні — я друг, не вораг.
Ціха дзверцы адчыніла.
— Дзе ты, Янка? Дзе ты, мілы?
Месяц свеціць. У мігценні
На палыні граюць цені.
Спіць сабака ў цёплай будцы,
Кветкі яблыні трасуцца.
Па расе слядоў не бачу,
Сніла сон такі, няйначай.