Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/Ад зьбіральніка

Ад зьбіральніка
Прадмова
Аўтар: Аляксандр Сержпутоўскі
1911 год
Арыгінальная назва: Отъ собирателя
Пераклад: Gleb Leo
1. Не́бо и пе́кло

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ад зьбіральніка.


Зьмешчаныя ў дадзеным зборніку бытавыя апавяданьні і казкі, запісаныя мною ў 1890—1907 г.г. у Беларускім Палесьсі — у паўднёвай палове Слуцкага і паўночнай частцы Мазырскага паветаў, Менскай губэрні.

Пры запісваньні была зьвернутая асаблівая ўвага на верную перадачу зваротаў мовы апавядальніка і, наколькі магчыма, на дакладнае ўзнаўленьне вымаўленьня. Каб наблізіцца да сапраўднага вымаўленьня жывой беларускай гаворкі, мною прыняты фанэтычны спосаб пісьма, для чаго ў расейскі альфабэт уведзеныя наступныя знакі: ґ, ǒ, нескладовае ў і є́, вымаўленьне якіх апісанае ніжэй. Знак ґ вымаўляецца таксама, як у царкоўна-славянскай мове буква г або як у польскае h.

Расейскае г трапляецца даволі рэдка, больш у словах, запазычаных з польскай і нямецкай моваў. Знак ǒ вымаўляецца як дыфтонг уо — адным гукам і амаль заўсёды стаіць пад націскам. Нескладовы ў вымаўляецца каротка; ён заўсёды стаіць пасьля галоснага гуку, безь якога не ўтварае асобнага складу; нават складовы у, які стаіць у пачатку слова, у тым выпадку, калі папярэдняе слова сканчаецца галосным, пераходзіць у нескладовы ў, напр.: з ду́ру ўрє́заўса аб сцѣ́ну галаво́ю. Такой зьмене ў кароткае падпарадкуецца і і, калі яно стаіць пасьля галоснага і не пад націскам. Знак є́ вымаўляецца як закрытае ыэ (дыфтонг). Ён амаль заўсёды стаіць пад націскам. Акрамя таго, расейскія літары е́ і ѣ́ вымаўляецца так: е́ — як юо (дыфтонг) або нават іуо (трыфтонг) адным гукам, а ѣ́ — як іэ (дыфтонг). Апошні — цяжка ўспрыманы для нязвыклага уха гук, дзякуючы якому часам адрозьніваюцца сугучныя словы, напр.: маѣ́ (множ. лік) — маі ад маѐ (адзін. лік) — маё. Гукі е́ і ѣ́ таксама амаль заўсёды стаяць пад націскам. Адлюстраванне апошняга гуку літарай ѣ прынятае мною ў выніку таго, што навукай яшчэ да цяперашняга часу дакладна ня высьветлена, яе менавіта трэба вымаўляць літару ѣ, якая сустракаецца ў самых старажытных помніках славянскай пісьмовасьці. Паміж тым, у жывым беларускім маўленьні гукі ѣ́ і є́ ў большасьці выпадкаў вымаўляюцца ў адпаведных словах там, дзе ў славянскай мове пры пісьме ставілі ѣ. Гук ы вымаўляецца некалькі мягчэй, чым у расейскай мове. Спалучэньні гукаў дз і дж вымаўляюцца зьлітна — адным гукам. Слова дождь вымаўляецца як бы дошдшч. Гукі, адлюстраваныя літарамі я і е часта зусім зьмешваюцца, бо вымаўляюцца крайне няясна, калі толькі на іх не падае націск.

Прыведзеныя тут апавяданьні запісваліся мною пры ўсялякім зручным выпадку: у лесе, у полі, на начлезе, падчас адпачынку ад сенакосных або палявых працаў, на начоўках у дарозе, у пасеках або пчальніках, дзе-небудзь каля вогнішча або ў доме пры агністай пад лучніком[1] лучыне — словам, усюды, дзе толькі прыходзілася мне слухаць нявымушаныя апавяданьні аматараў-апавядальнікаў.

Хаця добрыя апавядальнікі трапляюцца даволі рэдка, затое яны заўсёды вабяць многа слухачоў. Тут жа вусныя апавяданьні замяняюць усю літаратуру, якою карыстаюцца пісьменныя людзі. і таму маюць агромністае значэньне ў жыцьці непісьменнага простага люду. Пад уплывам апавяданьняў, казак, прыказак і іншых прадуктаў вуснае народнае творчасьці выпрацоўваюцца часткова ўвесь сьветапогляд, уся жыцьцёвая мудрасьць і ўсе этычныя ўяўленьні цёмнага вясковага люду. Насамрэч, адукаваныя і навогул пісьменныя людзі, акрамя дамашняга і школьнага выхаваньня і зносінаў з сабе падобнымі, у вольны час, праз чытанне кніг, маюць магчымасьць, кажучы фігуральна. слузаць прамовы вялікіх і геніяльных людзей і павучацца ў іх. Гэтыя беспасярэднія зносіны з адсутнымі або ўжо даўно памерлымі аўтарамі кніг, даступныя пісьменнаму чалавеку, нярэдка дае чытачу адказы на тыя або іншыя запыты духу і зьяўляецца найвялікшым дабром, якое толькі дадзена разумнай істоце. Непісьменны чалавек пазбаўлены гэтага дабра: ён вымушаны навучацца толькі з вусных апавяданьняў, бо слухаць чытаньне кніг не заўсёды магчыма ды, акрамя таго, кніжная мова навогул мала зразумелая простаму люду, а асабліва беларусам-палешукам, якія ведаюць адзіна сваю мясцовую гаворку. Да самага апошняга часу ў палескай частцы Беларусі больш або менш пісьменных людзей было вельмі мала: „гармацеі“ ледзьве разьбіралі „па-друкаванаму“, а з прычыны таго, што кнігі трапляліся ў незразумелай царкоўна-славянскай або расейскай літаратурнай мове, такое чытаньне не давала на адказау на цікавыя для простага люду пытаньні. Богаслужэньне, духоўна-стваральныя павучаньні ў храмах і чытаньне кніг нярэдка ўносілі ў паняцьці беларуса скажоныя думкі і стваралі блытаніну ў ягоным сьветапоглядзе. Але характэрная чалавеку патрэбнасьць адшукаць адказы на жыцьцёвыя пытаньні выпрацавала ў простага люду любоў да апавяданьняў, казак і т. п. твораў народнае творчасьці. Дзе б ні знаходзіўся беларускі селянін, раз яму дазваляе адпачынак або не празьмерна цяжкая праца, ён прыступае да казак, апавяданьняў і т. п.

Сапраўдныя падзеі зьмешваюцца ў апавяданьнях беларуса, разам з жахлівай выдумкай. Найчасьцей сам апавядальнік не ўсьведамляе, дзе сканчаецца сапраўднасьць і пачынаецца выдумка. Гэтакія, напрыклад, расказы пра страхі, пра хаджэньне мерцьвякоў, пра штукі чараўнікоў і т. п.

Народ глядзіць на казачныя эпізоды, як на сапраўды былыя падзеі. Не дарма, пры размовах, спасылабцца на тыя або іншыя сказы, якія перадаюцца ў вядомых казках, расказаха і т. п. Гэта нагадвае тыя спасылкі з вобласьці гістарычных фактаў, якія робяць адукаваныя людзі, каб пацьвердзіць сваё маўленьне.

Апавядальнікамі зьяўлябцца, вядома, больш здольгыя і разьвітыя людзі. Гэта, так сказаць, — інтэлігенцыя. Адны з апавядальнікаў вылодаюць выдатным красамоўем, другія вылучаюцца дарам мастацкага пачуцьця і творчасьці, і амаль усе зь іх маюць схільнасьць да філязафаваньня. Укаду на неаторых абдораных апавядальнікаў, ад якіх і запісаныя амаль усе сабраныя тут творы.

У с. Вялікі Рожын Вызьнянскай воласьці, Слуцкага павету, у канцы мінулага стагоддзя жыў глыбокі стары, па мянушцы Рэдкі. Паводле яго, ён ніколі не хварэў. Ён дажыў да 115 гадоў. Дармаа што стогадовы век, Рэдкі вылучаецца нязвыклай бадзёрасьцю, вясёлым характарам, здольнасьцю расказваць цэлымі гадзінамі казкі, а таксама пра розныя прыгоды і страхі з свайго доўгага жыцьця. Рэдкі, акрамя гаспадаркі, займаецца кастрацыяй быкоў і харчаваўся амаль выключна прадуктамі гэтага рамяства. Кастрацыю ён рабіў разагрэтых жалезных лемяшоў і сьвежыя жалезы адразу на вогнішчы троху смажыў і еў. Мясцовыя жыхары кажуць, што такая ежа мела вялікі ўплыў на бадзёрасьць і працягласьць жыцьця гэтага старога. Цудоўна, што Рэдкі амаль да сьмерці не згубіў здольнасьці да палавога жыцьця, а разам з тым і радаснага настрою. Рэдкі звычайна заводзіў гутарку на філязофскія тэмы і потым, каб пацьвердзіць тое або іншае сваё палажэньне, пераходзіў да расказаў або казак. Далей яго ўжо захапляў самы працэс апавяданьня. Тут апавядальнік захаплўся, забываў папярэднюю размову і ўвесь аддаваўся ва ўладу фантазіі і мастацкай творчасьці. Рэдкі мог займальна расказаць самую звычайную казку. Для гэтага ён дадаваў ад сябе шмат пабочных абставінаў і аздабляў свой расказ вобразным апісаньнем карцінаў і псыхічнага стану дзейных асобаў. Словам, гэты стары валодаў вялікім мастацкім талентам.

Іван Аземша, па мянушцы Шавец, пражывае ў с. Лучыцах, Мазырскага павету. Гэта — яшчэ бадзёры стары, гадоў 70. Ягоны бацька, Павал Шавец, жыў больш за 100 гадоў. Ён захварэў адзін раз у жыцьці за дзень да сьмерці і памёр, здаецца, у 1891 або 1892 годзе. Перад сьмерцю ён выпіў паўбутэлькі гарэлкі, заснуў і больш не прачынаўся. Павал усё жыцьцё пражыў у маёмасьці мясцовага памешчыка: раней — як прыгонны, а пасьля 1861 г. — як вольнанаёмны, выконваючы чаравічныя і шорныя працы. Павал зашмат піў, за што часта цярпеў ад страшных пабояў. Памешчык вельмі часта так люта караў Паўла, што ён цэлымі днямі заставаўся ў непрытомным стане. Паводле яго, за ўсё сваё жыцьцё ён выіпў столькі гарэлкі, што калі б яе выліць на млыннае кола, то млын малоў бы некалькі содняў, і столькі выпаліў табакі, што зь яе магла б утварыцца агромністая скірда ў некалькі сажняў вышынёю. Акрамя памешчыка, Паўла каралі французы ў 1812 годзе, калі захапілі з сабой у якасьці павадыра. Каля м. Клецка, Слуцкага павету, Павал уцёк ад французаў і трапіў да казакоў, якія таксама частавалі штодзень частавалі яго нагайкамі. Адзін раз казакі зьбілі Паўла да паўсьмерці і кінулі на беразе ракі. Павал прыйшоў у сябе, падпоўз да ракі, напіўся вады і паплёўся дадому. У дарозе ён харчаваўся толькі ягадамі і сыраежкамі.

Павал сам не вылучаўся красамоўем, але ведаў мноства казак і расказаў, якія і перадаў свайму сыну Івану. Іван быў вялікі ахвотнік расказваць, седзячы за гэтым заняткам цэлымі доўгімі зімнімі вечарамі, але даволі было , каб хто-небудзь іншы пачаў распавядаць, дык празь пяць хвілінаў Іван засынаў. Іван Аземша асабліва любіў расказваць пра чарцей, лесуноў, вадзянікоў, мерцьвякоў, пярэваратняў і, навогул, пра ўсялякую нячыстую сілу. Яго моцна займалі пытаньні пра стварэньне сьвету і чалавека, пра Бога, пра душу і замагільнае жыцьцё і т. п.

Хаця кожны беларус ведае дзясяткі два побытавыз раскаўаш і некалькі каўак, але ня кожны любіць і ўмее расказваць. Добрыя апавядальнікі сустракаюцца даволі рэдка. Усё іх мастацтва заключаецца ў тым, што яны ў свае расказы ўносяць асабістыя рысы, — перадаюць расказ з пунктам гледжаньня свайго сьветапогляду. Недасьведчаныя ж апавядальнікі клапоцяцца, галоўным чынам, пра тое, каб верна перадаць зьмест расказу. Яны прыпамінаюць падрабязнасьці, вяртаюцца назад, перадаюць розныя эпізоды крайне непасьлядоўна і суха, так што расказ і не стварае адпаведнага ўражаньня. Добры апавядальнік, наадварот, не зважае на дакладнасьць зьместу і на падрабязнасьці якой-небудзь падзеі. Ён бярэ ў расказе галоўную думку, якая часам выказваеца прымаўкай або адной характэрнай фразай, разьвівае гэтую думку і вобразнымі зваротамі мовы тут жа выдумляе цэльны законаны расказ. Добрыя апавядальнікі — гэта свайго кшталту мастакі-раманісты плюс акторы-апавядальнікі.

Аднойчы, летам, мне прыйшлося прабрацца з с. Камаровіч, Мазырскага павету, у м. Любань, Бабруйскага павету. Гэтыя два пункты аддзяляюцца вялікімі балотамі, па якіх працякае рака Арэса.

Дабраўшыся да в. Убібацек на берагу ракі, я ўзяў лодачніка и паплыщ верх па рацэ. Лодачник, яшчэ малады мясцовы селянин, аказащся цикавым апавядальнікам-паэтам. Ён, лавіруючы на вузкім, крайне няўстойлівым чаўне і аддана працуючы вяслом, у той жа час, безь перапынку раскаўваш баечкі і імправізаваў даволі доўгія ўрыўкі. Усё гэта ён казаў у вершаванай форме з багатымі рыфмамі. На жаль, рабіць запісы на няўстойлівым чаўне было крайне цяжка. Акрамя таго, гэты непісьменны паляшук-паэт казаў даволі хутка. На мае распыты ён тлумачыў, што ведае ўсе мясцовыя песьні і казкі і што ў яго само сабой „складна“ гаворыцца. У в. Юркавічах я разьвітнуўся з арыгінальным паэтам-імправізатарам і больш зь ім ня бачыўся, нават забыў, як яго завуць.

Вось такія ж таленавітыя людзі, нікім незаўважаныя, усё сваё жыцьцё праводзяць у глухіх кутках. Пры іншых умовах, мабыць, яны сталі б нацыянальнай гордасьцю…

А. Сержпутоўскі


С-Петербургъ,
10 февраля 1910 г.


  1. Лучнік — дымавая труба, пад якою падвешваецца жалезная пляцёнка—сьвяцілна. На пляцёнцы гарыць смалістая лучына, якая асьвячае сваім яскравым сьвятлом убогую беларускую хату.
  Гэты твор з’яўляецца перакладам і мае асобны прававы (ліцэнзійны) статус адносна карыстанай аховы аўтарскіх правоў на арыгінальны змест.
Арыгінал:

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.
 
Пераклад:

Гэты твор пашыраецца на умовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 Unported, якая дазваляе вольнае карыстаньне, пашырэньне й стварэньне вытворных з гэтага твораў згодна з умовамі прытрымліваньня і пазнакі ліцэнзіі ды аўтара арыгінальнага твора. Усе вытворныя творы будуць абараняцца той жа самай ліцэнзіяй, што й гэты.