Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/10
← 9. Кузьма́ | 10. Бэч рыж Беларуская народная казка 1911 год |
11. Бу́сел → |
10. Бэч рыж.
Жыў сабѣ́ адзи́н баґа́ты чалавѣ́к. Не то ўжэ́, каб ẻн быў ве́льми старэ́нны, або́ працави́ты, але́ ему́ ва ўсё́м шанцава́ло. Ча́сто сусѣ́дзи каза́ли, што ма́быць ему́ не́чысць памаґа́е; да, пе́ўне, што е́н з нечы́стым зна́ўса. Быў у тǒм селѣ́ старэ́нны й ку сему́ зда́тны чалавѣ́к, але́ таки́ бѣ́дны, што ча́сам и хлѣ́ба не ма́ў. Не быў ẻн ни ґульта́й, ни пья́ница, але́ штось ему́ не шанцава́ло, а мо́жэ ґэ́то ё́н ужэ́ таки́ неща́сны ўрадзи́ўса. От пашо́ў раз, бѣ́дны на заґуме́чэ; тра́пиласо ему́ ици́ кале́ ґумна́ баґа́таґо. Тǒлько е́н параўня́ўса з ґумно́м, ба́чыць, аж баґа́ты абсма́львае ў сваё́м ґумнѣ́ паўцѣ́не: падпа́лиць зу́бленкаю пад са́мым стро́пам, а як аґо́нь разґары́тца, та баґа́ч тǒлько ка́жэ: „бэч рыж!“ Гары́ць сабѣ́ ци́хенько паўцѣ́не, а сало́ма хаць-бы што — от як у вадзѣ́. Абсмали́ў баґа́ч у ґумнѣ́ ўсе́ паўцѣ́не, заткну́ў зу́бленку ў сто́ўп, да й пашо́ў сабѣ́ ў ха́ту. Даґарэ́ла зу́бленка да са́маѣ сало́мы да й пату́хла. Ба́чыць бѣ́дны, што баґа́таґо аґо́нь слу́хае, пашǒў и ẻн у свае́ ґумно́ й дава́й апа́льваць павуцѣ́не. Тǒльки ẻн падаткну́ў зу́бленку, як заґары́тца страха́; крыча́ў ẻн, крыча́ў „бэч рыж!“ — ничо́ґо не зро́биц, — аґо́нь не слу́хае. Нараби́ў ё́н кры́ку, збѣ́ґласо ўсе́ село́, але́ што ни раби́ли, — зґарѣ́ло ґумно́ бѣ́днаґо, ўсе́ ро́ўно, як еґо́ языко́м злиза́ло. Беду́е бѣ́дны чалавѣ́к, нема́ за што́ рук заця́ць. Прышо́ў ё́н к баґа́таму да й пыта́е: „скажы́ ты, братко́, чаму́ цебе́ аґо́нь слу́хае?“ — Гэ́то мнѣ, — ка́жэ, — так шанцу́е, а вѣ́дамо, кали́ шанцу́е, та й у ла́пцях танцу́е. Ма́быць мая́ така́я до́ля, што, штоб я ни зраби́ў, та ўсе́ бу́дзе до́брэ. От раз быў баґа́ты ў по́ли, ба́чыць, аж ґары́ць их село́. Усѣ́ ки́нулиса тушы́ць по́жар, альбо́ ратава́ць свае́ баґа́тство. Пабѣ́ґ и бѣ́дны чалавѣ́к, а баґа́ты аста́ўса. — Чаґо́ я, — ка́жэ, — пайду́ ратава́ць, мо́о ў ґэ́тум мае́ ща́сце. — Зґарѣ́ло село́. Пачали́ лю́дзи пераґрє́баць по́пел. Гледзи́ць баґа́ты, аж там, ґдзѣ́ была́ еґо́ ха́та, зо́лато слило́со: кусо́к, мо́о ху́нтаў дзе́сяць. — От, — ка́жэ, — мнѣ́ й по́жар шанцу́е, ґэ́то така́я мая́ до́ля. — И зажы́ў баґа́ты з таѣ́ пары́ ащэ́ лѣ́пш, як уперǒд, а бѣ́дны бѣ́дным так и аста́ўса.
Пересказалъ Данило Кулешъ.
Дер. Чудинъ.