Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/13

12. Стральцы́ 13. Маска́ль и смерць
Беларуская народная казка

1911 год
14. Круци́ не круци́, а трэ́э умерци́

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




13. Маскаль и смерць.

Быў вели́ки памǒрак на людзе́й и на ґаўя́до. Лю́дзи ме́рли, як мухи. Прапа́ў уве́сь ста́так. Прышли́ на пастǒй маскали́ — нема́ каму́ даць им ѣ́сци. Сланя́ютца маскали́, як тру́тни, ѣ́сци хо́чэтца, а нема́ чаґо́. Зневажа́юць людзе́й, а лю́дзи, хто аста́ўса жыў, нарака́юць на Бо́ґа да праклина́юць смерць. А ена́ сабѣ́ хо́дзиць ат села́ да села́ да ко́сиць людзе́й. От пашо̀ў адзѝн маска́ль у лѣс па ґрыбы́ й сустрака́е смерць. Спужа́ўса маска́ль и ў вачу́ пацемнѣ́ло. Даста́ў ẻн з кишэ́ни ражо́к з таба́каю, хацѣ́ў паню́хаць таба́ки, каб тро́хи ў вачу́ пасветлѣ́ло, а смерць про́сиць у еґо́ таба́ки. — Нюхай — ка́жэ маска́ль, — и су́нуў ё́й ражо́к пад са́мы нǒс. Паню́хала смерць — ничо́ґо ў нǒс не папа́ло. — Ничо́ґо — ка́жэ — мнѣ́ ў нǒс не папа́ло, дай мнѣ до́брэ зажы́ць таба́ки. — Лѣзь — ка́жэ маска́ль — у ражо́к, там до́брэ наню́хаешса. — Улѣ́зла смерць у ражо́к, а маска́ль мǒцно-мǒцно зачыни́ў ражо́к и схава́ў еґо́ ў кишэ́ню. Назбира́ў маска́ль грыбо́ў да й пашо́ў у село́. Седзи́ць смерць у ражку́, не мажэ́ атту́ль вы́лезци. Дзиву́ютца лю́дзи, што ни́хто не ўмира́е. Уперǒд ду́мали, што ґэ́то смерць здаво́лиласа, атдыха́е, але́ по́тым ба́чаць, што прайшо́ў ґǒд и нихто́ не памё́р. Нараджа́ласо дзеце́й и ўсѣ́ ґаду́ютца. Зноў развело́со ґаўя́до. Пашли́ ўраджа́йные ґады́. Жыву́ць лю́дзи да Бо́ґа хва́ляць. Так мо́о прайшло́ ґадǒў з петдзеся́т. Тǒлько пачали́ лю́дзи старє́ць, да ўсе́ жыву́ць, а малады́х тǒлько напладзи́ласо, што як земля́ их паднима́е. Састарє́ўса той маска́ль. Ужэ́ й у Петрǒўку апране́тца ў кажу́шак, седзи́ць на пры́збе да на со́нейку грє́етца. Даўно́ пара́-б памира́ць, да баи́тца смерць з ражка́ вы́пусциць, каб ена́ на ґало́дные зу́бы не наки́нуласа на стары́х и малы́х. Пражыли́ лю́дзи без сме́рци мо́о ґадо́ў сто. Ця́жко ста́ло на свѣ́це жыць, бо ве́льмо наро́ду размнǒжыласо, так размнǒжыласо, што й земля́ не паднима́е. И пачали́ лю́дзи на Бо́ґа нарака́ць, што не дае́ сме́рци — От кали́-б вайна́, памǒрак, альбо́ яка́я по́шасць, — ка́жуць лю́дзи, — хаця́-б прастарнѣ́й было́-б на свѣ́це жыць. — И дава́й лю́дзи наседа́ць на старо́ґо маскаля́. — Гэ́то е́н — ка́жуць — смерць у ражку́ трыма́е, — сам не ўмира́е и друґи́м не дае́. — Гǒрно зраби́ласо маскалю́, што так лю́дзи ка́жуць за еґо́ дабро́, не́ма чаґо́ раби́ць, вы́пусціў смерць. И пашла́-ж ена́ з таѣ́ пары́ на ґало́дные зу́бы касиць и стары́х и малы́х.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы