Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/16

15. Неха́й 16. Зави́сны баґаты́р
Беларуская народная казка

1911 год
17. По́шасць и памо̆рак

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




16. Зави́сны багаты́р.

Было́ два браты́: адзи́н баґа́ты, а друґи́ бѣ́дны. Абу́два ены́ ґас падарава́ли. Што ни зро́биць баґа́ты — ўсе́ до́брэ, ўсе́ ў ру́ку, бо ему́ шанцава́ло. А бѣ́дны бǒльш еґо́ ґарава́ў, але́ штоб ни зраби́ў — усе́ з рук плыве; так ему́ не шанцава́ло. Ма́быць ужэ́ еґо́ была́ така́я до́ля. Вѣ́дамо, даўнѣ́й, ещэ́ светы́е хадзи́ли па земи́. От раз звыпа́е бѣ́дны ў каду́шку жы́то, яко́е слемаза́рнае Бǒґ даў. Тǒльки ось падхо́дзяць к ему́ яки́сь дзедо́к. — Памаґа́й Бǒґ! — ка́жэ дзедо́к. — Дзя́куй, старэ́ньки, — ка́жэ бѣ́дны. От як уба́чыў бѣ́дны старэ́нькаґо дзедка́, шко́да ему́ ста́ло старо́ґо й пасыла́е ё́н еґо́ ў ха́ту к ба́бе, каб тро́хи пасилкава́ўса да отды́хаў. Падзя́куваў стары́ да й пашо́ў у хату. Пашо́ў дзедо́к, а бѣ́дны ўсе зсыпа́е жы́то ў каду́шки; насы́паў е́н ужэ́ ўсѣ́ каду́шки, а ку́ча ўсе як была́, не ме́ньшытца. Насы́паў ен усѣ́ засѣ́ки — ку́ча на таку́ як и была́ ўпе́рад. Кли́кнуў бѣ́дны бра́та, папраси́ў у еґо́ каду́шак, але́ й ты́е ўсѣ́ насы́паў жы́там. Даґада́ўса таґды́ бѣ́дны, што ґэ́то быў не про́сты дзедо́к, а яки́сь светы́. Здаво́лиўса, бѣ́дны зсыпа́ць жы́то, бо ўжэ́-ж тǒлько назсыпа́ў, што бу́дзе хаць на дзе́сець ґадǒў, и пабѣ́ґ у ха́ту, каб падзя́куваць свето́му. Прыхо́дзиць е́н у ха́ту, ба́чыць, аж жǒнка заки́дала палатно́м усю́ ха́ту. — Што ты ро́биш — пыта́е; а ба́ба й ка́жэ, што прышǒў яки́сь дзедо́к, назва́ўса Петро́м. Паґлядзѣ́ла я, што ў еґо́ нема́ саро́чки, от я ўзела́ свǒй палатна́, каб атрє́заць дзедку́ на саро́чку, а ен и зни́к; я-ж з таѣ́ пары́ ўсе́ раскру́чваю свǒй, — от ба́чыш, — ка́жэ, — кǒлько ўжэ́ палатна́ наки́дала; на два́дцаць ґадǒў ста́не, бу́дзе на́шым дзѣ́цям и ўну́кам, а свǒй усе́ таки́, як быў. — Давѣ́даўса, баґа́ты брат, яки цуд зраби́ў светы́ Петро́, й ста́ло баґа́таму зави́сно. Распыта́ўса е́н, як было́ й чака́е, ци не пры́дзе светы́ Петро́. На друґи́ дзень ба́чыць баґа́ты, што бежы́ць чужы́ саба́ка; ухапи́ў ё́н ка́мень и папусци́ў у саба́ку. Тым ча́саў идзе́ светы́ Петро́. Про́сиць еґо́ баґа́ты, каб зайшǒў у ха́ту. Петро́ зайшǒў. От жǒнка баґа́таґо пабѣ́ґла скарэ́й па во́ду, а Петро́ й зник. Гледзя́ць лю́дзи да й дзи́вятца, што баґа́ты ўсе́ збира́е камѣ́не да но́сиць на свǒй двǒр, а еґо́ жǒнка ўсе́ но́сиць у ха́ту во́ду. От ена́ нанаси́ла вады́ ўжэ́ по́ўную ха́ту да й ещэ́ прэ. Уба́чыў то́е бѣ́дны брат и даґада́ўса, што ґэ́то так зраби́ў светы́ Петро́, каб не быў таки́ зави́сны баґа́ты брат.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.