Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/2

1. Не́бо и пе́кло 2. Музы́ка и чэ́рци
Беларуская народная казка

1911 год
3. Жǒнка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Музыка і чэрці.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




2. Музы́ка и чэрци.

Быў адзи́н Музы́ка. З мале́нства е́н ничо́ґо не раби́ў, тǒльки йгра́ў. Ещэ́ хлапчуко́м: пасе́ валǒў, альбо́ ко́ней, зро́биць з лазы́ ду́дачку да як заґра́е, дак валы́ паки́нуць пасци́са, развѣ́сяць ву́шы да й слу́хаюць; а ў лѣ́се пту́шки прыци́хнуць, на́ват жа́бы не кру́мкаюць. А як паведзе́ ко́ней на начлѣ́ґ, — лѣ́то, но́чы це́плые, аж па́рыць: папрыво́дзяць на дубро́ву ко́ней хло́пцы й дзѣ́ўки су сеґо́ села́, сваво́ляць, смею́тца, паю́ць пѣ́сни — вѣ́дамо маладо́сь, за́ўжды ве́село; а Музы́ка як заґра́е на свое́й ду́датцэ, дак атра́зу ўсѣ́ прыци́хнуць. От им здае́тца, што яка́ясь сло́дыч улила́са им у се́рцэ, а яка́ясь си́ла ухваци́ла на пле́чы й несе́ ўсе́ ўґо́ру, й уґо́ру, к я́сным зǒркамъ, у чы́стае не́бо, ў чы́стае, си́няе, шыро́кае не́бо. Седзя́ць ены́, ничо́го не ду́маюць, забы́лиса, што ру́ки й но́ґи млѣ́юць ат ця́жкаѣ рабо́ты, што ў жывацѣ́ бурчы́ць ат ґо́ладу. Седзя́ць и ўсе слу́хаюць. И хацѣ́ласоб им седзѣ́ць ґэ́так ўсе жы́це й усе́ слу́хаць, як ґра́е Музы́ка. От е́н замаўчы́ць. Але́ нихто́ не смѣ́е паварухну́тца, каб не спужа́ць таґо́ го́ласу, што по́е щакам разсы́паўса па дубро́ве, па лѣ́се й паднима́етца ў са́ма не́бо. Але́ ось заґра́е Музы́ка жа́ласливо, й запла́чуць и лѣс й дубро́ва, набежы́ць хму́рка, й з не́ба сле́зки такъ и палью́тца. Иду́ць пǒзно да ґаспо́ды мужыки́ й ба́бы, ўчу́юць ту́ю му́зыку, ста́нуць, слу́хаюць, пла́чуць. От так уся́ их гǒркая жы́дка пе́рад ачу́ й стаи́ць, и таки́ их апану́е жаль, што й мужыки́, стары́е, барада́тые мужыки́ пла́чуць, як ба́бы надъ пакǒйникам, альбо́ як право́дзяць сынкŏў у салда́ты. Але́ ось па не ма́лым ча́се Музы́ка ат жа́ласливаго да на весе́лае зве́рне. Паки́даюць мужыки́ й ба́бы ко́сы, гра́бли, ви́лы, ґаршки́ й бикла́ґи, во́зьмутца ў бо́ки й дава́й скака́ць. Ска́чуць малы́е дзѣ́ци, ска́чуць ко́ни, ска́чуць кусты́ й лѣс, ска́чуць зǒрки, ска́чуць хма́рки — ўсе́ ска́чэ й смеѣ́тца.

От таки́ то быў Музы́ка-чарадзѣ́йник: што захо́чэ, то е́н з се́рцамъ зро́биць.

Падрǒс Музы́ка, зраби́ў сабѣ́ скры́пачку й пашо́ў у свѣ́т; куды́ пры́дзе — паґра́е, а за то́е еґо́ нако́рмяць, напо́яць, як са́маґо лѣ́пшаґо ґо́сця й ещэ́ даду́ць на даро́ґу. До́ўґо хадзи́ў так па свѣ́ту Музы́ка, весели́ў до́брых людзе́й, а лихи́м без нажа́ рє́заў па се́рдцу. Ба́чаць чэ́рци, што куды́ Музы́ка пры́дзе, там ме́ньш лю́дзи ґрє́шаць, и дава́й ґастры́ць на еґо́ зу́бы. Идзе́ раз Музы́ка це́рас лѣс, а чэ́рци й нашли́ на еґо́ двана́нцаць ґало́дных ваўкǒў. Заступи́ли ены́ Музы́цэ ў лѣ́се даро́гу, стаяць да зуба́ми ляскаюць, а во́чы ґара́ць як ґара́чае уґо́ле. Нема́ у Музы́ки ничо́ґо ў рука́х, тǒлько пад па́хаю ў мешэ́чку скры́пка. Што тут раби́ць! Ду́мае Музы́ка, што тут пачаць! Прышо́ў ему́ капе́ц. Даста́ў ё́н з мешэ́чка скры́пку й смы́к, каб хаця́ ещэ́ раз напаслѣ́дак пайґра́ць, прыслани́ўса к дзе́раву да й паце́ґ смы́кам па стру́нах. Як жыва́я заґавары́ла скры́пка, разда́ўса по́щак па лѣ́се. Прытаи́ўса лѣс — и листко́м не варухне́, а ваўки́ як стаяли разя́виўшы ґо́рла, так и акаменѣ́ли: стая́ць да слу́хаюць, а сле́зы так и цеку́ць з вǒўчых ачǒў. Переста́ў Музы́ка ґраць, а ваўки́, бы со́нные пасу́нули ў лѣс. Пашо́ў Музы́ка да́лей. Идзе́ ё́н да йдзе, падхо́дзиць к рацє́. Со́нейко ўжэ́ закаци́ласо за лѣс, тǒльки ещэ́ свѣ́циць ва са́мые верхи́ й як бы аблива́е их пазало́таю. Ци́хо як у ву́се, ни ґо́дзин листо́к и не варухне́тца. Ве́льми харо́шы ве́чар. Сѣў Музы́ка на ка́мень на крутŏм бе́разе кале́ раки́, даста́ў сваю́ скры́пачку й заґра́ў, да так ґо́жэ, што еґо́ заслу́халиса й не́бо, й земля́, й вада́ й давай усѣ́ скака́ць. Зǒрки миту́сятца, як зимо́ю снѣґ; хма́рки плыва́юць па не́бе, як ла́стаўки пе́рад дажджо́м, а ры́ба так узґуля́ласа, што рака́ кипи́ць, як вада́ ў ґаршку́. Але́ ось падня́ўса ў рацє́ вадзяны́ цар да як пача́ў скака́ць, дак вада́ так запля́скала, што залила́ бераґи́, а чэ́рци спужа́лиса й павыска́кали з вады́. Ба́чаць ены́, што им ат Музы́ки ниґдзѣ́ супако́ю нема́, от ены́ дава́й ду́маць, як бы еґо́ заґуби́ць. Ба́чыць Музы́ка, што вадзяны́ цар нараби́ў лю́дзям беды́, пераста́ў ґраць, палажы́ў скры́пачку ў мешо́к и хацѣ́ў ици́ да́лей, але́ ось падхо́дзяць два паничы́ й про́сяць пайгра́ць на йґры́щы, абеца́юць заплаци́ць, што зхо́чэ. Паду́маў Музы́ка, што ему́ нѣ́ґдзе начава́ць да й ґро́шэй нема́, паслу́хаў паничŏў и пашо́ў з и́ми йґра́ць вечары́нку. Прывели́ паничы́ Музы́ку ў пала́цы. Ба́чыць ё́н, аж там панǒў и пане́нак, хаць ґаць ґаци́. Пакуль ё́н зби́раўса йґра́ць, ба́чыць, што ґэ́то ўсѣ́ паничы́ — падбеґу́ць к сталу́, абмо́чаць па́лец у ми́су й ма́жуць сабѣ́ во́чы. Пама́заў и е́н, да як пама́заў, дак и ба́чыць, што ґэ́то не паны́, а чэ́рци й вѣ́дзьмы й што ё́н не ў пала́цах, а ў пе́кле. От и зайґра́ў ё́н да так, што ўсе пе́кло разлецѣ́ласо ў щє́пки, а чэ́рци разбѣ́глиса па ўсему́ свѣ́ту. От з таѣ́ пары́ чэ́рци й бая́тца Музы́ки й бǒльш его́ не чапа́юць.

Пересказалъ Рѣдкій.

С. Б. Рожинъ.