Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/20

19. За до́брае злым запла́та 20. Брахня́
Беларуская народная казка

1911 год
21. Вада́ памаґла́

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




20. Брахня.

Быў адзи́н таки́ пан, што штоб ему́ хто ни сказа́ў, та е́н усе́ ка́жэ, што пра́ўда, так. Хто ему́ ни хлуси́ў, нихто́ не мо́жэ так схлуси́ць, каб е́н сказа́ў, што ґэ́то непра́ўда. Ве́льми люби́ў той пан слу́хаць ка́ски. Хлу́сиць ему́ хто яку́ю ба́йку, а е́н усе́ за ка́ждым сло́вам ка́жэ: „пра́ўда, так“. От захацѣ́ласо таму́ па́ну пачу́ць таку́ю ка́ску, каб сказа́ць, што ґэ́то непра́ўда; але́ нихто́ не мо́жэ прыду́маць тако́е ка́ски. Абеца́ў той пан даць жме́ню зо́лата таму́, хто ска́жэ таку́ю ка́ску, каб пан не павѣ́рыў. Нашо́ўса адзи́н пъянчу́жка. Зва́ли еґо Ахрє́мам. Ен свайґо́ хаджа́йства не маў, бо быў ве́льми вели́ки гульта́й и пъя́ница. Пашо́ў Ахрє́м к па́ну каза́ць ка́ски. До́ўґо каза́ў Ахрє́м па́ну ўселя́кие ба́йки, а пан усе ка́жэ: „пра́ўда, так“. Кажэ Ахрє́м, — от иду́ я да йду́ па вадзѣ́, а рака́ шыро́кая, што й бераґǒў не бачно́, але́ ось вы́скачыў з вады́ медзьвѣ́дзь, задра́ў к ве́рху хвǒст да ка мнѣ. Што тут раби́ць! Перш я схава́ўса ў бабрави́ну, але́ не мǒґ там уседзѣ́ць, бо хто́сь накла́ў на днѣ раки́ аґню́ й нараби́ў токо́ґо куро́дыму, што дым во́чы выеда́е, на́вед ры́ба пачала́ пы́рхадць да чмы́хаць но́сам. Вы́лез ґэ́то я з бабрави́ны, а медзьвѣ́дзь ка мнѣ… От я су́нуў ему́ ру́ку ў го́рло. Ен туды́-сюды́ — тǒлько хвасто́м кру́циць. Засу́нуў ґэ́то я ру́ку да́лей и ўхапи́ўса за хвǒст. От як убра́ў я за хвǒст, закруци́ў еґо́ на ру́ку да як упе́рса, дак и вы́вернуў медзьвѣ́дзя трыбуха́ми наве́рх. Тǒльки раве́ медзьвѣ́дзь. а куса́тца не мо́жэ, бо зу́бы тырча́ць ва ўсѣ́ сто́раны. — Пра́ўда, так, — ка́жэ пан. — Пашǒў я да́лей, аж ба́чу узсѣ́ло на пчалу́ двана́нцать медзьвѣ́дзей. Я бѣ́ґци да бѣ́ґци, ратава́ць пчалу́. Бѣґ ад ра́нку да са́маґо змро́ку. Тым ча́сам медзьвѣ́дзи зъѣ́ли пчалу́, тǒльки кǒстачки астали́са. Прыста́виў ґэ́то я пчали́ные ко́сци к хма́рцэ да й палѣ́з на не́бо. Узлѣ́з на не́бо, паба́чыўса з ба́цькам сваи́м да з дзѣ́дам. Падпаи́ли ены́ мене́ тро́хи, й немагу́ я найци́ астро́ґи, каб злѣ́зци з не́ба. От уба́чыў я ку́чу меки́ны. Дава́й ґэ́то я з меки́ны виць верǒўку. Звиў верǒўку, прывеза́ў еѣ́ за не́бо й спуска́юса ўниз. Ось леци́ць маты́ль. Як махне́ е́н крыло́м, верǒўка й парва́ласа, а я палецѣ́ў у низ да й упаў у пе́кло. — Праўда, так, — ка́жэ пан. Зирну́ў я ў пе́кле, аж чэ́рци на па́нськǒм ба́цьку смалу́ во́зяць, да ґа́дами падґаня́юць — Хлу́сиш, га́лган! — кры́кнуў пан — Не мо́жэ таґо́ быць! — А кали́ пан не вѣ́рыш, та паґлядзи́ сам, — ка́жэ Ахрє́м. Заплаци́ў ґэ́то пан Ахрє́му жме́ню зо́лата да й ґо́дзи ка́зки слу́хаць.

Пересказалъ Рѣдкій.

С. Б. Рожинъ.