Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/27
← 26. Ско́рам | 27. Мужы́к, пан и ксёндз Беларуская народная казка 1911 год |
28. Радзи́нки й пами́нки → |
27. Мужык, пан и ксёндз.
За што́сь пан ве́льми абазли́ўса на ксендза́. От й захацѣласо ему́ накпи́ць над ксендзо́м, але́ так накпи́ць, каб ксе́ндз не даґада́ўса, хто ґэ́то так зраби́ў. Ду́маў, ду́маў пан, ничо́ґо не прыду́мае. Седзи́ць пая сердзи́ты да тǒльки ву́сы куса́е. Тым ча́сам прыхо́дзиць к ему́ мужы́к. Ба́чыць мужы́к, што пан ве́льмо мǒцно штось ду́мае, да не мо́жэ аґарну́ць свае́ю па́ньскаю ґалаво́ю й захацѣ́ласо ему́ памаґци́ па́ну сваи́м дурны́м мужы́цким ро́зумам. — Памаґа́й Бǒґ, пано́чку! — Ка́жэ мужы́к, и целю́х па́ну ў но́ґи. — Табѣ́ што? — Пыта́е пан. — Пано́чку дараґе́ньки! — ка́жэ мужы́к, — пан што́сь ду́маешь ве́льми мǒцно; скажы́ мнѣ, мǒо я памаґу́ сваи́м дурны́м мужы́цким ро́зумам, — и плюсь па́на ў руку́. — Што ты — ка́а — памо́жэшь! мнѣ трэ́э накпи́ць над тым галганам ксендзо́м. — До́брэ, пано́чку. За́ўтрэ пан паба́чыць, як я накплю́ над ксендзо́м. — Ну ґлядзи́, кали́ до́брэ зро́биш, та заплачу́, а кали́ нѣ, та зъеси́ бизунǒў. — Слу́хаю — ка́жэ мужы́к, и пашо́ў на рє́ку. Налави́ў ґэ́то мужы́к ра́каў, папрыкле́йваў им свѣ́чачки, папуска́ў ра́каў у саду́ пе́рад ксендзǒўськими вǒкнами да й пазапа́льваў свѣ́чачки. По́ўзаюць ра́ки. Ве́чар ци́хи, як у ву́се. Гара́ць свѣ́чачки ў травѣ́, бы зǒрки. Падышо́ў мужы́к пад вакно́ и кли́чэ ксендза. — Хто там? — пыта́е ксё́ндз. — Анял з не́ба. — А чаґо́ ё́н прышо́ў? — Па ксендзǒўськую ду́шу. Ве́лено еѣ́ атне́сци ў не́бо. — Рад ксе́ндз. Атчыни́ў ё́н акно́, зярну́ў, аж у травѣ́ ґараць свѣ́чачки, бы зǒрки. Павѣ́рыў ксё́ндз да й вы́сунуўса ў вакно. Мужы́к падста́виў мѣх, а ксẻндз шусь у мѣх. Уски́нуў мужы́к мѣх на пле́чы и папё́р у свину́шник, ки́нуў там мѣх з ксендзо́м и запё́р дзве́ры. На за́ўтрэ, ўжэ́ со́нейко высо́ко, мужы́к пашо́ў к па́ну й про́сиць, каб пан прада́ў ему парсюка́. От пан й пашо́ў з мужыко́м к свиню́шнику, паґлядзѣ́ць парсюка́. Падхо́дзяць ены́ туды́. Скрыґи́чуць сви́не ў свиню́шнику, аж дзве́ры ґрызу́ць. От атчыни́ли дзве́ры; вы́беґли сви́не; зирну́ць ены́ ў свиню́шник, аж там седзи́ць у вуґлѣ́ ксе́ндз у аднǒй саро́чцэ, чуць жыў ат стра́ху. — Чаґо́ ґэ́то, — пыта́етца пан, — сюды́ забра́ўса ксё́ндз дабро́дзей? — Маўчы́ць ксе́ндз зу́бы сця́ўшы, так ему́ со́рам. Пасмея́ўса пан й даў мужыку́ мнǒґо ґро́шэй.
Пересказалъ И. Аземша.
С. Лучицы.