Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/38

37. Чорт и ба́ба 38. Хаўрус
Беларуская народная казка

1911 год
39. Медзвѣ́дзь
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хаўрус (казка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




38. Хаўрус.

Налави́ў мужы́к ве́льмо харо́шаѣ ры́бы и панё́с у двǒр к па́ну. Чуць пли́щыць мужы́к ры́бу, а насустрє́к бежы́ць жыд. — Сто ты, Янко, несе́ш? — Ры́бу. — Ну, каму ты еѣ́ несе́ш? — Панесу пану ґасцинца, мо́о што дась. — Ну, цу́ес, Янко, вазьми́ мене́ ў хаўру́с. — Хадзѣ́м, ка́ли хо́чэш, — ка́жэ Янко. От прыхо́дзяць ены́ ў двǒр к пану. Забѣ́ґ мужы́к у пека́рню й разсказа́ў, як прычапи́ўса к ему́ жыд, каб узя́ў еґо́ ў хаўру́с. Пачуў то́е лё́кай и сказа́ў па́ну. От пазва́ли мужыка́ с жы́дам к пану. Мужы́к стаў упе́рад, а жыд ззаду. — Дзеньдо́бры па́ну! — А цо по́веш, Янко? — Усе до́брае, пано́чку. — А па до́брум цо? — От прыне́с па́ну ґасци́нца рыбы. — До́бжэ, коха́нку. — А ты, Ицко, цо по́веш? — Я ра́зам, пано́цку. — Як ра́зам? — У хаўру́се, паноцку. — А, ну, то до́бжэ. Цо-ж то́бе даць за ры́ба? — пыта́е пан Янка. — А што па́ньськая ля́ска. — Дам то́бе пулко́рца пшани́цы. — Э, дзя́куваць, пано́чку, але й маѣ́ дзѣ́ци нико́ли не ѣ́ли пираґǒў. На што мнѣ пшани́ца, — ка́жэ мужы́к. А Ицко стаи́ць збо́ку да шту́рхае мужыка́. — Янко, ду́рень, беры́ пшани́ца. — Не́хцэш, — ка́жэ пан. — Ну, то дам то́бе ко́ня. — Э, куды́ мнѣ, пано́чку, паньськи кǒнь. Ещэ́ разтрасе́ маѣ кǒстачки. — Музы́к, ду́рень, беры́ каня́, — ше́пчэ Янку Ицко.—Ну, то дам то́бе дзе́сенць рубли. — Э, куды́ мнѣ, пано́чку, таки́е ґро́ши. Ещэ хто забье́. Маѣ́, й бацьки́ нико́ли не мѣ́ли тǒлько ґро́шей. — Музы́к, ду́рень, варо́на беры́ ґро́си, — шэ́пчэ жыд. — От як закрычы́ць пан, — дак цож я то́бе дам, галган? — Пшани́цы не́хцэш, ко́ня не́хцэш, пене́ндзы не́хцэш, так я то́бе дам пендзе́сент бизу́нов! — Дзя́куваць, пано́чку! От ґэ́то бра́ли маѣ́ бацьки́ й дзѣды́. — От павели́ мужыка́ с жыдам на ста́йню, расцеґну́ли й дава́й лупи́ць. Палажы́ли мужыка́ ближє́й, а жы́да да́лей. От хурма́н размахне́тца, размахне́тца, да як смальне́ жы́да, дак таму аж зǒрки з ачу́ пасы́плютца, а па мужыку́ бизуно́м и пераця́ґне. Кру́цитца жыд, як на ґара́чум жалѣ́зе, ла́е да клине́ мужыка́, а Янко раве́ ваўсе ґо́рло, нибы́то ему́ ве́льмо бо́лячо. Атличы́ли жы́ду два́дцать пяць. Усхапи́ўса ен, схваци́ў сваѣ́ плю́ндры да наўцекача́, тǒльки панто́пли миту́сятца. Заплаци́ў пан мужыку́ за ры́бу й ещэ́ даў ґасци́нца. Идзе́ сабѣ́ Янко да лю́лячку паку́рвае; ба́чыць, аж бежы́ць на сустрє́к Ицко. — А сто, тра́сца твае́й ма́церы, музы́к, хам, — крычы́ць Ицко, — не хацѣ́ў пшани́ца, не хацѣ́ў конь и ґро́сики не хацѣ́ў, дак от табѣ́ ў сра́ка! — Да й табѣ́-ж ма́быць тро́хи ўсы́пали ў аза́дак. — Сто мнѣ, сто мнѣ? Мене́ тǒлько концикам, а цебе́ ўси́м бузуно́м. — Гэ, кали́ хаўру́с, дак хаўру́с. Трэ́э каб было́ парǒўну, — ка́жэ Янко, — хадзѣ́м хи́бо ещэ к па́ну. — Падня́ў ґэ́то Ицко лапсарда́к да як суну́ў, дак и кане́м не даґо́ниш. Атбѣ́ґса, тро́хи й крычы́ць: але́ мене́ тǒлько ко́нцикам, а цебе́ ўси́м бузуно́м!..

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.