Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/56

55. Па́ну наву́ка 56. Лиха́я до́ля
Беларуская народная казка

1911 год
57. Кавали́ха

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




56. Лихая Доля.

Жыли́-были́ два браты́, два рǒдные браты́. Ены́ ра́зам радзи́лиса, ра́зам хрысци́лиса, адзи́н ба́цько з ма́ткаю их ґадава́ў, да не адна́кую им Боґ до́лю даў. За што ста́ршы ни вазьме́тца, ўсе ему́ йме́тца. А мало́дшы што ни ро́биць, як ни бъе́тца, а ему́ нячо́ґо не дае́тца. Памъё́р ба́цько, а за им и ма́тка. И пашла́ па миж брата́ми зва́дка. Мо́о ены́ еще́ й ужыли́-б у ла́ду, да прами́ж жанка́ми нема́ сла́ду. Як дзвѣ ма́тки ў у́льи, так и дзвѣ жанчы́ны ў ха́це не ўжыву́тца ци́хо да робляць ли́хо: перш пра миж сабо́ю падзеру́тца; по́тым к мужыкǒм прыста́нуць. Ты́е це́раз баб и са́ми памацу́юць лба́ми. — Ну, братко́, — сказа́ў тут брат мало́дшы, — чым праз баб нам наґдыра́тца да не ў зґо́дзе жыць, тǒльки Бо́ґу ґрашы́ць да людзе́й смешы́ць, дава́й ле́пей не сварє́мса да па пра́ўдзе падзелѣ́мса. — До́брэ, бра́це, ка́жэш — ста́ршы брат на то́е абазва́ўса да й за падзѣ́л узя́ўса. От щабе́чуць ба́бы, бы саро́ки; а браты́ як трэ́ба падзели́ли ўсе ат ни́тки да кусо́чка хлѣ́ба. Ци́хо разышли́са да й жыву́ць браты́, ґару́юць да працу́юць, зарабля́юць хто як мо́жэ на кусо́чак хлѣ́ба. Бǒльшы брат што дзень, та баґацѣ́е, а мало́дшы, як ен ни працу́е, а што дзень, та ўсе беднѣ́е. То каро́ва ґо́лаў падверну́ла, та ў жанчы́ны сѣ́ла ску́ла: нѣ́каму ни жаць ни абѣд пада́ць. Кǒжын дзень — неўзґо́да; кǒжын крок — прыґо́да. — Бǒская воля. Така́я — кажэ — мая до́ля.

От ґэ-ж ме́ньшы брат биўса, биўса да й саўси́м пражы́ўса. Трэ то́рбу на пле́чы браць да куски́ збира́ць. Ба́ба ла́е, зневажа́е: сваяки́ дзьму́тца, сусѣ́дзи смею́тца. Кали́ д́оли нема́ — пни́са, не пни́са, ничо́ґо не пара́дзиш, хаць ты засили́са. От идзе́ раз бѣ́дны, ба́чыць, аж браци́ха — нема́ ё́й ли́ха — на паля́нцы жы́то дажына́е, а пад хрэ́щыкам еѣ́ калы́шку дзѣ́вачка хиста́е. — Дзѣ́вачка, чыя́ ты? — бѣ́дны тут еѣ́ пыта́е. — Дзя́ннина я до́ля — та́я атмаўля́е.

Гарє́й ця́жко бѣ́днаму на се́рцу то́е слу́хаць, то́е зна́ць, што еґо́ до́ля ему́ не хо́чэ прыя́ць. И пацеґса ё́н па по́ли шука́ць сваѣ́ до́ли. От идзе́ ё́н да йдзе с дзеля́нки на дзеля́нку, с паля́нки на паля́нку; сустрака́е ў гаю́ пад вербо́ю старо́ґо дзедо́чка з си́ваю барадо́ю. Падышо́ў, схили́ўса да дзедо́чку паклани́ўса. А дзедо́чак пазира́е да й еґо́ пыта́е: чалавѣ́чэ, Бǒжы, чаґо́ тут блука́еш? Чаґо́ па ґаю шука́еш? — А ё́н атмаўля́е, што до́ли не ма́е, та еѣ́ й шука́е. — Твая́ до́ля — валацу́ґа, па ґа́ю ґуля́е да пѣ́сни спева́е. — На киё́чак да й идзи́ па по́лю та й уба́чыш сваю́ до́лю. От падзя́куваўшы дзѣ́ду, кий узя́ўшы ў ру́ку, пашо́ў бѣ́дны па по́лю шука́ць сваю́ ґǒркую до́лю. Ось идзе́ да йдзе ё́н, круґо́м пазира́е; ба́чыць, аж пад ду́бам еґо́ доля ґра́е. Ба́чыць — ґо́лая дзеўчы́на лы́нды бъе на мя́ґкуў тра́ўцы да хиста́етца на ґǒльцы. От схапиў бедня́к еѣ́ за ко́сы да дава́й перє́сциць кием да дава́й вучы́ць, як на свѣ́це жыць. До́ля про́сиць, абеца́е, што с таѣ́ пары́ ена́ старэ́ннаю быць ма́е. От ведзе́ ё́н до́лю ґо́лую па по́лю. Со́рам ста́ло без адзе́жы. До́ля ця́ґне к лѣ́су, ця́ґне, каб закры́тца. Увайшли́ ены́ ў ґущэ́чу да прысѣ́ли на кало́дзе. Бѣ́дны ка́жэ: до́ля, до́ля, паґаво́рымо-ж мы а прыґо́дзе. — Не ўбива́йса, не лека́йса, — на то́е до́ля сказа́ла да й пацалава́ла. Бѣ́дны азирну́ўса да й ачǒм не вѣ́рыць — до́ля сы́пле ему́ ў по́лы пры́ґарщами ґро́шы. — Беры́, не лека́йса, спажыва́й як во́ля — ка́жэ до́ля, — ґэ́то нашы ґро́шы, мǒй харо́шы. — До́ля зни́кла, бы тума́н, а зо́лато зъя́е. Зґрǒб еґо́ ё́н да кишэ́ни да й ка́жэ: от цепе́р я — пан. Да й пусциўса да ґаспо́ды. Ён идзе́, аж лѣс ґудзе́; пад сабо́ю нǒґ не чу́е, бо ў кишэ́ни ґро́шы чу́е. От с таѣ́ пары́ пача́ў ё́н до́брэ жыць да Боґа хвали́ць. Гэ-ж, бо на свѣ́це тǒльки той ща́сце мае, каму́ до́ля спрыя́е, а бо́ хто сваю́ до́лю да ў рука́х трыма́е. Бо без ущу́нку й ат до́ли нема́ рату́нку.

Пересказалъ Дударъ.

Д. Чудинъ.