Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/61

60. Но́вы чорт 61. С чаґо́ ли́хо на свѣ́це
Беларуская народная казка

1911 год
62. Калатня́

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




61. С чаго лихо на свѣце.

Цепе́р куды ни зирни́, ўсю́ды ли́хо на свѣ́це. Ка́жуць — служы́ў адзи́н па́рабак и ўсе еґо́ застаўля́ли мало́ць у жо́рна. Ме́ле ён да ме́ле, прыслу́хаетца, дак мле́н у кло́паце ўсе ка́жэ: там лѣпш, там лѣпш! Наслу́хаўса таґо́ па́рабак, паки́нуў тут хаджа́ина да й пашо́ў туды́, ґдзѣ лѣпш. Прышо́ў ён и наня́ўса к друґо́му хаджа́ину. Але́ й там заста́вили па́рабка мало́ць у жо́рна. Мало́ў ён мало́ў да й дава́й прыслухо́ўватца, што ка́жуць жо́рна. Чу́е, аж мле́н у кло́паце ўсе ка́жэ: як и там, так и тут! Як и там, так н тут! Ки́нуў па́рабак и таґо ґаспадара́ да й пашо́ў шука́ць, ґдзѣ лѣпш. Але́ кǒльки ен ни хадзиў, усю́ды застаўля́юць мало́ць у жо́рна й ены́ ўсе кажуць: як и там, так и тут! Як и там, так и тут! — Цепе́р усю́ды парабкǒм ли́хо на свѣ́це — ка́жэ па́рабак. Пачу́ў то́е хаджа́ин, пакива́ў ґалаво́ю да й ка́жэ — нѣ, ма́быць цепе́р уси́м и ўсю́ды ли́хо на свѣ́це. Дак от я раскажу́ вам с чаґо́ ли́хо на свѣ́це. Кали́ пра́ўду скажу́ — смека́йце, а прыхлушу́ — не меша́йце да прабача́йце, бо як уста́рытца, та й пра́ўда бу́дзе.

Даўны́м даўно́ спрадвѣ́ку жыли́ сабѣ́ лю́дзи, пажыва́ли, ния́каґо ли́ха не зна́ли. Свѣт вели́ки: ўсю́ды вǒлно; як патрудзиўса, так и пажывиўса. Не было́ таґды́ ни панǒў, ни мужыкǒў, а так сабѣ́ лю́дзи жыли — пажыва́ли да Бо́ґа выхваля́ли, а ни аб чǒм ены́ не клапасци́лиса. А Бǒґ таґды́ ещэ́ жыў на земли́, прыхо́дзиў к лю́дзям, бы свǒй брат, вучы́ў их, як на свѣце жыць да дзѣ́так пладзи́ць, дзѣ́так пладзи́ць да ґадава́ць да зе́млю напаўня́ць. И не было́ на земли ни ли́ха, ни дабра́. Лю́дзи бы квѣ́тки цвили́: жыли́ бы пту́шки ў не́бе, ци ры́ба ў вадзѣ́; жыли́, што стрє́ли, та ўжыва́ли — ни ща́сця, ни беды́ не ма́ли. Але́ што тако́е жы́це? Так жыве́ й зверъе́ па лѣ́се; так жыве́ й дзераўля́ка. Бǒґ уба́чыў то́е да й пача́ў учы́ць людзе́й, як латвѣ́й даста́ць йм жы́ўнасць, як зраби́ць сабѣ́ адзе́жу, як схава́тца ў непаґо́ду, як лави́ць ры́бу да зверъе да пту́шак. И пазна́ли таґды́ лю́дзи, што каму́ ўлажы́ў Бǒґ ро́зум, той мажэ́ раби́ць, што хо́чэ. — Гэ, мы й са́ми з вуса́ми — ка́жуць лю́дзи, — што захо́чэм, то́е зро́бим. Мы й са́ми, бы баґи́, тǒльки Бǒґ заты́м не даў нам си́лы, ўла́дзы, што баи́тца, каб земле́ю заўлада́ўшы, мы не ўзду́мали й само́ґо Бо́ґа сапхну́ць з не́ба. И атступиўса таґды́ Бǒґ ат ґа́рдых людзе́й и пашо́ў сабѣ́ на не́бо. Але́ пачали́ святы́е анелы праси́ць Бо́ґа, каб не ґубиў людзей. И сказа́ў им Бǒґ, што дае ен лю́дзям ула́дзу на зе́млю: на ўсе, што расце́ на земли́ на ўселя́кае зверъе, што жыве́ па лѣ́се, па паля́х, бало́тах, на земли́ й пад землею: над пту́шками, што купа́ютца пад не́бам; над ры́бами, што ў вадзѣ́ ґуля́юць вǒлно. И бу́дуць маць лю́дзи ўла́дзу над уси́м, што е ў земли́ й на земли́. И бу́дзе лю́дзям до́брэ жыць на свѣ́це, кали́ ены́ не захо́чуць маць ула́дзу адзи́н над друґи́м, а кали́ ўзду́маюць над людзьми́ панава́ць, та пазна́юць и дабро́ й ли́хо й дату́ль бу́дзе ли́хо, паку́ль лю́дзи бу́дуць маць ула́дзу над людзьми́. Але́ я даў лю́дзям ро́зум, каб ены́ са́ми пазна́ли, с чаґо ли́хо на свѣ́це. И ро́зум пака́жэ лю́дзям даро́ґу, як ли́хо адалѣ́ць и як так жыць и маць ула́дзу над уси́м на земли́, каб уси́м было́ до́брэ и каб не было́ ли́ха. И про́сяць Бо́ґа, святы́е ане́лы, каб ён паслаў их на зе́млю служы́ць лю́дзям и барани́ц их ат ли́ха. И пазво́лиў Бǒґ ане́лам сцераґци́ людзей, а сам велѣ́ў яснаму со́нейку свеци́ць лю́дзям, каб ат таґо́ свѣ́ту ены́ набира́лиса ро́зуму, таґо́ вели́каґо ро́зуму, што мацнѣ́й усеґо́ на свѣ́це. Паклани́лиса ане́лы Бо́ґу да й палецѣ́ли на зе́млю сцераґци́ людзе́й. Тым часо́ве, паку́ль святы́е ане́лы блаґали Бо́ґа, шатан не спаў. Уба́чыў ен, што Бǒґ атступиўса ат людзе́й и паки́нуў зе́млю, дава́й ґэ́то падбива́ць дужэ́йшых, каб ены́ бра́ли ўла́дзу над слабѣ́йшыми. Дава́й ґэ́то дужє́йшые атбира́ць ат слабѣ́йшых, што ты́е зро́бляць, дава́й их прымуша́ць раби́ць на себе́, дава́й и́ми ўлада́ць, бы сваи́м дабро́м. От ґэ́ шата́н дужє́йшых да хитрє́йшых зрабиў пана́ми й атда́ў им у ру́ки ўсих слабѣ́йшых людзей. И пашло́ с таѣ пары́ ли́хо на земли́, пашло́ тако́е ли́хо, што й сказа́ць не мǒжне. Пачали́ паны́ лави́ць людзе́й, бы зверъе́, пачали́ их мэ́нчыць да здзѣ́куватца, ба́тцэ ґэ́то й не лю́дзи, а ґаўя́до. Прылецѣ́ли светые анё́лы, су́нулиса туды́-сюды́, пачали́ падбухтэ́рваць людзе́й, каб ены́ не слу́хали панǒў. Дак куды́ там! — ста́ло ещэ́ ґарє́й: паны́ ўзели́ ўла́дзу на зе́млю, пачали́ мары́ць людзе́й ґо́ладам, пачали́ их биць да забива́ць, да адзи́н на друґо́ґо насыла́ць. Папро́бували светы́е анё́лы сказа́ць, што е Бǒґ на не́бе, што Ен усе́ ба́чыць и чу́е, што за тако́е ли́хо Ен пакара́е панǒў. Слу́хали-слу́хали то́е паны́ да й ка́жуць — э, што вы нам ба́еце! Вы там седзѣ́ли на не́бе й ничо́ґо не зна́еце, што тут ро́битца на земли́. Мужы́к без па́на абайци́са не мо́жэ: бъе́тца, дзерэ́тца — сцеражы́, ты Бо́жэ! Над мужыко́м трээ стая́ць з бизуно́м над ка́ркам да ещэ́ трыма́ць вǒз лазы́ за хвальва́ркам, бо ў мужыка́ така́я нату́ра, што без бизуна́ сверби́ць шку́ра. Ен бы свиня́ напрэ́тца, нажрэ́тца, ўлѣ́зе ў ґразь да й ду́мае, што князь. Мужы́к без ущу́нку не зна́йдзе сабѣ́ рату́нку, бо ён да па́пьськаґо дабра́ хци́вы, а на работу — лени́вы; бу́дзе ат ґо́ладу падыха́ць, а на баку́ лежа́ць. Адно́ ли́хо на свѣ́це бу́дзе, як мужы́к вǒлнась дабу́дзе. Свѣт переведзе́тца — адна беда́ астанетца.

Учу́ўшы то́е светы́е анё́лы палецѣ́ли к Бо́ґу на ска́ргу. Тым часо́ве паны́ запанава́ли й ли́ха-б не зна́ли, кали́-б не пачали́ вымышля́ць да адзи́н друґо́ґо ѣ́сци, пажыра́ць. Паны́ прами́ж сабо́ю бъю́тца-дзеру́тца, а ў мужыкǒў ґи́ры трасу́тца, да йлбы́ траща́ць, аж ски́вицы вища́ць. И пасла́ў Бǒґ на зе́млю светы́х анё́лаў с чарця́ми ваева́ць, а светы́х праро́каў — людзе́й навуча́ць. Але́ ни анё́лы, ни праро́ки ничо́ґо не зраби́ли, бо ены́ слаўцо́м, а ли́хо дубцо́м. Ены́ па бо́жаму пра́ўду ла́дзяць, а паны́ ў вус смею́тца да чэ́рава ґла́дзяць. Так да тых час мужыки́ ґару́юць, мужыки́ працу́юць, а хлѣ́ба не ма́юць, часам ґо́ладам падыха́юць, бо што ни зро́бляць, та паны́ здзира́юць. А паны́ пану́юць, ничо́ґо не ро́бляць да ли́хо вымышля́юць, бо за сабо́ю чо́ртаву си́лу ма́юць. И нема́ рату́нку ат тако́ґо жы́ця, бо ено́ ўсе, бы камѣ́ня ку́ча, сверху ця́жкае камѣ́не дрǒбных на песо́к расце́рло до́ле; све́рху их ґнету́ць друґие, а на тых лежа́ць и ци́снуць до́лу ещэ́ цяжє́йшые; све́рху-ж лё́ґ адзи́н вели́ки ка́мень. От ґэ спрадвѣ́ку й да тых час ли́хо людзёй да́виць, ли́хо ци́сне людзе́й све́рху к до́лу, бы ў ку́чы тǒй камѣ́не. Тращы́ць ку́ча, трэ камѣ́не, на жарству́ их трэ на до́ле; тращы́ць и ху́тко аседа́е, аседа́е ни́жэ-ни́жэ да ўсе ни́жытца да до́лу. Ма́быць ско́ро затраща́ць падпǒрки й разсы́плетца ўся ку́ча. Так и ў жы́цю: ўсе ґарє́й-ґарє́й бѣ́дным лю́дзям, бо нарǒд мнǒжытца, а свѣт адзи́н. И так цѣ́сно лю́дзям на земли́, а тут и то́е, што е слимаза́рнае, дужє́йшые лю́дзи захваци́ли да й трыма́юць, бы воўк зуба́ми. Забива́юць, паеда́юць лю́дзи адзи́н друґо́ґо ґарє́й, як звѣр звѣ́ра. Ены не зна́юць таґо, што адзи́н чалавѣ́к не ма́е мо́цы, бы чарвя́к, бы та́я были́нка ў по́ли: налеци́ць вѣ́цер, закру́циць хви́ля да й сатрэ́, зраўну́е з землё́ю. Быў чалавѣ́к — пхх! й нема́, бы й на свѣт не радзиўса. Тǒльки таґды́ чалавѣ́к мǒцны, як ё́н не адзи́н, а жыве з друґи́ми людзьми́ ў зґо́дзе да ў ладу́. И чаго́ тǒльки не зро́бляць лю́дзи, кали́ во́зьмутца за дзѣ́ло грама́даю, бы адзи́н чалавѣ́к. Але́ от ґэ́таго й не зна́ли лю́дзи, не зна́ли як жыць на свѣ́це, каб уси́м было́ до́брэ. Кǒжын цё́ґ да себе́, кǒжын ко́шкаў к сабѣ́, кǒжын на друґи́х, як на вараґǒў пазира́ў й кǒжын друґи́х вараґа́ми маў. И затра́цили лю́дзи ўсѣ сваѣ́ си́лы тǒльки на то́е, каб адалѣ́ць сваи́х вараґǒў — таки́х са́мых людзе́й, як и ены́. Так спрадвѣ́ку би́лиса лю́дзи, ни́щыли адны́ друґи́х. От атчаґо́ ли́хо на свѣ́це. Але́ як сказа́ў Бǒґ, так и ста́ласо: радзиўса на свѣ́це ясны ро́зум и пача́ў расци́; тǒльки расце́ ё́н так ци́хо, так памале́чку, што чалавѣ́к вѣк пражыве́, а ро́зуму чуць на крыху прыбу́дзе. Адны́ лю́дзи ўмира́юць, друґие раджа́ютца. Ены пражыву́ць вѣк и аслабаня́юць мѣ́йсцо друґи́м. Ты́е гэ-ж спло́дзяць дзеце́й и памру́ць. Так и жыву́ць лю́дзи, бы вада́ цечэ́ ў рацє́. А ро́зум хаць ци́хо, памале́чку, да ўсе расце́, расце́ й падни́маетца на но́ґи. От як вы́расце той, ясны бы со́нейко ро́зум да пачне́ свеци́ць лю́дзям у вочы, та таґды́ ўсѣ пазна́юць, с чаґо́ ли́хо на свѣ́це, пазна́юць праўду, падни́мутца ў зґо́дзе, бы адзин чалавѣ́к, праґо́няць паґа́ную не́чысь и зажыву́ць на земли́, бы ў раю́. Мы ўжэ не даждǒмса таґо́, але́ мо́о на́шы дзѣ́ци ци ўну́ки таки́ дачака́юць.

Пересказалъ Михалъ Кравецъ.

Дер. Гаврильчицы.