Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/65

64. Зна́хадка 65. Смѣ́лы
Беларуская народная казка

1911 год
66. Адуко́ваны бычок

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




65. Смѣлы.

Собрали́са раз мужчы́ны й пачали́ спрача́тца, хто з их смелѣ́йшы. До́ўґо ены́ спрача́лиса й разска́звали, якие з и́ми были́ стра́хи й што ены́ не пало́халиса. Седзѣ́ў тут адзи́н чалавѣ́к; ё́н мо́ўчки куры́ў лю́льку да слу́хаў, як выхваля́ютса смельчаки́. Чаґо́ тǒльки ены́ не разска́звали. Адзи́н ка́жэ, што еґо́ як апанава́ли чэ́рци ў лѣ́се, дак ё́н атбива́ўса ат ях усю́ нǒч, аж да свѣ́ту. Други́ разска́звае, што еґо́ раз апанава́ла ў Пили́паўку во́ўчая ґанья́ й што ґэ́то ма́быць были́ ваўкалаки́. Та ось яки́сь смельча́к разска́звае, як за им ґаня́ўса небǒщык на мо́ґлицах. Слу́хаў, слу́хаў той чалавѣ́к, маўча́ў, маўча́ў да й ка́жэ — ґо́дзи вам хлуси́ць, ґо́дзи выхваля́тца, бо ўсѣ вы еднако́во баязли́вые й не то, каб што, але́ от нихто́ з вас не асмѣ́литца пайци́ цепе́р на мо́ґлицы й уби́ць кǒл у маґи́лу ведзьмара́. Пачали́ тут хлусы́ выхваля́тца адзи́н пе́рад друґи́м и ґавары́ць, што небая́тца ведзьмара́ й смѣ́ло забъю́ць у еґо́ маґи́лу кǒл, але́ як прышло́со ґэ́тае зраби́ць, та ўсѣ пачали́ ўви́льваць, тǒльки адзи́н са́мы смѣ́лы вы́зваўса таґды́-ж пайци́ на мо́ґлицы по́ўначы да й заби́ць кǒл. От и пашли́ тут дзецюки́ ў закла́д на ґа́рнец ґарє́лки. Дзѣ́ло было́ аб о́сени. Но́чы цё́мные, хаць во́ко вы́каль — ничо́ґо не бачно́. Узя́ў той смѣ́лы чалавѣ́к кǒл да й пашо́ў адзи́н на мо́ґлицы. Мо́ґлицы были́ не дале́ко ат села́ на ўзґǒрачку кале́ раки́. Пашǒў ё́н, а мужчы́ны ўзели́ зу́бленку да ци́хенько за им слѣ́дам да назиркам. Идзе́ сабѣ́ той смельча́к, кало́м разма́хвае да, каб было́ смелѣ́й, бурчы́ць пад нǒс пѣ́сню. Падышо́ў к мо́ґлицам, пастая́ў тро́хи, паслу́хаў, а по́тым пералѣ́з це́раз плǒт да й пашо́ў шука́ць маґи́лы ведзьмара́. Ена́ была́ кале́ са́маґо тагб ду́ба, што на ё́м завѣ́сиўса адзи́н чалавѣ́к. Падышо́ў смѣ́лы дзецю́к к са́муй маґи́ле, прысѣ́ў на кǒртачки, абма́цаў капе́ц и дава́й убива́ць у зе́млю кǒл. От забиў ё́н мǒцно кǒл и хацѣ́ў уста́ць да йци к дзецюкǒм, але́ не мажэ́ падня́тца. От ё́н ту́затца туды́-сюды́ — нема́ ра́ды: ведзьмар трыма́е бы зуба́ми. Спало́хаўса наш смельча́к и дава́й крыча́ць нѣ́мым ґо́ласам, ба́тцэ еґо́ хто рє́жэ. Пачу́ли то́е дзецюки́, засвеци́ли зу́бленку да туды́. Ба́чаць ены́, аж смельча́к прыби́ў кало́м к земли́ палу сваѣ́ сви́ты да й кача́етца кале́ капца́. Убачыў ё́н дзецюкǒў да й не вѣ́рыць, што ґэ́то лю́дзи, так ё́н спало́хаўса. Наси́лу дзецюки́ ўґаварыли еґо́ да прывели́ да ґаспо́ды. Але́ ё́н так спало́хаўса, што чуць не памъё́р. Дак от якие мы смѣ́лые. Мо́о й усѣ́ ґэ? Што вы ска́жэце?

Пересказалъ Кравецъ.

Дер. Мазали.