Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/68

67. Петро́ Вели́ки 68. Дварани́н
Беларуская народная казка

1911 год
69. Памǒрак

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




68. Дваранѝн.

Быў сабѣ́ адзи́н дварани́н, на прǒзвиско Петрǒўськи. Ён не маў ни двара́, ни падда́ных, а так сабѣ́ валачы́ўса ат аднаґо́ па́на к друґо́му. Гдзѣ прыста́не к панǒм на палева́не, ґдзѣ тро́хи паслу́жыць намѣ́сникам, або акамо́нам. От так и жывиўса цє́лы вѣк. Бо, — як жэ ка́жуць — ен ат хаджа́йства, атбиўса, ат земли́ атарва́ўса, але́ й не́ба не даста́ў да так и целепа́етца пами́ж не́бам и земле́ю, бы барано́вы яйца. Але́, вѣ́дамо, дварани́н, — е́н усе таки́ спаґаня́е па́нство. Дармо́, што ў еґо́ ча́сам у ґаршку́ тра́сца кипи́ць, за то на назѣ́ чабǒт рыпи́ць. А на на́шаґо бра́та мужыка́ йнак не пазира́е, бы як на ґаўя́до. Ба́ло на палева́ни ци што, крычы́ць — мужы́к, ґад! У цебе́ ў ро́це чо́рно. Дак от яки́ то дварани́н быў, бо не маў сваѣ́ ха́ты, а бы саба́ка, на дварє́ жыў да на людзе́й браха́ў, ба́тцэ-б свае́ дабро́ абераґа́ў. Але́ як ён ни круциўса, да таки́ да ли́ха дажы́ўса, як ты́е паля́ки, што ни хлѣ́ба, ни таба́ки. А вѣ́дамо як трыво́ґа, та й да Бо́ґа. От пан Петрǒўськи пашо́ў да касцё́ла, ўкле́нчы́ў да й мо́литца: „па́не Езу Хры́ста, дай мнѣ ру́бли тры́ста, але́ й без еднэ́го не вэ́зма“. Хо́дзиць е́н кǒжын дзень да касцё́ла да ўсе мо́литца, ўсе про́сиць ру́бли тры́ста, ни на шэ́ляґ не збаўля́е. Падслу́хаў то́е ксё́ндз и велѣ́ў арґани́стаму зраби́ць про́бу, што з таґо́ бу́дзе, даць Петрǒўськаму без аднаґо́ тры́ста рублё́ў. От як Петрǒўськи ўкленчыўшы малиўса — па́не Езу Хры́ста, дай мнѣ́ ру́бли тры́ста. Без еднэ́го не вэ́зма, — арґани́сты залѣ́з на хо́ры да й спусциў атту́ль на ни́тачцэ дзвѣ́ста дзевятдзися́т дзе́вяць рублё́ў у Петрǒўськаґо пе́рад са́мым но́сам Петрǒўськи пераличы́ў грошы, палажы́ў их у кишэ́ню да й ка́жэ — ке́ды пан Езус Хры́ста даў ру́бли тры́ста без еднэ́го, то дась и ўшы́стко. Дзенько́ваць за бǒскую ла́ску. Пры ґэ́тых слава́х Петрǒўськи падня́ўса на но́ґи й хацѣ́ў ици́, але́ чу́е, хтось ка́жэ — хаць жэ пан Петрǒўськи шля́хциц, але́ кеп! — Гэто сказа́ў ксё́ндз, бо ему́ шко́да ста́ло ґро́шэй. А Петрǒўськи паду́маў, што ґэ́то ка́жэ Езус. Закипѣ́ў Петрǒўськи, аж затрǒсса ат зло́сци да й крычы́ць на ўвесь касцел — цо, цо? Я кеп. З ла́ски бǒской е́стэм пан Петрǒўськи, радави́ты шля́хциц да пато́пу да прзы́тым и двожа́нин гэро́льдэм утвердзо́ны, а ты з жы́дковъ. — И пашо́ў з касцё́ла. Дак от яки́ быў ґанаро́вы дварани́н пан Петрǒўськи. Пересказаль Раман Стайковы.

Пересказалъ Раман Стайковы.

С. Комаровичи.