Скарб у Азярыйскім гарадзішчы

Скарб у Азярыйскім гарадзішчы
Паданне
Аўтар: народ
Крыніца: http://skarby.in/skarb-u-aziaryjskim-garadzishchy.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Аднойчы позна ўвечары ў вёску Мястэчка прыехаў нейкі пажылы чалавек. Спыніўся на беразе возера і папрасіў рыбака перавезці яго на востраў ды паказаць старадаўняе Азярыйскае гарадзішча. Тым часам зусім сцямнела. Рыбак доўга не згаджаўся, але калі незнаёмец даў яму срэбраны рубель, пакіраваў лодку да вострава. І толькі яны падняліся на вяршыню гарадзішча, як раптам з грукатам адны за адным рассунуліся трое жалезных дзвярэй і паказаўся патаемны склеп. Незнаёмец і рыбак ступілі ў яго і ўбачылі на крэсле невыказнай прыгажосці князёўну. Каля яе ногляжалі два харты, а па абедзве рукі стаялі куфры, паўнюткія залатых і срэбраных грошай. Незнаёмец нагроб у мех як падняць срэбра і выйшаў. Рыбак таксама падаўся за ім. «Прыбягу сюды заўтра днём. — падумаў ён, — і стану першым багацеем ва ўсёй ваколіцы…»

Назаўтра на світанні ён быў на гарадзішчы. Аднак ні золата, ні срэбра, ні нават муроў каменных з жалезнымі дзвярыма не знайшоў. Перад ім, як і раней, маўкліва горбіўся старадаўні земляны насып, шмат дзе ўскапаны шукальнікамі зачараваных скарбаў.