Скрыпка беларуская (1906, кірыліца)/На магили

Мужик не змениўся На магили
Верш
Аўтар: Цётка
1906 год
На чужой старонци
Іншыя публікацыі гэтага твора: На магіле (Цётка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




На магили.

На магили зыду дубам.
Пачну шептаць братним губам
Аб их доли, аб свабодзи.
Стапу песняй у народзи.
Пастух дудку з мяне скруциць,
Як заграе кроў замуциць.
Як засвище, кожны стане.
„Што за гране, што за гране?
Што то будзе, што то будзе.
З гэтай песни ў нашом людзе!“

Востры зубы, якбы з пилы,
Колюць, режуць, цягнуць жилы.
Смаляць, паляць, пекуць, студзяць,
Старых, малых зо сну будзяць.
Як па вуглях кожны стане:
„Шо за гран, што за гране?
Што-то будзе, што-то будзе
З гэтай песни ў нашом людзе?“

Лист дубовы пад хлеб сцелюць
Жолудзь яго ў жернах мелюць.
А гдзе з дуба хоць пылінка,
Грудзь трасецца, як асинка.
А удзе тольки дудка свище
Людзи бегуць, як на грыще,
Як на дзива кожны стане:
«Што за гране, што за гране?
Што-то будзе, што-то будзе
З гэтай песни у нашом людзе?