Слуцкія песьняры (1926)/А. Атава/Зьвінеце, гудзеце

Маладняк ⁂ Зьвінеце, гудзеце
Верш
Аўтар: Апанас Атава
1926 год
У полі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Зьвінеце,
гудзеце,
званы-вястуны!
Вітайце чырвонае раньне.
Гукайце,
сьпявайце
вы песьню вясны,
Свабоды жыцьця і змаганьня.
Пра волю,
пра долю,
пра моц, пекнату,
пра здольнасьць бурліва гудзеце.
Высока,
далёка,
у даль-блазнату
сваю мілагучнасьць нясеце.
І рэхам
да стрэхаў
вясковай цішы,
да хат вы ляцеце няўпынна.
Бо многа,
дзіўнога
там схована ў чым, —
здружыць яно з вамі павінна.
Аб шчасьці,
аб працы,
пра дзею-дабро,
пра новую творчасьць сьпявайце,
Зьвінеце!..
Гудзеце!..
І новых сяброў
пад сьцяг маладняцкі ззывайце!