Слуцкія песьняры (1926)/Прадмова

Прадмова
Крытыка

1926 год
Расьцьвіло

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПРАДМОВА

12-мільённы беларускі працоўны народ, рабоча-сялянскія масы хаваюць у сабе шмат талентаў, шмат вялікіх здольнасьцяй. Да Вялікага Кастрычніка паасобныя хлапцы і дзяўчаты вясковыя маглі разьвінуць свае здольнасьці і накіраваць іх належнай пуцінай выпадкова. Хоць ужо шмат казалася, але і яшчэ раз варта успомніць: царская ўлада не зацікаўлена была ў выяўленьні гэтых талентаў. Калі мы бачым факт зьяўленьня ў нас вялікіх поэтаў, як Янка Купала, Якуб Колас, дык можам тут-жа, словамі Якуба Коласа, зазначыць:

…Колькі талентаў зьвялося,
Колькі іх і дзе ляжыць,
Невядомых, ня прызнаных,
Неаплаканых ні кім,
Толькі ветрам адсьпяваных
Ў полі посьвістам пустым…

Ці так. гэта? Глянем на наш Капыль (Случчына). Чым тлумачыцца той факт, што з Капыля вышла аж 7 поэтаў, а з Барысава, прыкладам кажучы, або з якога другога месца — ніводнага. Няўжо гэта месца само па сабе „больш таленавітае?“ Не, зусім не. У Капылі праз увесь час існавалі беларускія політычныя гурткі і інш., што давала імпэт да вылучэньня паасобных талентаў.

У нашы дні, у часе стварэньня новага жыцьця — новыя таленты выяўляюцца больш плянава — выпадковасьць паступова зьнішчаецца.

У галіне прыгожага пісьменства „Маладняк“ робіць вялікую працу. Факт заснаваньня па ўсёй Беларусі маладнякоўскіх філій і гурткоў — культурных асяродкаў — гаворыць шмат аб чым. Каля гэтых асяродкаў гуртуецца моладзь. Гуртуецца моладзь, якая прышла ад саламяных стрэх, ад закураных хат.

Атрымоўвае рады, атрымоўвае таварыскую дапамогу, магчымасьці нормальнага разьвіцьця.

Частцы хлапцоў, дзяўчат, якія прыходзяць, часта трэба даць рады заняцца іншай працай, а ня пісьменствам. Частку — заахвочваць да далейшай упартай працы над разьвіцьцём свайго таленту, бо бяз гэтай працы нічога быць ня можа. Гэта не асноўнае ў працы „Маладняка“, як аб‘яднаньня, але гэта адна з яго істотных галін.

Вось і Слуцкая філія. Яна ў траўні месяцы 1925 году заснавалася. Цяпер налічвае ў сваіх шэрагах каля 10 сяброў.

І гэты невялічкі зборнік поэзіі паказвае чытачу плён працы першай групы — чатырох сяброў.

Немагчыма тут спыняцца на аналізе гэтых твораў — усё ў свой час. Але трэба падкрэсьліць зараз-жа і падкрэсьліць яскрава: маладыя песьняры на правільнай дарозе.

Соцыяльнае пахаджэньне, грамадзкая праца палажылі свой адбітак на творчасьці: Праца, Змаганьне і Будаваньне Соцыялістычнай Рэспублікі — вось асноўныя тэмы.

Не „кра-патрыотызм“, не перапевы агульных думак, а мастацкі адбітак жыцьця, рознастайнасьць рытмаў, рознастайнасьць мэлёдый — вось кароткая характарыстыка іх.

Зразумела, — гэта. заўважаць і шаноўныя чытачы, — трэба працаваць маладым поэтам, трэба скарыстаць дасягненьні ранейшыя і даць да гэтага сваё новае, — вось шчырая наша рада слуцкім таварышам.

Іншыя маладнякоўскія філіі павінны прыгледзецца да творчых дасягненьняў Слуцкай філіі, у якой, як кажа Янка Відук:

…Колькі волі, магутнасьці ў ім
і размаху,
Колькі будучых дзеяў відаць

І ўжо, як заклік да ўсіх сталёвых маладнякоўскіх когорт, да ўсёй рабоча-сялянскай моладзі нашай няхай гучаць словы поэты:

…Разьвівайцеся-ж, крыльле арлі-
ныя, гонка,
Разьсякайце размахам сваім ня-
быцьцё!
Няхай песьня ліецца магутная
звонка,
Няхай шабас сьмяецца жыцьцё!

(Я. Відук).

Рэдакцыйна-выдавецкі аддзел
ЦБ Маладняка.