Смага
Аўтар: Мікола Сурначоў
1943

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Іншы раз брыдзеш сваёй пуцінай,
Перасохне ў горле — проста страх,
І здаецца, хоць прайшла б жанчына
З вёдрамі паўнюткімі ў руках.
Ледзь падумаў, — як з вачэй дрымота
Адлятае, ў сэрцы халадок,
Дзе падзенецца тады спякота, —
Зноўку мераеш за крокам крок.
Так і сёння, — як іду ў атаку,
Аж гарыць зямелька прада мной.
Ўспомню, краю, пра цябе, дружака,
І тады ахвотней мкнуся ў бой.
Так, магчыма, пройдзе колькі сутак,
І глядзіш — на бацькаўскай зямлі
Знойдзем той з крынічынай закутак,
Дзе зноў зможам смагу уталіць.

1943