Смерць героя (Байран/Глебка)

Смерць героя
Верш
Аўтар: Джордж Байран
1814
Арыгінальная назва: Thy Days are done
Пераклад: Пятро Глебка
Крыніца: Байран, Джордж Гордан. Выбранае/ [Уступ.арт.Ю.Гаўрука;Склад.зб.,агульная рэд.перакладаў і камент.Я.Семяжона;Іл.:П.Аляксееў]. Мінск : Дзяржвыд БССР, 1963 - с. 53
з цыкла "Яўрэйскія мелодыі"

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Твая святая смерць, герой, —
Пачатак славы бессмяротнай,
І вечна будзе вобраз твой
У песнях жыць краіны роднай:
Адважны подзвіг за народ
Пясчынкай лёг на шлях свабод.

Пакуль народ свабодзе рад,
Цябе забыць ніхто не ў сілах,
Бо кроў твая не знікла, брат, —
Яна пульсуе ў нашых жылах,
І подзвіг твой натхніць ізноў
Тваіх унукаў і сыноў.

Мы змусім ворага дрыжаць,
Адно імя тваё назваўшы.
Дзяўчаты будуць праслаўляць
Цябе штогод на трызне паўшых,
І слёз не будзе на вачах:
Яны зняважылі б твой прах.