Смерць (Шаўчэнка/Сержпутоўскі)

Смерць
Верш
Аўтар: Тарас Шаўчэнка
30 мая 1847 (пераклад 1918)
Арыгінальная назва: По-над полем іде
Пераклад: Аляксандр Сержпутоўскі
Крыніца: Часопіс «Чырвоны Шлях», № 9-10, 31 сьнежня 1918 г., б. 4-5

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Смерць.


Па над полем ідзе,
Не пакосы кладзе,
Не пакосы — горы:
Вые вецер, стогне морэ,
Стогне да гудзе.

Касца серôд начы
Сустракаюць сычы;
Тне касец, не спачывае:
Ні на каго не уважае,—
Хаць і не прасі.

Не крычы й не прасі,
Не клепае касы
Ці то горад, ці то поле,
Як брытваю, стары голіць
Усе, што дасі.

Мужыка й шынкара,
Сірату кабзара;
Прыспеувае стары, косіць,
Кладзе гарами пакосы,—
Не мілуе й цара.

І мене не міне,
На чужыне сатне —
За рашôткаю задавиць.
І крыжа ніхто не паставіць
І не памьяне!