Смык беларускі (1920)/Песьні/IV

III. Песьня IV. Сватаны
Верш
Аўтар: Францішак Багушэвіч
1920 год
V. Сватаньня
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сватаны (Багушэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




IV. Сватаны.

Ой, калючы яловец, —
Ягодкі салодкі;
Ой харошы-ж маладзец
Дык німа малодкі.
Адгукніся ты на лес,
Ці хто не паклічэ;
У свае п…. ня ўлез,
Можа хто пазычэ.
Будзем сватаць, што такі
Што німа у свеце:
Да работы бяз рукі
А гад спаць у леце.
Што ня возме зробе так,
Што сьвет надзівіцда:
Кіем косе, гарэць так,
Што у латох прасьпіцца.
Ой то хлопец! у карчме
Першы ён на лаве;
Першы зваду с тым пачне
Хто яму не ставе.
У касьцеле на рок раз,
I то сярод ночы:
Не прывыкшы, як у вас,
Лезьці Богу у вочы.
А харошы, дык які!.…
Толкі што бяз носу,
Аткусілі нос ваўкі,
Дык не мае лесу.
А багаты, дык на што:
Пазычыу карончык,
Як пажычэ ешчэ што,
То будзе чырвончык.
А разумны-ж дык як так той
Што ляжыць у ломе,
Смокчэ лапу да сьвятой
На пячы у доме.
Нуце дзеўкі да яго,
Як мухі да мёду:
Будзе муж хоць для каго
З добраго заводу.
Ласа есьці, смагла піць,
Ня будзе атказу,
А па шлюбе жонку біць
Дык зачне адразу.