Смык беларускі (1920)/Песьні/VI

V. Сватаньня VI. Песьня
Верш
Аўтар: Францішак Багушэвіч
1920 год
VII. Песьня
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня (Чаго бяжыш, мужычок?..).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




VI. Песьня.

Чаго бяжыш, мужычок?
— Паганяе мароз.
Чаму ляжыш, мужычок?
— Бо ўрадніка вёз.
Чаго ты п‘еш, мужычок?
— Бо і хлеба ня еў.
За што ты б‘еш мужычок?
— Бо і сам тое меў.
На што ты краў, мужычок?
— Бо свайго не знаў.
Чаму ты лгаў, мужычок?
— Бо хтось праўду ўкраў.
Чаму чорны, мужычок?
— Бо ў хаце курыць.
Не праворэн мужычок?
— Бо ўсякі журыць.
Чаму цёмны, мужычок?
— Бо над цёмным сяджу.
Чым бяздомны, мужычок?
— Бо чужога гляджу.
Чаму хіцер, мужычок?
— Бо дурны, як варона.
Чаму ўмёр мужычок?
— Уцекау ад «закона».