Смык беларускі (1920)/Свіньня і жалуды

Свая зямля Свіньня і жалуды
Верш
Аўтар: Іван Крылоў
1920 год
Арыгінальная назва: Свинья под Дубом (1823)
Пераклад: Францішак Багушэвіч
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сьвіньня і жалуды (Крылоў/Багушэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Свіньня і жалуды.

Свіньня, наеўшыся над дубам жалудоў
Заснула смагла, пачэсалася
І, так як іншы між людзей,
Лычом карэняў дакапалася.
Рве карэньня, капае ямы
„Што робіш? — з дуба сакол кажэ —
„Гэтак зглуміш і дуб самы,
„Як паткапаеш — ссохне ляжэ!“
„Дык што, ніхай хоць згіне,
„Абы мне жалудоў пад‘есьці!
„Іх надто любяць свіньні.“
Зарохкала свіньня у рэшці.
Дуб сокалу так гамоне:
„Свіньня свіньнёй і заўсёду.
„Яна ня відзе, што на мне
„Гадуюцца ей жалуды!“