Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/ЗАКЛЮЧЭНЬНЕ

Соцыяльныя фактары хірургічнай сьмяротнасьці Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю
ЗАКЛЮЧЭНЬНЕ
Аўтар: Савелій Рубашоў
Зьмест

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




III

ЗАКЛЮЧЭНЬНЕ

На падставе ўсяго выказанага вышэй, я раблю наступныя вывады:

У агульнай сьмяротнасьці насельніцтва хірургічная сьмяротнасьць займае параўнаўча невялікае месца. Выявіць гэтую адносную долю, якая прыпадае на сьмяротнасьць ад хірургічных захворваньняў, цяжка, але, як відаць, яна роўна прыблізна 10-15 проц. агульнай. Прымаючы сярэднюю сьмяротнасьць за апошнія гады ў СССР роўнай 2,3 проц. атрымліваем агульную хірургічную сьмяротнасьць 0,23-0,24 проц. (г. зн. на 100 чалавек насельніцтва).

Паказальнікам «хірургічнай сьмяротнасьці», г. зн. процантам сьмяротнасьці самых хірургічных хворых, трэба, відаць, лічыць, 1 на 100, г. зн. на 100 хірургічных хворых, якія зварачваюцца да ўрача, памірае 1 чалавек.

Агульная сьмяротнасьць насельніцтва зьмяншаецца. Цяжка сказаць, ці зьмяншаецца ў такой самай ступені і сьмяротнасьць хірургічная, аднак, нясумнена, што агульнае зьмяншэньне сьмяротнасьці стварае спрыяльны фон і для зьмяншэньня хірургічнай сьмяротнасьці.

Зьмяншэньне сьмяротнасьці ў больніцах наогул сьведчыць аб тым, што ня толькі зьмянаецца захворвальнасьць, але і паляпшаецца лекавая эфэктыўнасьць, выходзячы з гэтага можна дапушчаць, што іх хірургічная лекавая эфэктыўнасьць павялічваецца.

Для больш дакладнага выяўленьня хіругічнай сьмяротнасьці прыходзіцца карыстацца процантамі сьмяротнасьці хірургічных хворых у хірургічных аддзяленьнях. Дзякуючы рознастайным умовам гэтых аддзялеьняў (матэрыял, опэравальнасьць і т. д.) мы атрымаем і розныя лічбы процантаў сьмяротнасьці. У сярэднім гэты процант цяпер роўны — 5. 164 Калі вывучаць процант сьмяротнасьці ў хірургічных аддзяленьнях за апошнія 50 год, дык мы нібы не констатуем зьмяншэньня гэтага процанту. Аднак, гэты «застой» зьяўляецца ўяўным. Калі-б мы цяпер рабілі толькі тыя опэрацыі і толькі ў такіх разьмерах, як гэта было 30-40-50 год таму назад, дык мы констатавалі-б, зразумела, значнае зьмяншэньне процанту сьмяротнасьці; пры нашай-жа сучаснай актыўнасьці затрыманьне процанту сьмяротнасьці на тэй-жа самай лічбе, азначае вялізарны крок уперад.

Амаль тое самае трэба паўтарыць адносна пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці. Ня гледзячы на тое, што цяжка вызначыць сярэднюю лічбу пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці, трэба прыняць яе для «вялікай» хірургіі — у 5 проц. Як відаць, наогул мы можам гаварыць пра зьмяншэньне пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці параўнаўча з канцом мінулага стагодзьдзя, ня гледзячы на наш вялізарны опэрацыйны размах. Гэта зьмяншэньне ў пераважшай меры адносіцца да траўм; значна менш зьмянілася становішча з пухлінамі.

Калі наогул можна гаварыць пра зьмяншэньне процанту пасля опэрацыйнай сьмяротнасьці за апошнія 25 год у два разы — дык у паасобных групах захворваньняў і опэрацый гэтае зьмяншэньне больш значнае, даходзячы да 10 разоў.

Бясспрэчны факт зьмяншэньня хірургічнай і пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці ставіць перад намі задачу — высьветліць шляхі, якімі хірургія дамаглася гэтага зьмяншэньня, для таго, каб організаваным спосабам дамагацца і надалей зьмяншэньня хірургічнай сьмяротнасьці. Выходзячы з гэтага, нам неабходна перайсьці да вывучэньня «фактараў хірургічнай і пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці», каб супроць «кожнага з іх адшукаць спрособы змаганьня».

З гэтых фактараў у сучасны момант найбольшую ролю адыгрываюць фактары соцыяльнага парадку. Змаганьне з імі павінна даць значнае зьмяншэньне сьмяротнасьці ў галіне пашкоджаньняў і запаленьняў, якія складаюць да 60 проц. усіх хірургічных захворваньняў.

Асабліва ўзмоцнена цяпер неабходна змагацца супроць «запушчанасьці» хваробы, што зьяўляецца сапраўднай прычынай сьмерці ў вельмі вялікай колькасьці выпадкаў.

Выконваючы гэтую задачу, мобілізуючы грамадзкую ўвагу на гэтым соцыяльным фактары, хірургія з разных «раздарожжаў» і сьцежак выйдзе на шырокі шлях выкананьня свайго соцыяльнага прызначэньня.