Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/Заключэньне
← Апёкі і адмарожваньні | Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю Заключэньне Аўтар: Савелій Рубашоў |
Агульная частка → |
Заключэньне.
Калі мы падагулім тыя даныя, якія адносяцца да сьмяротнасьці ад пашкоджаньняў, дык перш за ўсё трэба зазначыць, што сярэдняя лічба гэтай сьмяротнасьці будзе — 6-7 проц. З гэтага відаць, што процант сьмяротнасьці пры траўмах вышэй
сярэдняга процанту сьмяротнасьці хірургічных хворых. Гэта самае ясна і з іншых маіх лічбаў. У той час, як пашкоджаньні складалі 18 проц. усіх захворваньняў — сьмерці ад пашкоджаньняў складалі 25 проц. усіх сьмярцей. Усё, гэта, бязумоўна, сьведчыць аб тым, якую значную ролю адыгрываюць пашкоджаньні ў хірургічнай сьмяротнасьці.
Гутарка тут ідзе выключна аб пашкоджаньнях мірнага часу, бо пашкоджаньні ваенныя ня могуць быць уключаны сюды з прычыны зусім асобнага характару акалічнасьцяй і суправаждаючых: зьнясіленасьць організму, цяжкасьць інфэкцыі, сваяасаблівасьць падачы першай дапамогі і г. д. Аднак, калі выключыць гэтыя пабочныя моманты, дык мы заўважаем значную блізкасьць лічбаў сьмяротнасьці ваеннага і мірнага часу. Для аскладненых зломаў процант сьмяротнасьці прыблізна роўны 10 проц.; Цокер (1928 г.) вылічыў процант сьмяротнасьці для агнястрэльных зломаў (ваеннага часу), на падставе 25.272 выпадкаў, роўным 11 проц. Гэта падабенства, якое сьведчыць аб тым, што законы траўматычнай сьмяротнасьці аднолькавыя, ці маем мы справу з траўматычнай эпідэміяй ці з траўматычнай эндэміяй (пашкоджаньні мірнага часу), надзвычай цікава.
Пра ваенныя пашкоджаньні, з прычыны іх асаблівасьцяй, я далей гаварыць ня буду.
Пры ацэнцы ролі паасобных відаў пашкоджаньняў, мы, маючы на ўвазе зьмешачаную ніжэй табліцу, адзначаем прэваляваньне рознага роду ран, потым апёкаў і, нарэшце, аскладненых зломаў. Іншыя-ж віды пашкоджаньняў маюць адносна меншае значэньне.
Расія (1912 г.) | На 9.207 сьмярцей ад пашкоджаньняў прыпадала на: | |
апёкі | 1.766 | 19,5 проц. |
параненьні халодныя | 1.748 | 19,5 |
асладненыя зломы | 1.357 | 15,5 |
параненьні агнястрэльныя | 1.129 | 12 |
параненьні іншыя | 1.059 | 11,5 |
вытненьні | 881і | 9,0 |
зломы звычайныя | 507 | 5,6 |
іншыя траўмы | 490 | 5,0 |
адмарожваньні | 238 | 2,0 |
зьвіхі | 32 | 0,4 |
У ніжэй зьмешчанай табліцы падаюцца вынікі вывучэньня сьмяротнасьці ад пашкоджаньняў паасобных органаў (на падставе ўласнага і літаратурнага матэрыялу). Каротка рэзюмуючы гэтыя табліцы, мы можам сказаць, што першае месца займаюць параненьні жывата, а другое — зломы чэрапу, хрыбетніка і пранікальныя раны грудзей, якія стаяць прыблізна на аднолькавым месцы.
Пранікальныя параненьні жывата | - ад 30 да 50 проц. сьмяротн. |
Зломы чэрапу | 25 " |
Пранікальныя параненьні грудзей | - ад 18 да 25 " |
Зломы хрыбетніка | да 20 |
Апёкі | 7 " |
Пашкоджаньні грудзей наогул | 3 " |
Раны розныя, вытненьні | - каля 3 " |
Якія ёсьць сродкі для папераджэньня гэтай сьмяротнасьці? Зразумела, перш за ўсё — профіляктыка, г. зн. папераджэньне самых траўм — цяжкіх, як цягнучых за сабою сьмерць, і больш лёгкіх, якія могуць зьявіцца прычынай узьнікненьня інфэкцыі. Пра апошнія зараз гаварыць ня буду, бо залічаю іх у разьдзел запальных захворваньняў.
У сэньсе профіляктыкі траўм цікавы даныя, датычныя прычын, што выклікаюць сьмяротныя траўмы. Таму я зьмяшчаю табліцу з германскай статыстыкі 1926 г. і 1 табліцу амэрыканскую.
Германія 1926 г.
Сьмяротн. пашкоджаньні выкліканы: | Мужчын | Жанчын |
Нашчаснымі выпадкамі | 18,2 | 29,8 |
Пераездам | 20,0 | 17,0 |
Аўтомобілем | 11,7 | 11,1 |
Паданьнем пры рабоце | 7,5 | 1,0 |
Апёкамі | 4,4 | 9,4 |
Пакалечаньнямі на чыгунцы | 5,3 | 1,9 |
Машынамі | 2,7 | 1,1 |
Электрычным токам | 2,3 | 0,4 |
Трамваем | 1,4 | 2,0 |
Агнястрэльнымі параненьнямі | 1,8 | 1,3 |
Параненьнямі халоднай зброяй | 0,5 | 0,4 |
У штаце Канзас за апошнія 14 год на 8.922 сьмерці пры выпадковых траўмах, памерла ад: выпадковых паданьняў 2.542, аўтомобіляў 2.118, на чыгунцы 1.879, апёкаў 1.169, утапленьня 1.214, машын 414.
У асноўным, трэба назваць няшчасныя выпадкі, цяжкую прамысловасьць, пераезды і бойку.
Няшчасныя выпадкі, якія не стаяць у сувязі з профэсіяй, бываюць даволі часта. Як відаць з паданых лічбаў і матэрыялаў нашых больніц, яны так часта бываюць, што займаюць першае ці другое месца па частасьці.
Яны стаяць на першым месцы таксама і ў падрабязнай статыстыцы штату Канзас - 2.542 выпадкі з агульнага ліку - 8.922 сьмерці ад траўмы. У вышэйпаданай германскай статыстыцы такія няшчасныя выпадкі таксама займаюць вялікае месца (18,2 проц. у мужчын і 29,8 проц. у жанчын). Колькасьць гэтых няшчасных выпадкаў будзе, зразумела, з цягам часу зьмяншацца, у сувязі з павялічэньнем культурнасьці жыцьця.
Трэба зьвярнуць увагу на зазначаны шмат кім факт, што ад няшчасных выпадкаў вельмі часта паміраюць старыя людзі. Гэта акалічнасьць (58 проц. прыпадае, згодна статыстычных даных штату Канзас, на старых 70-89 г.) сьведчыць аб двох момантах: аб малой устойлівасьці організму ў старыя гады і аб большай магчымасьці для такога організму падпасьці няшчаснаму выпадку. Апошняе абумоўліваецца стратай організмам здольнасьці хутка аўладаць у адпаведны ракавы момант усімі мускульнымі і іншымі прыстасаваньнямі для ўнікненьня гэтай няшчаснай выпадковасьці.
Цяжкая індустрыя дае значную лічбу. Яе ролю лёгка заўважыць, калі параўнаць сьмяротнасьць на тэкстыльных фабрыках і на мэталюргічных заводах. На тэкстыльных прадпрыемствах на 1.000 рабочых сьмерць ад траўмы (Гарынеўская НКТ РСФСР) у 1926 г. была роўнай 0,02, а на мэталюргічных - 0,15.
З усёй колькасьці шматлікіх даных я зьмяшчу вельмі пераканальныя лічбы, датычныя чыгуначнікаў СССР за 1925 г.
Траўмы разьмяшчаліся на катэгорыях наступным чынам:
Чыгуначныя майстэрні | 30,48 проц. |
Паравозны пэрсонал | 13,96 |
Служба сувязі | 3,15 |
Мэд. пэрсонал | 3,09 |
Станцыённы пэрсонал | 2,28 |
Вышэйшы адміністрац. састаў | 1,18 |
Мы назіраем далей зьмяншэньне сьмяротнасьці ад прамысловых траўм у сувязі з мерапрыемствамі па ахове працы. Калі браць за падставу статыстыку Гарынеўскай, дык выходзіць, што лічбы сьмяротнасьці ад прамысловых траўм за 1912 г. у 2-3 разы большыя, чым лічбы 1926 г. Сучасная прамысловасьць, якая імкнецца да максымальнай мэханізацыі прамысловых процэсаў, з уласьцівай апошняй дакладнасьцю і яснасьцю работы, павінна даць зьмяншэньне ліку цяжкіх траўм. Трэба думаць, што лік афяр цяжкай індустрыі будзе ў больш аддаленай будучыні большым у прамысловасьці здабываючай, чым у прамысловасьці апрацоўчай. Папераджальныя мерапрыемствы, зразумела, зьменшаць гэту сьмяротнасьць, ня гледзячы на рост прамысловасьці, і зьвязанае з ім хуткае уцягненьне ўсё новых і новых кадраў рабочых. Уздым прамысловага траўматызму перажывалі ўсе капіталістычныя краіны ў пэрыод прамысловага росквіту. Наша перавага заключаецца ў тым, што падрыхтоўваючы плянава кадры рабочых праз ФЗШ і г. д., мы аўладоўваем гэтым патокам новых рабочых і ўносім ў яго планамернасьць. Таму мы можам разьлічваць на зьмяншэньне цяжкіх траўм у прамысловасьці.
Яшчэ трэба адзначыць разьвіцьцё земляробчай прамысловасьці што таксама прыводзіць да павялічэньня траўм. Гэты від пашкоджаньняў заслугоўвае цяпер вялікай увагі, а ў будучыні, у сувязі з разьвіцьцём мэханізацыі земляробства набудзе, бязумоўна вялікае значэньне, паколькі з гэтымі машынамі зьвязана праца абслугоўваючага іх пэрсоналу. Значэньне земляробчых параненьняў заключаецца, галоўным чынам, у асаблівасьці іх інфэкцыі, сярод якой інфэкцыя анаэробная і слупняк — адыгрываюць вельмі значную ролю. Таксама сваяасаблівымі зьяўляюцца пашкоджаньні жывёламі — капытамі каня, рагамі каровы; гэтыя пашкоджаньні павінны быць залічаны ў групу пашкоджаньняў земляробчай прамысловасьці.
Вельмі значную ролю адыгрываюць цяпер — і яшчэ большую будуць адыгрываць у будучыні — пашкоджаньні ад сродкаў перамяшчэньня. Нас, як і іншыя краіны, чакае хваля траўматычных пашкоджаньняў, зьвязаных з аўтомобільнаю справай і наогул з далейшым разьвіцьцём мэханічных сродкаў перамяшчэньня. Пра гэта я ня буду многа гаварыць, а падам толькі некаторыя лічбы. З 1919 г. да 1926 г. у Амэрыцы загінула ад аўтомобільных пашкоджаньняў 137.017 чалавек (а за Эўропэйскую вайну загінула 120.050 амэрыканцаў).
Штат Канзас Сьмерць ад аўтомобіляў у абсолютных лічбах: | |
1914 г. | 36 |
1915 г. | 45 |
1916 г. | 100 |
1917 г. | 112 |
1918 г. | 134 |
1919 г. | 116 |
1920 г. | 164 |
1921 г. | 154 |
1922 г. | 171 |
1923 г. | 213 |
1924 г. | 149 |
1925 г. | 235 |
1926 г. | 237 |
1927 г. | 253 |
У Ленінградзе было сьмярцей: | Ад аўтомобіляў | Ад трамваяў |
1927 г. | 40 | 191 |
1928 г. | 53 | 178 |
1929 г. | 68 | 202 |
Заслугоўваюць увагі некаторыя дэталі, датычныя пашкоджаньняў на чыгунцы. Заўсайлаў (1903 г.) вызначае процант сьмяротнасьці пры траўмах ад няшчасьцяў на чыгунцы ў 19,5, - як мы бачым, сьмяротнасьць значна большая, чым пры шмат якіх іншых траўмах. Брайцаў, на падставе чыгуначнага матэрыялу - 530 сур'ёзных пашкоджаньняў (1918 - 1921 г. г.), - устанаўлівае сярэдні процант сьмяротнасьці ад 7 да 10 проц. Пры гэтым ён паведамляе пра наступныя цікавыя падрабязнасьці:
З пасажыраў пры крушэньні пацярпела | 67 ч., | памерла 5-7,4 проц. |
атрымала пашкоджаньні бяз крушэньняў |
166 " | 15-10 " |
З чыгуначнікаў атрымала пашкоджаньні | 233 " | 21-9 " |
Характэрна, што, на яго думку, большая частка чыгуначных траўм бывае ад неасьцярожнасьці і няўважлівасьці пасажыраў, а не ад такіх няшчасьцяў, як крушэньне і да т. п.
Такім чынам, ёсьць падстава дапушчаць, што ў сувязі з палепшаньнем раду ўмоў на транспорце, зьменшыцца і гэты від сьмяротнасьці.
Заслугоўвае некаторай увагі сьмяротнасьць у залежнасьці ад спортыўнага траўматызму. За 1925 г. на 5.783 выпадкі спортыўных траўм было 20 сьмярцей (Калістаў[1], 1928).
Немалое значэньне - і іменна ў атрыманьні цяжкіх пашкоджаньняў, якія цягнуць за сабою сьмерць - мае бойка; таксама значнымі зьяўляюцца пашкоджаньні, якія наносяцца ў часе сваркі і г. д.: як першыя, так і другія пашкоджаньні выклікаюцца агнястрэльнаю ці халоднаю зброяй і накіроўваюцца на галаву, грудзі і жывот. У нашым сельскім быце гэты від траўмы зьяўляецца галоўным. Праўда, пры параўнаўчай прымітыўнасьці сельскага ўжытку, такія траўмы часта ня цягнуць за сабою асабліва цяжкіх вынікаў і ў гэтых адносінах больш удасканаленыя прылады - пераважна агнястрэльная зброя - даюць значна горшыя вынікі. Дзьве зьмешчаныя табліцы даюць уяўленьне пра траўматызацыю ў старым сельскім быце, водгукі якога ня зьніклі яшчэ і цяпер. Елецкая земская больніца 1901—1905 г. г.
Бойка. | Няшчасн. выпад. | Жывёла. | Земляробч. траўмы. | Іншыя. | Усяго | ||||||
251 | 58 | 61 | - | 7 | 377 галава | ||||||
11 | 5 | 2 | 1 | 1 | 20 шыя | ||||||
63 | 61 | 15 | 3 | 1 | 145 грудзі | ||||||
6 | 6 | 7 | - | - | 25 жывот | ||||||
63 | 271 | 67 | 51 | 51 | 503 канцавіны | ||||||
- | 9 | 1 | - | - | 10 пал. орг. | ||||||
_____________________________________________ | 410 | 429 | 155 | 55 | 67 | 1080 |
Базарна-Карабул. больніца Саратаўскай губ. 1895—190 г. г.
Бойкі і пабоі | 337 |
Няшчасныя выпадкі | 291 |
Конь | 228 |
Паданьне цяжкіх прадметаў | 56 |
Каласы | 50 |
Сякера | 100 |
Нож | 36 і г. д. |
З гэтых лічбаў добра відаць, якое значэньне маюць у этыолёгіі сельскіх траўм бойка і затым жывёлы.
Падсумоўваючы ўсе матэрыялы аб генэзе траўм, можна сказаць, што па меры разьвіцьця нашага соцыялістычнага будаўніцтва, цэлы рад прычын для цяжкіх траўм павінен будзе паступова зьнікнуць і, адпаведна гэтаму, профіляктыка сьмяротнасьці ад пашкоджаньняў цалкам супадае з тымі грандыёзнымі мерапрыемствамі, якія ажыцьцяўляюцца ў нашым соцыяльным ладзе.
Разьвіваючы нашы профіляктычныя мерапрыемствы, мы ў той самы час павінны адшукаць спосабы беспасрэднага змаганьня з самою сьмяротнасьцю, г. зн. лячэньня гэтых цяжкіх траўм.
Пры разглядзе галоўных прычын, якія выклікаюць сьмяротнасьць пры траўмах, мы павінны зьвярнуць увагу на наступныя моманты: 1) зруйнаваньне неабходных для жыцьця органаў; 2) шок; 3) крывяцячэньне; 4) інфэкцыю.
У адносінах да першага пункту хірургія пакуль што нічога ня можа зрабіць. Значнае зруйнаваньне цэнтральнай нэрвовай сыстэмы, пашкоджаньне сэрца, зьяўленьне вялікага пнэўмоторакса і г. д. — спыняюць жыцьцё. Асаблівасьць таго патолёгічнага процэсу, які мы называем траўмаю, заключаецца ў яго «неабарачальнасьці». Пры гэтых умовах мэдычная дапамога зьяўляецца бясьсільнай. Найлепшай ілюстрацыяй будзе той факт, што шмат хворых памірае без таго, каб была зроблена спроба лячыць іх опэрацыйным спосабам. На маім матэрыяле 44 проц. хворых былі ў такім цяжкім стане, што іх ня можна было опэраваць. Шмат іншых матэрыялаў цалкам гэта сьцвярджаюць.
Другі момант, які зьяўляецца прычынай траўматычнай сьмерці, гэта - шок: множныя вытненьні, вытненьні вялікіх паверхняй, множныя зломы - прыводзяць да шоку, які цягне за сабой сьмерць, хоць-бы і ня было пашкоджаньняў важнейшага для жыцьця органу. Лік такіх сьмярцей, праўда, ня надта значны, але адносная вага шоку абмалёўваецца ва ўсёй паўнаце, калі ўзяць пад увагу, што ў якасьці лячэньня мы ўжываем опэрацыйнае ўмяшаньне, якое, само па сабе, зьяўляецца пашкоджаньнем і, напластоўваючы пашкоджаньне на пашкоджаньне, атрымліваем павялічэньне шоку, а ў выніку - сьмерць. З прычыны гэтага, нярэдка можна сустрэць погляд, што з опэрацыяй трэба пачакаць да таго часу, пакуль траўматык выйдзе са стану шоку. У супярэчнасьці з гэтым патрабаваньне магчыма больш раньняга ўмяшаньня. Проблема лячэньня шоку, - пасьпяховага змаганьня з ім, - зьяўляецца аднэй з найбольш значных проблем у хірургіі пашкоджаньняў. Розныя тэорыі і, у прыватнасьці, тэорыі выкліканыя апошняй вайной, якая дала вялізарны матэрыял для вывучэньня шоку, не далі яшчэ практычных вынікаў, і траўматычны шок да гэтага часу яшчэ не пераможаны.
Калі ў адносінах да двох найважнейшых фактараў сьмяротнасьці хірургія пакуль што бясьсільна, дык іншае трэба сказазаць адносна крывяцячэньня і інфэкцыі. Змаганьне з апошнім упіраецца ў пытаньне магчыма больш раньняй хірургічнай дапамогі. У гэтых адносінах за апошнія часы ўстанавілася пэўнае палажэньне актыўнага лячэньня траўм і, асабліва, траўм поласьцяй і адкрытых траўм. Гэты актыўны кірунак з пэўнымі абмежаваньнямі трэба лічыць правільным шляхам, які ў далейшым належыць разьвіваць і ўдасканальваць. Прынцып спрашчэньня раны адразу стварае для будучай інфэкцыі найменш спрыяльныя ўмовы.
Такім зьяўляецца пункт гледжаньня сучаснай хірургіі, і справа толькі ў рэалізацыі гэтага палажэньня. На вялікі жаль, соцыяльны момант адстае ад клінічнага. Калі ў вялікіх гарадох існуе хуткая дапамога, дык нават у іх няма правільна організаванай спэцыяльнай хірургічнай экстрэннай дапамогі. Толькі ў некаторых пунктах нашага Саюзу ёсьць спэцыяльныя больніцы і інстытуты, дзе бесьперапынна дзяжураць хірургі і іншы пэрсонал, неабходны для безадкладнага ўтварэньня якой-небудзь опэрацыі;
ва ўсіх жа астатніх гарадох і паселішчах, так званая экстрэнная опэрацыйная дапамога кожны раз організуецца нанова, што ўрэшце няўнікальна цягне за сабой страту вельмі каштоўнага часу. Што-ж казаць пра дапамогу пазагарадзкую?
Калі лічыць у сэрэднім прамежак часу да 4-х гадзін, як адзіна дапушчальны ў сэньсе папераджэньня інфэкцыі, дык можна сьцьвярджаць, што вялізарная большасьць нашых траўматыкаў атрымліваюць неабходную дапамогу значна пазьней, калі эфэктыўнасьць гэтай дапомогі надзвычайна зьмяншаецца. Вывады соцыяльнага парадку з гэтага палажэньня зразумелыя і не патрабуюць далейшага разьвіцьця. Пункты першай дапамогі на прадпрыемствах, набліжэньне хірургічнай дапамогі да насельніцтва — вось у чым зарука таго, што інфэкцыя траўматычнага паходжаньня будзе спынена. Але гэтыя мерапрыемствы зьяўляюцца толькі пачаткам тэй вялізарнай работы, якую яшчэ трэба зрабіць у сэньсе набліжэньня да насельніцтва хірургічнай дапамогі і разьвіцьця сродкаў зносін, дазваляючых перамагаць адлегласьці.
- ↑ І. П. Калістаў - заўвага Вікікрыніц.