Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/Пашкоджаньні канцавін
← Пашкоджаньні селязёнкі | Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю Пашкоджаньні канцавін Аўтар: Савелій Рубашоў |
Вытненьні і параненьні → |
Пашкоджаньні канцавін.
Траўмы канцавін даюць параўнаўча невялікі процант сьмяротнасьці. Пры гэтым верхнія канцавіны даюць значна меншы процант, як ніжнія.
Госьпіталь Георга | 1872 г. | 312 ніжн. канцав. | 13 сьмярцей | - 4 проц. |
Джыбсон | 1924 г. | 343 канцав. | 5 " | - 2 " |
Дзеравенка | 1928 г. | 392 " | 5 " | - 0,5 " |
Мой матэрыял | 1924-1928 гг. | 413 " | 5 " | - 1,2 " |
Для характарыстыкі свайго матэрыялу пакажу на галоўныя лічбы: 217 зломаў, 48 агнястрэльных параненьняў, 79 параненьняў мяккіх частак, 41 вытненьняў і дысторсій, 17 зьвіхаў. Усе 5 выпадкаў сьмерці адносяцца да пашкоджаньняў ніжніх канцавін.
Прычыны сьмерці ў гэтых выпадках — шок, рэзкае малакроўе ў выніку быўшага крывяцячэньня, інфэкцыя, гангрэна.
У маіх 5 выпадкаў былі:
- гангрэна пасьля зломы бядрыцы;
- рэзкае малакроўе пасьля агнястрэльнага параненьня сьцягна;
- злом галёнкі з раздрабненьнем у старога 60 г;
- злом шыйкі бядрыцы ў страрога 61 г.
- параненьне абедзьвюх галёнак, ампутацыя абодвых сьцёгнаў.