Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/Пашкоджаньні органаў жывата

Пашкоджаньні хрыбетніка Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю
Пашкоджаньні органаў жывата
Аўтар: Савелій Рубашоў
Пашкоджаньні грудзей

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Пашкоджаньні органаў жывата.

Пашкоджаньні органаў жывата, якія не зьяўляюцца ў лічбавых адносінах значнымі, даюць надзвычайна вялікую — адносна — сьмяротнасьць. Даўнейшыя статыстыкі да пэўнай ступені могуць быць прадстаўлены наступнымі данымі: Шовэль (1888) апублікаваў сабраны з 1880 г. 41 выпадак опэрацый пры агнястрэльных параненьнях жывата, з іх памерла — 29, г. зн. 72 проц.

Але і сучасныя лічбы сьмяротнасьці пры пашкоджаньнях органаў жывата таксама даволі вялікія; вагаючыся каля 35-40 проц. яны набліжаюцца да лічбаў пры пашкоджаньнях чэрапу. І зараз лічбы ў 50 проц. зусім не зьяўляюцца такім рэдкімі (Мільлер, Лёрыя).Оратор (1930 г.) называе лічбу ў 30 проц. Цікава адзначыць, што ў Лёрыя на 76 хворых 65 чалавек опэраваліся ў першыя 2 гадзіны і ўсё-ж такі процант сьмяротнасьці быў — 57,5.

Закрытыя пашкоджаньні даюць горшы прогноз, мабыць, з прычыны больш цяжкай дыягностыкі і з прычыны гэтага больш позьняй опэрацыі.

Пагаршаюць прогноз множныя паранеьні кекалькіх органаў што стварае асабліва складаныя і няспрыяльныя ўмовы, а таксама параненьні грудной і брушнай поласьці адначасова. Пра множныя параненьні жывата я яшчэ ў 1909 г. апублікаваў работу, якая дае ўяўленьне аб цяжкасьці гэтых параненьняў. Каб пазнаёміць са сьмяротнасьцю пры пашкоджаньнях органаў жывата, я падаю некалькі статыстык:

Янкоўскі, 116 выпадкаў — 55 проц., Фінкельштэйн — 54 проц., Магула — 40 проц., Богараз — 36 проц. і Гаген — 46 проц.

Інстытут Скліфасоўскага (1925 г.

Адначасовае параненьне жывата і грудзей, 4 выпадкі, памерла - 4 чал. - 100 проц.

Раны жывата, 38 выпадкаў памерла 12 чал. - 31 проц.
Бондараў (1909) 22 8 - 38
Залога 18 9 - 50
Абухоўская больн. (1912 г.) 192 70 - 36

Мой матэрыял складаецца з 30 выпадкаў пашкоджаньня розных органаў жывата з 14 сьмярцямі, што дае 46 проц. (на 14 сьмярцей - 8 ад пашкоджаньняў кішак і 4 - ад пашкоджаньняў печані - агнястрэльныя).

Аднак, сумарныя лічбы яшчэ недастатковыя для поўнай ацэнкі сур'ёзнасьці пашкоджаньняў жывата, і мы яшчэ зьвернемся да пашкоджаньняў паасобных органаў.

Страўнік. Цэлы рад статыстык у сярэднім дае лічбу сьмяротнасьці - 45 проц. Такі процант зьяўляецца больш значным, чым пры пэрфорацыі язвы страўніка, і гэта прымушае задумацца (вялікая кіслотнасьць соку? Падрыхтаванасьць брушыны? Спадарожныя параненьні?).

Асабісты мой матэрыял невялікі, таму і рабіць вывады з яго ня лічу магчымым. Назіралася два параненьні страўніка (агнястрэльныя): адзін хворы, які быў дастаўлены на 2-я суткі пасьля параненьня, загінуў ад пэрытоніту. Сьмерць тут зьяўляецца вынікам запушчанасьці выпадку.

Кішочнік

Колькасьць выпадкаў Колькасьць сьмярцей Проц. сьмяротнасьці
Джыбсон (1919-1924 г. г. 10 7 70
Магула (1912 г.) 45 21 46
Пэтры 160 149 93
Фішэр - - 20
Богараз - - 50
Фінкельштэйн - - 40
Янкоўскі - - 36

У сярэднім гэтыя лічбы даюць 50 проц., крыху больш, як параненьні страўніка.

Я меў на 15 хворых - 8 сьмярцей, г. зн. процант сьмяротнасьці роўны 50, вылічанаму мной вышэй сярэдняму процанту. На падставе сваёй практыкі, я хачу зазначыць, што пры пашкоджаньні кішочніка раньні тэрмін опэрацыі, хоць і мае вялікае значэньне, але не зьяўляецца рашаючым момантам, як у радзе іншых пашкоджаньняў жывата. Сярод памершых маіх хворых было 4 выпадкі пашкоджаньня тоўстай кішкі, 2 выпадкі — тонкай і тоўстай; 2 выпадкі — толькі тонкай; аднаго хворага прывезьлі вельмі позна і ён не опэраваўся.

Пашкоджаньні печані наогул даюць вялікі процант сьмяротнасьці. У 1912 г. Магула на 109 выпадкаў атрымаў 44 проц. сьмяротнасьці. Тэле у тым-жа годзе — на 260 выпадкаў (зборная статыстыка) — 61 проц.; у 1928 г. Дзеравенка на 19 уласных выпадкаў меў 57 проц. сьмяротнасьці; Грэхэм (1927) на 11 выпадкаў — 4 сьм. — 36 проц. Такім чынам мы бачым, што процант застаецца вялікім. Заблудоўскі да 1907 г. налічыў 31 выпадак, з 42 проц. сьмяротнасьці; а Эдлер (1887 г.) меў сьмяротнасьць ў 86 проц. Таму мы можам гаварыць толькі пра адносны прогрэс за апошнія 40-50 год; мабыць, апошні абавязан толькі лепшай пастаноўцы экстрэнай хірургічнай дапамогі.

Аднак, ня ўсе параненьні печані даюць аднолькавы процант сьмяротнасьці. Найбольш цяжкія вынікі даюць закрытыя пашкоджаньні, агнястрэльныя параненьні і потым параненьні, асладненыя пашкоджаньнем іншых органаў. Гэта добра відаць з наступных лічбаў:

Абухоўская больніца (1912 г. Балярскі):
падскурныя разрывы 18 выпадкаў, сьмярцей 15 — 83,3 проц.
агнястрэльныя параненьні 6 2 — 33,3
рэзаныя раны 85 26 — 30,5
109 43 — 44 проц.
Тэле:
аскладненыя пашкоджаньні печані 59 выпад. сьмяротнасьць 62,5 проц.
агнястрэльныя параненьні 139 38
аскладн. агнястрэльныя паранен. 110 77

На маім матэрыяле поўнасьцю сьцьвярджаецца агульнае палажэньне пра пашкоджаньні печані. Я меў на 5 выпадкаў 4 сьмерці. Усе параненьні былі агнястрэльныя, аскладненыя і іншымі пашкоджаньнямі — параненьнямі страўніка і г. д. Пры гэтым: аднаго хворага прывезьлі на 10-ты дзень — памёр ад пэрытоніту, у другога былі параненьні печані, лёгкіх, страўніка і ныркі — памёр ад сэпсісу (гнойнік лёгкага); 3-ці хворы памёр вельмі хутка ад цяжкага крывяцячэньня; 4-ты хворы, прывезены праз суткі, памёр ад пэрытоніту (параненьне печані і страўніка).