Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/Рух хірургічнай сьмяротнасьці

Пасьляопэрацыйная сьмяротнасьць Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю
Рух хірургічнай сьмяротнасьці
Аўтар: Савелій Рубашоў
Фактары хірургічнай сьмяротнасьці

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




5. Рух хірургічнай сьмяротнасьці

Калі хірургічная сьмяронасьць ёсьць толькі частка агульнай, дык нам цікава ведаць рух апошняй.

Якой зьяўляецца тэндэнцыя руху агульнай сьмяротнасьці?

Агульная сьмяротнасьць у Эўропе наогул і ў СССР у прыватнасьці - зьмяншаецца. Для Расіі і сучаснага СССР гэта можна ілюстраваць лічбамі, пачынаючы ад 1883 г. да 1928 г.; для Германіі - ад 1871 г. да 1927 г., для Англіі і Францыі - ад 1921 г. да 1926.

Лік сьмярцей на 1.000 насельніцтва

РАСІЯ СССР ГЕРМАНІЯ Гады Англія Францыя
Гады %%
сьмяр.
Гады %%
сьмяр.
Гады %%
сьмяр.
%% сьмяр.
1883 35,7 1923 23,1 1871 29,6 1901-04 16,2 19,6
1888 31.0 1924 23.7 1881 25.5 1910-14 13.9 18.1
1897 30,9 1925 25,8 1891 23,4 1920-24 12,2 17,7
1900 29,4 1926 21,25 1901 20,7 1925 12,2 17,7
1903 29,1 1927 20,9 1911 17,3 1926 11,6 17,5
1908 28,9 1928 17,9 1921 13,9
1913 27.3 - - 1927 12.0

Гэтыя даныя гавораць за тое, што і ў далейшым мы можам чакаць зьмяншэньня сьмяротнасьці, асабліва ў СССР, пры соцыяльнай перабудове яго быту.

Зьмяншэньне агульнай сьмяротнасьці знаходзіцца ня толькі ў залежнасьці ад зьніжэньня захворвальнасьці; трэба думаць, што і фактары лекавага парадку адыгрываюць пэўную ролю. Апошняе палажэньне можна падцьвердзіць, разглядаючы рух сьмяротнасьці не сярод усяго насельніцтва, а сярод захварэўшых і асабліва, што тых знаходзяцца ў больніцах.


Гэта тэндэнцыя да зьмяншэньня сьмяротнасьці ілюструецца лічбамі Расіі, СССР і Германіі.

Расія
1858 г. каля 8 проц. сьмяротнасьці ў больніцах.
1881 г. 7.62
1892 г. 6,0
1912 г. 5,0
1913 г. 5,6
СССР
1923 г. 4,0 проц. сьмяротнасьці наогул сярод хворых.
1924 г. 3,9
1925 г. 3,7
Германія
1923 г. каля 6 проц. сьмяротнасьці наогул сярод хворых.
1924 г. 5,9
1925 г. 5,1
1926 г. 5,0

Я лічу магчымым прыняць 5 проц., як сярэднюю лічбу сьмяротнасьці ў больніцах. Можна думаць, што паляпшаецца, як адзін з фактараў змаганьня з больнічнай сьмяротнасьцю і фактар «лекавае мерапрыемства». Паколькі хірургічныя захворваньні зьяўляюцца часткаю паказаных вышэй больнічных захворваньняў, мы можам выходзіць з прэзумпцыі, што зьмяншаецца сьмяротнасьць і ад хірургічных захворваньняў.

Што-ж нам фактычна вядома пра рух хірургічнай сьмяротнасьці? Ці ідзе яна паралельна руху агульнай, ці зьмяншэньне агульнай сямяротнасьці (адбрукоўка) адбываецца выключна або пераважна за лік іншых компанэнтаў?

Мы ведаем, што зьмяншэньне агульнай сьмяротнасьці ідзе, галоўным чынам, за лік зьмяншэньня сьмяротнасьці дзіцячай, сьмяротнасьці ад інфэкцый і тубэркулёзу; у якой ступені прымаюць тут удзел захворваньні хірургічныя — цяжка сказаць.

Што такое пытаньне мае сэнс, паказваюць, напрыклад, лічбы ангельскія, дзе сьмяротнасьць за 20 год — агульная — зьменшылася на 32 проц., дзіцячая — на 45 проц., ад тубэркулёзу — на 38 проц., сьмяротнасьць ад раку павялічылася на 20 проц.

Не малое значэньне мае і пытаньне аб удзеле ў сьмяротнасьці тых або іншых узростаў. Так, калі параўнаць лічбы сьмяротнасьці Англіі 1901 г. і 1921 г., дык мы ўбачым, што агульная сьмяротнасьць зьменшылася на адзінку, але гэта зьмяншэньне складаецца з наступных лічбаў: процант сьмяротнасьці дзяцей да 15 год зьменшыўся на 4,3, а процант сьмяротнасьці (адбрукоўка) дарослых (старэй за 15 год) павялічыўся на 3,3.

АНГЛІЯ
1901 г. 1921 г.
да 5 г. 11,9 проц. 9,4 проц.
5-15 г. 21,8 20,0
15-65 г. 62,2 64,2
Больш 65 г. 4,2 5,4

Хоць агульная лічба меншая на 1 проц., але процант сьмяротнасьці дарослых па сутнасьці павялічыўся. А мы-ж раней гаварылі, што хірургічныя захворваньні паражаюць пераважна дарослых людзей.

Такім чынам, рабіць са зьмяншэньня агульнай сьмяротнасьці вывад адносна зьмяншэньня хірургічнай сьмяротнасьці мы яшчэ ня можам; даных у гэтых адносінах у нас няма і здабыць іх - хаця-б ускосным шляхам - вельмі цяжка. Таму некаторае ўяўленьне аб руху хіру хірургічнай сьмяротнасьці мы можам атрымаць толькі шляхам вывучэньня сьмяротнасьці хірургічных аддзяленьняў і сьмяротнасьці пасьляопэрацыйнай.

Аднак, важна адзначыць пэўную тэндэнцыю, якая, мабыць пашыраецца і на хірургічныя захворваньні, паколькі агульны процант сьмяротнасьці зьяўляецца адлюстраваньнем соцыяльна-клясавых адносін насельніцтва.

Чаканае надалей зьніжэньне агульнага процанту сьмяротнасьці стварае спрыяльны агульны фон, на якім мы маем рацыю чакаць зьмяншэньня сьмяротнасьці і ад хірургічных захворваньняў.

Указаныя вышэй асаблівасьці статыстык паасобных устаноў і хірургічных аддзяленьняў робяць вельмі цяжкім параўнаньне паміж сабою лічбаў хірургічнай сьмяротнасьці ў розныя эпохі і адказ на пытаньне - ці зьмяншаецца сьмяротнасьць ад хірургічных захворваньняў?

Усё залежыць ад таго, які крытэрый для параўнаньня мы будзем браць. Возьмем нашу лічбу - 5 проц. - і параўнаем яе з некаторымі старымі лічбамі. Більрот меў агульны процант сьмяротнасьці - 11; у Бэргмана ў 1892 г. - ён быў роўны 11,5, у Мікуліча мы маем 12,5 проц. Агульны процант сьмяротнасьці ў прускіх клініках за 1877-1892 г. г. быў на 54.670 хворых - 7,8. У рускіх больніцах я таксама сустракаў вялікія лічбы. У хірургічным аддзяленьні Міхайлаўскай больніцы ў Тыфлісе за 1887 г. на 492 хворых памерла 56 — 11,4 проц. сьмяротнасьці (з 14 выпадкаў параненьняў жывата — ніводны ня быў опэраваны). Але сустракаюцца і іншыя лічбы: Базэльская больніца — 1874 г. — процант сьмяротнасьці — 2,6, Лёнданскі госьпіталь — 1873 г. 4 проц.; клініка Падрэза (Харкаў) — 1886 г. — 5,2 проц.; Кіеўская Аляксандраўская больніца — 1887-1892 г. г. — 5,2 проц.; Тамбоўская больніца — 1879—1889 — 4,8 проц.; Сімбірская больніца — 1886 г. — 5,7 проц.

Оппэль у адным месцы[1] са зьдзіўленьнем адзначае той факт, што агульны процант сьмяротнасьці ў хірургічных аддзяленьнях ня меншы, як быў, і нават ставіць пытаньне: «дзе-ж адзнакі таго прогрэсу, тых посьпехаў хірургіі, аб якіх крычыць увесь сьвет»? Выходзячы з сярэдняй лічбы — 5 проц., ён параўноўвае яе са сьмяротнасьцю ў Пірагова і знаходзіць у яго таксама 5 проц. У другім-жа месцы[2] — ён бачыць прогрэс пры параўнаньні нашай сярэдняй хірургічнай сьмяротнасьці з лічбай Більрота, роўнай 11 проц. Такім чынам усё залежыць ад таго, што мы бярэм для параўнаньня.

Маючы на ўвазе ўказаныя вышэй адхіленьні ад сярэдняй сьмяротнасьці, я ўзяў для трох пэрыодаў (прыблізна 1870—1900 г. г. 1901—1913 г. г. і 1914—1928 г. г.) сярэднія лічбы больніц і клінік і атрымаў такія вынікі: для старых гадоў (да 1900 г.) — 5,8 проц.; для 1900—1913 г. г. — 5,6 проц.; для новых — 5 проц. Ці можна надаваць значэньне такой малой розьніцы? Значыць, і ў мяне атрымаліся вынік, якія прамушаюць мяне, як і Оппэля задаць пытаньне: дзе-ж посьпехі? Аказваецца, што сьмяротнасьць не зьмяншаецца, а за апошнія 50 год застаецца стацыянарнай.

Як-жа растлумачыць гэта зьявішча?

Параўноўваць сьмяротнасьць хірургічных аддзяленьняў 50 год таму назад і цяпер цяжка, таму што ў значнай меры зьмяніўся характар хірургічнай дзейнасьці. Лік опэрацый быў не такі вялікі, як цяпер, і яны былі больш абмежаваны пэўнымі вобласьцямі, чым зараз. У якасьці прыкладу магу прывесьці даныя Вельямінава, які ў 1887 г. пералічвае наступныя вялікія опэрацыі, зробленыя ім:

Разрэзы — 23, выскрабаньні — 8, тубэркулёз залоз — 6, трахеотоміі — 2, трэпанацыя чэрапа — 1, артротоміі — 11, ампутацыі — 2, ляпоратоміі — 4, сьвішчы кутніцы — 3, геморой — 5, гідроцэле — 3 экст. вэн — 1. Усяго 67 опэрацый; сьмерць 1.

Або лічбы хірурга Мініна ў тым-жа 1887 г.: выдаленьняў, лімфатычных залоз — 15, разрэзаў — 6, сэквэстротоміяй — 5, ампутацый — 1, гідроцэле — 1.

Малую лічбу пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці рускіх больніц трэба тлумачыць нязначнасьцю зробленых опэрацый. Як прыклад, можна ўзяць Уладзімірскую земскую больніцу (за 6 год): на 1.612 хворых было зроблена 548 опэрацый, г. зн. усяго ў ⅛ выпадкаў. Найбольш буйныя опэрацыі з ліку 548 і іх вынікі наступныя:

сьмярцей
літотомій 65 5 8 проц.
ампутацый 33 3 9
ляпоратамій 13 3 21
грыж 3 - -
трахеотомій 4 1 25
гнойных пляўрытаў 11 2 18

Або другі прыклад — опэрацыі Кадзьяна ў Сімбірскай больніцы (1886 г.); на 414 хворых усяго 91 буйная опэрацыя — процант сьмяротнасьці — 6.

сьмярцей
трэпанац. чэрапа 1 1
ампутацый 7 1
камнесячэньняў 18 2
нэфротомій 1 -
грыжасячэньняў 4 -
трахеотомій 4 -
рэзэкцый сустава сьцягна 3 -

Ніводнай ляпоратоміі.

У папярэднія пэрыоды лік опэрацый быў яшчэ меншы: ад 1822 г. да 1846 г., г. зн. за 24 гады, проф. Саламон зрабіў 411 вялікіх опэрацый, з іх: літотомій — 76, грыжасячэньняў — 8, выразаньняў пляча — 1, выразаньняў вока — 2, трэпанацый — 1, анэўрызмаў — 12 і т. д. (паводле «Истории хирургии» Оппэля.)

Далей розьніца заключаецца яшчэ і ў складзе — групаваньні хворых. Перш за ўсё, вялікая сучасная галіна захворваньняў жывата тады амаль зусім адсутнічала. Можна падаць тут такія лічбы: у старой хірургіі на жывот прыпадала 1-3 проц. агульнай колькасьці опэрацый.

У Пірагова ад 1845 г, да 1856 г. на 680 опэраваных хворых опэрацый на жываце было 16 — каля 2 проц. У Караваева (18421882 г. г.) на 3.881 хворага — опэрацый брушной поласьці (сярод іх упраўленьне грыж і да т. п.) — 117, г. зн. 3 проц.

У пачатку XX стагодзьдзя малюнак мяняецца: брушных опэрацый: у Дзьяканава — 17 проц., у Сьпіжарнага — 25 проц., у Ціхава — 44 проц., у Гэйдэльбэргскай клініцы — 27 проц.

У хірургічных аддзяленьнях новага часу лік гэтых опэрацый яшчэ большы: у Мартынава — 45 проц.; у больніцы імя Дастаеўскага — 79 проц.; у Бабухінскай (Масква) — 50 проц.; у Інстытуце імя Скліфасоўскага (Масква) — 74 проц., у клініцы Спасакукоцкага (2 М. Д. У.) — 78 проц., і т. да.

Канцавіны раней адыгрывалі прэвалюючую ролю: у старых больніцах опэрацыі на канцавінах складалі ад 65-51 проц. да 47 проц.; найбольшая — 34 проц.

Нават за больш позьнія гады адбыўся пэўны зрух, які заключаецца ў тым, што за лік канцавін усё большая і большая доля опэрацый пачало прыпадаць на опэрацыі брушныя. Гэта відаць з параўнаньняў Мельнікава.

Месца опэрацыі Да вайны (у проц.) Пасля вайны (у проц.)
жывот 28,5 47,5
канцавіны 25,9 9,6
твар 17,7 19,2
лагво (гінэколёг.) 10,2 8,9
шыя 7,7 4,4
грудзі 6,5 8,4
чэрап 3,5 2,0

Ня будзем забывацца на опэрацыі на грудзях і чэрапе, якія даюць таксама вялікую сьмяротнасьць, і мы зразумеем, чаму цяжка параўноўваць хірургічную сьмяротнасьць апошняй чвэрткі мінулага стагодзьдзя з першаю чвэрткаю нашага. Разуменьне «хірургічнага захворваньня» зусім зьмянілася, і калі пры больш цяжкіх задачах сьмяротнасьць ў хірургічных аддзяленьнях засталася тэй-жа самай, дык зразумела, нельга не зрабіць ускоснага заключэньня аб фактычным зьмяншэньні хірургічнай сьмяротнасьці.

Далей трэба зьвярнуць увагу ня толькі на сярэднюю лічбу, але і на крайнія лічбы. З гэтага пункту гледжаньня мы маем і абсолютныя посьпехі, таму што ў шмат якіх больніцах процант сьмяротнасьці ніжэй 5, — каля 3 проц.; да 1900 г. такіх справаздач было значна менш. Калі мы ад агульных лічбаў пяройдзем да дэталяў, дык можна знайсьці пераканальныя лічбы, якія ўжо ня ўскосна, а непасрэдна гавораць пра зьніжэньне процанту сьмяротнасьці ў хірургічных аддзяленьнях.

Я зраблю спачатку параўнаньне хірургічнай сьмяротнасьці ў Більрота і ў сябе. Гэтыя лічбы тым больш красамоўныя, што Більрот — гэта лепшы хірург эпохі, а мае лічбы — гэта сярэднія лічбы нашых часоў. Пры параўнаньні знаходзім, што траўматычныя пашкоджаньні давалі:

у Більрота ..... 8,52 проц. — 13 проц. сьмяротнасьці,
у мяне ...... 6,6 проц.
Запальныя процэсы:
У Більрота ..... 7,6 проц. — 12,1 проц.
у мяне ...... 3,8 проц.
г. зн. мы маем зьмяншэньне ў два ці тры разы.
Пухліны:
у Більрота ..... 12,9 проц. — 16,5 проц.
у мяне ...... 12 проц.
Расстройствы жыўленьня і зьмяшчэньні
ў Більрота (пад рубрыкай «іншыя») 8,2 проц. — 9 проц.
у мяне ...... 5 проц.

Гэтыя лічбы мне здаюцца характарнымі: зьмяншэньне сьмяротнасьці пры траўмах, запаленьнях, расстройствах жыўленьня і наяўнасьць таго-ж самага процанту сьмяротнасьці пры пухлінах. Але ў першых трох групах зьмяншэньне ў 2-3 разы — рэальны прогрэс, а ня толькі адноснае зьмяншэньне сьмяротнасьці. Прычына ляжыць у тым, што эпоха Більрота і ён сам былі наватарамі і плацілі за новыя, пракладаныя імі шляхі; мы-ж ідзем па гатовых іхных шляхох, унікаючы іхных памылак[3].

Улічваючы асаблівасьці пасьляопэрацыйных статыстык, мы ўсё-ж можам зрабіць спробу параўнаць пасьляопэрацыйную сьмяротнасьць да 1900 г. і новых часоў.

Зразумела, няма патрэбы гаварыць пра даантысэптычны пэрыод. Каб даць пра яго хоць некаторае ўяўленьне, я падам такія 2 даведкі: у Буша ад 1808 г. да 1816 г. было зроблена 255 опэрацый, з 55 сьмяротнымі вынікамі — каля 22 проц. сьмяротнасьці, агульны-ж процант пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці ў Пірагова быў ад 10 проц. да 26 проц.!

Опэрацыі Пірагова (1852—1853 г. г.)
сьмярцей
Вялікіх опэрацый 165 « 43
Ампутацый 43 » 21
Рэзэкцый 8 « 2
Выдаленьне пухлін 73 » 6
Плястычных опэрацый 16 « 1
Грыжасячэньняў 5 » 3
Літотомій і літотрыпсій 15 " 7

Якія-ж гэта «вялікія» опэрацыі? Апрача, мабыць, рэзэкцый, астатнія опэрацыі былі такімі, якія цяпер робіць пачынаючы хірург.

А вось лічбы лепшых тэхнікаў і хірургаў сваёй эпохі:

У прускіх клініках за 4 гады (1888—1892 г. г.) было зроблена 18.440 опэрацый, з якіх далі сьмяротны вынік — 2.236 — 12,12 проц.

у Эсмарха 12,11 проц.
у Трэндэленбурга 8,74 "
у Мікуліча 12,26 "
у Бергмана 18,56 "
у Більрота 11,0 "

Калі прыняць сучасную сьмяротнасьць роўнай 5 проц., дык мы будзем мець процант у два разы меншы.

Але яшчэ лепшае і больш правільнае ўяўленьне пра рух пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці за апошнія 50 г. нам можа даць агляд вынікаў у паасобных галінах. Гэтыя прыклады больш дакладныя і таму больш пераканальныя, як агульныя статыстыкі з вялікай колькасьцю няясных фактараў.

Вольныя грыжы зьяўляюцца вельмі цікавым прыкладам. У 1873 г. бэрлінская больніца Бэтанія на 101 выпадак вольных грыж мела сьмяротнасьць роўную - 23 проц. У 1887 Банкс меў 3 проц.; яшчэ ў 1902 г. Дзьяканаў меў 4 проц. Цяпер Крымаў лічыць сьмяротнасьць роўнай ад 0,9 проц. да 1 проц.; германскія лічбы (больш 200.000 грыж) даюць 0,6 проц.; цэлы рад хірургаў на сотні грыж зусім ня маюць сьмярцей; у мяне на 515 грыж таксама ня было сьмяротных вынікаў.

Цікавымі зьяўляюцца даныя пра зашчэмленія грыжы. Да 1900 г. мы мелі такія лічбы сьмяротнасьці, як 50-60 проц.; Більрот меў 52 проц.; яшчэ ў канцы гэтага пэрыоду Аліпаў вылічвае старую сьмяротнасьць у 42 проц.; далей, у даваенныя гады (1900-1913) мы маем лічбы - 23,5 проц. (Бондараў, 1906 г.), 18 проц. (Гейдэльбэргская клініка), 13,8 проц. (Старакацярынская больніца 1906 г.), і т. д. У больш позьнія гады мы сустракаем лічбы 10 проц. (Міхалкін), 6,5 проц. (Шылаўцаў), 8,5 проц. (Клініка Мартынава, 6,5 проц. (Інстытут Скліфасоўскага) і т. д. Добрае выражэньне сьмяротнасьці ад зашчэмленых грыж у нашы дні даюць германскія лічбы, атрыманыя на падставе неалькіх дзясяткаў тысяч выпадкаў за 1923-1926 г. г. - 9 проц.; у больніцах процант часам значна лепшы (у мяне - 4,4 проц.).

Вельмі павучальнай зьяўляецца гісторыя ГастраэнтэрастаміяГ. Э. (некаторыя лічбы ўзяты мной ў Салавова). У 1881-1885 г. г. сьмяротнасьць ад яе была 66 проц. (Хлумскі); у 1885 г. у Більрота было 5 сьмярцей. Першыя Г. Э. у Расіі (Манастырскі, Скліфасоўскі) - усе скончыліся сьмерцю. Ад 1886 г. да 1890 г. было апублікавана 114 выпадкаў Г. Э., а процант сьмяротнасьці быў 47 проц.; з 1891-1896 г. - 33,9 проц. Да 1900 г. у Расіі было зроблена 62 Г. Э., са сьмяротнасьцю - 27,4 проц. (Салавоў). У 1909 г. Дабратворскі змог сабраць 1.834 выпадкі Г. Э. з іншакраіннай літаратуры са сьмяротнасьцю - 10 проц. і 378 - у рускай, са сьмяротнасьцю - 8,2 проц. (пры язьве страўніка).

Што-ж мы бачым зараз? Праўда, і цяпер ёсьць статыстыкі са сьмяротнасьцю да 14,19 проц., але сярэдні процант трымаецца каля 3, прычым ёсьць цэлы рад серый опэрацый Г. Э. без сьмяротных вынікаў.

Якобі ў 1874 г. паведаміў, што 14 вядомых у літаратуры выпадкаў гастростоміі - усе скончыліся сьмерцю; 46 опэрацый да 1887 г. далі сьмяротнасьць - 37 проц. Цяпер гэта опэрацыя адносіцца да ліку параўнаўча бясьпечных.

Пэрытоніты паводле Зыкава да хірургічнага лячэньня давалі 100 проц. сьмярцей; з таго часу, як іх пачалі лячыць опэрацыйным шляхам - 40-25 проц.

Параненьні жывата давалі ў мінулым, у залежнасьці ад цяжкасьці, - 56-72 проц. - 100 проц. сьмяротнасьці. Пасьля ўвядзеньня опэрацыйнага мэтоду гэты процант зьнізіўся: ужо ў 1910 г. Янкоўскі апублікаваў зьніжэньне сьмяротнасьці да 50 проц.; зараз мы маем процант сьмяротнасьці - у сярэднім - роўны 31-38 проц.

Лячэньне пляўрытаў, бязумоўна, зрабіла посьпехі. Калі ўзяць старыя статыстыкі (да 1900 г.), дык найменшая лічба сьмяротнасьці - 15,7 проц., найбольшая - 45 проц; звычайныя больнічныя лічбы 18 проц. - 21 проц. - 28 проц. Ад 1900 г. да вайны мы мелі такія значныя лічбы: найбольшая - 30 проц., найменшая - 7,8 проц.; апошнія гады мы, праўда, сустракаем таксама часам значныя лічбы (асабліва ў дзяцей) але найменшыя лічбы - 9,6 проц. - 4,5 проц. - 4,3 проц. Пры раку грудзей опэрацыя ў Більрота давала спачатку 23 проц. сьмяротнасьці, урэшце - 6,7 проц; у Эсмарха 1878 г. -10 проц., у бэрлінскай больніцы Бэтанія - ад 13 проц. да 25 проц., цяпер у сярэднім сьмяротнасьць пры опэрацыі раку грудзей у нас - 2 проц. (у Герцэна - 1,39 проц.).

Процант непасрэднай сьмяротнасьці пасьля раку грудзей:

1865-1875 г. г. 17,3 проц.
1875-1885 " 7,0 "
1885-1895 " 3,0 "
1895-1905 " 2,5 "
з 1905 г. - ніжэй 2,0 проц.

Пры раку страўніка сьмяротнасьць ад рэзэкцыі да 1886 г. была: найвышэйшая - 91 проц. і найменшая - 35 проц.: у апошнія гады - найвышэйшая 54 проц. (у Гессэ з вельмі шырокімі паказаньнямі), сярэдняя - 37 проц. - 27 проц. - 24 проц. (Пятроў, Шаак, Юдзін, Пошэ, Пэйчыч) і малая - 16 проц. (Штых), 10,5 проц. (Спасакукоцкі), 6,1 проц. (Фінстэрэр.)

Каменная хвароба пузыра падлягала і ў мінулым шырокаму опэрацыйнаму лячэньню. Процант сьмяротнасьці быў параўнаўча высокі. Некалькі іншакраінных лічбаў сьведчаць пра гэта: дзьве больніцы Лёндану (1872-1873 г. г.) давалі 32 проц. і 13 проц.; два аўтара (Мэйер - 1885 г. і Томсон - 1885 г.) - 19,5 проц. і 10,5 проц. Апошняя лічба была, відавочна, рэкордам, бо яна належыць буйнейшаму ўролёгу часу з матэрыялам у 782 опэрацыі. Рускія лічбы (земскіх больніц, сталічных больніц - 1886, 1889, 1891 г. г.) даюць ад 12 проц. да 18 проц. сьмяротнасьці. Агульны процант сьмяротнасьці ад каменнай хваробы ў Расіі (у больніцах) быў роўны ў 1858 г. - 10 проц., у 1892 г. - 8 проц., у 1902 г. - 7 проц. у 1912 г. - 4,7 проц. Гэтым лічбам я магу супроцьпаставіць лічбу Фрэйера, якая адносіцца да 1928 г. і выключна да дзяцей, дзе на 200 опэрацый быў толькі 1 проц. сьмяротнасьці.

Пры камянях нырак у свой час Ізраэль меў 12 проц. сьмяротнасьці; у апошнія гады Спасакукоцкі паведамляе аб 5,7 проц. сьмяротнасьці; Багаслоўскі - аб 5,4 проц.; Джыбсон - аб 5 проц; Чайка - аб 1,28 проц.; Штых - аб 0 проц.

Старыя статыстыкі нэфрэктоміі пры тубэркулёзе нырак (апрача Шмідэна) паведамляюць аб наступным процаньце сьмяротнасьці:

Факлам, 1883 г. - 28-30 проц. сьмяротнасьці
Кюстэр, 1902 г. - 18,8 проц.

Да 1912 г. шматлікія статыстыкі даюць сярэднюю лічбу - 11 проц. і пасьля 1912 г. на 1921 г. - такая-ж сярэдняя роўна 4 проц.

Паводле Шмідэна, пасьля нэфрэктоміі пры тубэркулёзе нырак:

1890-1880 г. г. памерла - 35,6 проц.
1890-1900 г. г. , - 24,5

Пасьля 1900 г. памерла - ад 1,6 проц. да 5,9 проц.

Калі мы возьмем рэзэкцыі сустава - опэрацыі, як раз характарныя для даўнейшых часоў, дык і тут мы бачым розьніцу. Кеніг у 1880 г. меў 22 проц. сьмяротнасьці пры рэзэкцыі тубэркулёзнага калена; Зак - 17,3 проц; Баброў у 1891 г. - 21 проц. за апошнія гады Сьпіжарны гаворыць пра 3-5 проц.; Спасакукоцкі на 15 рэзэкцый сустава сьцягна меў 1 сьмерць(6,5 проц.; Ортэга - 1927 г. - 5 проц.; Джыбсон - 1927 г. - 4 проц.

Пухліны сьпінных мазгоў даюць паводле Стургсберга (да 1908 г.) - 29,1 проц. сьмяротнасьці; Краўзэ (да 1911 г.) - 20 проц., Ранцы (да 1922 г.) - 8,8 проц.; Эльсбэрг (1925 г.) - 3 проц.

Такім чынам, у цэлым радзе галін прогрэс бязумоўна ёсьць. За 50 апошніх год сьмяротнасьць пры опэрацыях вольных грыж зьменшылася мінімум у 4 разы; пры зашчэмленных - у 4-5 разоў; пры Г. Э. добраякасным - у 12-15 разоў; пры пэрытоніце - у 2 разы; пры параненьнях жывата - у 1,5-2 разы; пры пляўрытах - у 5 разоў; пры раку грудзей - у 8 разоў; пры раку страўніка - у 3-4 разы; пры тубэркулёзе нырак - у 5-6 разоў; пры рэзэкцыях сустава - у 4 разы; пры пухлінах сьпінных мазгоў - у 2-3 разы і т. д.

Няма патрэбы павялічваць больш гэты сьпіс, бо далей мы ўсёроўна будзем гаварыць пра процант сьмяротнасьці пры паасобных захворваньнях. Я ўзяў гэтыя прыклады для таго, каб паказаць, што наша палажэньне пра зьмяншэньне пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці - мае за падставу бясспрэчныя матэрыялы.

  1. «Организация и работа в хирургическом отделении» 1.26 г ст. 152—153.
  2. Речь о Бильроте. Вести. Хирургии, 1929 г.
  3. Першыя 18 рэзэкцый страўніка ў Більрота далі 10 сьмярцей, а першыя 9 Г. Э. — 5 сьмярцей (Гакер 1885).