Стары Агей з двума сынамі (сыны жанатые былі)
Чуць развідняцца пачынало на сенажаць с касамі йшлі.
Хоць стаў туман чуць уздымацца, ды цемнавата йшчэ было,
Бо ночка была непагодна, і ветрам хмар шмат нанясло. А к сенажаці трапіць трудна і днём — ня толькі у начы,
Бо трэба йсьці цераз балота, а там канавы ды карчы.
Во, у траіх сабе памалу той то, той гэта скажэ, йдуць;
Гдзе толькі здарыцца прашкода, яе далей дзе абмінуць.
Тым часам на неспадзеваньне цянькі з дарогі іх звялі,
Загаварыліся дый цёмна — к канаве раптам падыйшлі.
Сыны узад — шукаюць кладкі, ці перайсьці дзе па лугу;
А бацька скокнуў без развагі і ўжо на тамтым берагу.
Во старшы сын тады і кажэ: „глядзі, як татка скачэ наш,
Ён лёгак проста як сабака, так спрыцен, бачыў ты, Тамаш?“
— „Але, я бачыў — той азваўся, ды ў гневе брата стаў карыць:
„Хай скачэ хоць не перэскачэ — чорт з ім, ды ці-ж так гаварыць?!“
|