„Працуй і пей“ Трывога
Верш
Аўтар: Альберт Паўловіч
1910 год
⁂ (Паглядзі, якая хмара…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Трывога (Паўловіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ТРЫВОГА

(ПАСЬВЯШЧЭНЬНЕ Д. М. РАТГАУЗУ).

Надойдзе мінута, і хваля марская
Узарвецца высокай сьценой,
І вые, і плачэ, як пушча лесная —
Замрэ — зноў і ціш, і спакой.
Кругом анямее прастор серад ночы —
Ні шуму, ні ветру нігдзе…
Ля берэгу пена ледзь чутна шапочэ
І, таючы, нікне ў вадзе.
У лёгкай дрэмоце застыгне прырода,
Укутаўшысь сьвежаю мглой. —
Шчасьлівая хвіля! прастор і свабода
Клянуцца быць вечна са мной.
І мілая хвіля так цешыць мне душу, —
Аж верыць ня хочэцца мне,
Што новы прыбой дзікім стонам заглушэ,
Што скора ён, скора памкне;
Што ў гэтай спакойнай і ціхай пагодзе
Скрываецца здрада, мана;
Што хвалі час доўгі ня могуць у згодзе
Ужыцца з сабой, як адна…
І нерыць ня хочу, што ўспеніцца мора,
Завые. застогне яно,
Што хвілі спачынку ад смутку і гора
Прабыць доўгі час не вально;
Што ўсё у прыродзе не вечно, не трвало —
З мінутай зменяецца ўсё, —
Адно толькі горэ, калі напаткало,
Дык думкамі струець жыцьцё.
Панурые, злые, гнятуць яны сэрцэ —
Мінута — зноў здрадны спакой…
І так у трывозе век цэлы да сьмерці
Змагайся з людзьмі і з сабой!