Снатворны мак (1912)
Снатворны мак П’еса Аўтар: Кандрат Лейка 1912 год |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Снатворны мак. |
К. Лейко.
СНАТВОРНЫ МАК.
Сцэна для дзіцячых тэатроу.
ВІЛЬНЯ.
Друкарня „Артель Печатнаго Дѣла“. Телеф. № 199.
1912.
Пасьвячаю гэту сваю працу всяковым дзецям Слонімскаго павету. Аутор. |
Асобы:
Снатворны Мак.
Царыца Рожа.
Лесная кветка званочэк.
Дзед-Лесавік.
Мурашка-працоўніца.
Разэда-жэбрачка.
Асва.
Пчэда.
Мятлік.
Скакунец (стрэкоза).
Хлопчыкі: Цыпрыянка і Гарасімка.
(Усе асобы прыбраць можна у кітайскую колеровую паперу пры помачы дротоў).
Снатворны мак.
(Сцэна для дзіцячых тэатроу).
Сцэна I.
Адбываецца усё гэта у садку, абгароджэным тынам, пасярэдзіне садка роўненькі пляц, дарожкі высыпаны жоўтым пяском; кругом пляцу грады с квоткамі. У тыне, перад публікай, перэлаз, а з боку яго дзьверцы, каторые выходзяць на вуліцу. Ад дзьвярэй ў садок ідзе вузенькая сьцежэчка. Мак у чывоным адзеньню стаіць на градзе з леваго боку.
Мак (Падняўшы вочы у верх з вялікім чуцьцём гаворыць сам сабе). — Як сягоньня ласкава сьвеціць сонейка! Люблю я яго залацістые, цёплые праменьня. Гэтые праменьня даюць мне радасць ды сілу. Сонейка усіх нас гадуе: кветачкі яно адзеваець у харошэнькіе ды багатые апраткі; пташэчак і мурашачэк корміць смачнаю страваю; дрэвам дае салодкі сок і акрывае іх густым, ды зялёным лісьцём. Вяліка слава яму!.. Весна гэта нашэ вяліка сьвята. Сягоньня у чэсць вясны я зраблю у сябе вечарынку. Пасклікаю кветкі, мурашэк, хлопчыкоў: ніхай усе разам павесяляцца, — (Мак сходзіць з грады; бярэ венік і пачынае чысціць сцежкі. Нехта стукае у дзьверы. Мак атчыняе, уходзіць Званочэк).
Мак — Званочэк.
Званочэк. Пахвалёны табе снатворны мак!
Мак. Навекі. Куды цябе Бог нясе, Званочэк?
Званочэк. З лесу прыйшоў да цябе у садок, шаноўны маку. У нас у лесі цяпер надта страшна, ды сумна: адны совы крычаць, ды ваўкі выюць.
Мак. А чаму-ж ты, дабрадзею, не распацешыш лесу сваім вясёлым галаском? Засьпеваў-бы там песьню якую ці што…
Званочэк. Ня йдуць мне на думку песьні, паночку. У мяне на сэрцы ляжыць вялікі смутак.
Мак. С чаго-ж ён узяўся? Ці ня скрыўдзіў хто цябе там у лесі?
Званочэк. Але, паночку, мяне вельмі моцна крыўдзіць у лесі касавокі зайчык.
Мак. Ну, ну, кажы як гэта было…
Званочэк. Ось паслухайце, паночку… Жыў я у лесі пад зялёнымі кусьцікамі са сваймі трымя братамі. Добра нам тамака жылося: у ночы мы сабе спалі на мяккіх падушках, удзень цешыліся сонейкам, купаючыся у цеплаце яго залатых праменьнёў. А як сонейко хавалося за горы і на зямлю спушчаўся сьвяты вечэр, да нас прыходзіў дзядуля—Лесавік і шэптаў нам свае цікавые казкі. От раз да нас пад кусток забраўся касавокі зайчык; абнюхаў нас сваей пычкаю, а потым без усякае прычыны — гым!.. пазрываў голавы у маіх брацікоў і пабег сабе, як шалёны у цемру густога гаю… С таго часу, як прылучылося гэтае нешчасьце, я не магу жыць ў лесі: надта мне ужо шкада сваіх брацейкоў (Званочэк плачэ).
Мак. Не плач, дзецючок, сьлязьмі бядзе-гору не паможэш, Аставайся жыць у мяне у садку.
Званочэк. Дзякую вяльможны маку, за добрае слова і ласкавы прытулак (Нізка кланяецца. Нехта стукае у дзьверы. Званочэк атчыняе. Уходзіць Рожа).
Мак — Званочэк — Рожа.
Рожа. Пахвалёны табе сватворны мак! Як жывеш сусед?
Мак. Дзякуй Богу, жыву сабе без бяды, ды напасьці… Надта рад цябе бачыць Рожа пахучая!
Рожа. (Аглядаючы Мак). Але, які ты стаў важны ды статны, як той кароль.
Мак. Гдзе-ж там… Лепшай адзежы як у цябе, суседка, ніўкога німа. Ты першая паміж нас па багацтву свайго ўбору. І калі я — кароль, ты, суседка, праўдзівая царыца!…
Рожа. Дзякуй табе за добрае слова.
Мак. Як маешся, суседка?
Рожа. Па праўдзі сказаці, грэх Бога гнявіць, жывецца вясёла і шчасьліва, але чую сэрцэм што шчасьце маё працягнецца ня доўга.
Мак. Нашто ты, суседка, цемніш сваё жыцьцё цяжкімі думкамі. Аткуль яны у цябе бяруцца?
Рожа. Гэтые сумные думкі я ўдыхаю у сябе разам с цеплатою вясенных дзён. Цяпер весна стаіць вельмі харошая: сонейко што дзень ласкава глядзіць з неба на зямлю і грэе яе сваімі цёплымі праменямі. Я расьцвіла і зрабілася пышнаю кветкаю. Над маей галавой ўюцца клубы пахнючаго водару. Людзі ня могуць нацешыцца маею красою, ня могуць надыхацца маім водарам. Але як яны глядзяць ня мяне, ды хваляць, я бачу у іх вачах воўчую прагавітасць. Мне так і здаецца, што вось хто небудзь з іх выцягне руку і аткруціць мне галаву; тагды й канец майму жыцьцю.
Мак. Праўда твая, пахучая Рожа, людзі непрыяцелі нашы; яны губяць нас без ніякаго жалю… Але ня будзем сягоньня думаць а благім; лепей паскачэм, ды павесялімся: сягоньня у мяне у чэсць вясны вечарынка,
Рожа. Гэтаму я надта рада.
Мак. Званочэк, заві гасьцей сюды.
Званочэк. (Атчыняе дзьверы і крычыць). Кветачкі пахучые, матылі лятучые, мурашкі паўзучые і вы хлопчыкі—малойчыкі — збірайцеся на вечарынку да шаноўнага пана мака!
Мак, Званочэк, Рожа, і Мурашка-працоўніца.
Мурашка. (упаўзаючы) Ці жыў—здароў чырвоны Мак?
Мак. Жывём; як васпаня гадуешся?
Мурашка. нічога сабе, цягаемся пакуль што па сьвеці… Прыйшла да цябе на скокі ды на сьпевы.
Мак. Вельмі рад бачыць цябе на сваей вечарынцы. Толькі будзь ласкаў да мяне блізка не падпаўзай: бо вы, мурашкі, хоць і працаўнікі добрые, але падчас і кусацца можэце, як сабакі.
Мурашка. Ой, мой дабрадзею, каб гэтака думка і запала мне ў галаву, то, даль-бо не маглабы споўніць, бо зубоў німа, усе ад старасьці выкрышыліся (У старану, сама сабе). Але, каб мне удалося забіцца пад яго апратку, я так сьпекла-бы яму бакі, што ён памятаўбы да страшгаго суду. (Мурашка поўзае каля Рожы і моцна яе кусае у нагу, Рожа адскаківае на аднэй назе і крычыць).
Тые, што былі і Матыль са Сканунцом.
Матыль і Скакунец (разам). Паклон табе снатворны Мак. З далёкіх палёў, ды з лясных лугоў ляцелі мы да цябе на вясёлу бясёду.
Мак. Шчасліў, што бачу вас на вечарынцы. Як прыяцелі пажываеце?
Матыль і Счакунец. З ранку да ночы летаем, атдухі не маем; сонечкам любуемея, с кветачкамі цалуемся… Ды схіліся, вяльможны пан Мак, мы цябе пацалуемо.
Мак. Не магу, госьці дарагіе, нахінуцца; — надта спіна баліць.
Матыль і Скакунец. А-ей, як жаль, што ня можэм пацалаваціся с табою, наш добры паночэ… (У старану кажуць самі сабе). От калі-б дабраціся да яго поўных чырвоных шчок, — выцягнулі-б з іх увесь сок. (Атходзяць у старонку
Тые, што былі і Асва с Пчалою.
Асва і Пчэла. (Уходзяць разам, абняўшыся). На зазыў твой снатворны Мак, сьпяшылі мы з далёкае стараны. Пахвалёны табе, паночку!
Мак. Навекі… Надта рад, што бачу вас у вялікім прыяцельстві. Ці даўна зышліся?
Пчэла. С першае вясны. У Асвы нехта спаліў хату з усім скарбам: яна з голаду ўмірала. Я зжалілася дала ей прытулак у сябе і накарміла. С тае пары і прыяцельства завялося. Цяпер мы ня можэмо адна без другое жыці.
Асва. (Сама сабе). Пакуль Пчэла будзе карміць нізашто пе адыйду.
Мак. А дзе вы жывецё?
Пчэла. У мяне у вульлю. Робімо кождая па сабе, а емо умесьці.
Асва. (Сама сабе). Твой салодкі мёд.
Мак. Хвалю вашу прыязнь.
Асва і Пчэла. (Разам). А пазволь, вяльможны Мак, завясьці прыяцельства с табою. Мы сядзем каля твайго вуха, ды засьпеваем табе сваю песьню. Ось гэтак: бз-бз бз!..
Мак. (Затыкаючы вушы). Дзякую вам, прыяцелькі, ніхай калі небудзь другім разам, а цяпер ня трэба…
Асва. А шкада, што шаноўны Мак не дазваляе пацешыць сябе нашымі сьпевамі. (Сама сабе) Ой, з якой-бы я ахвотай запусьціла у яго шчокі сваё гострае жыгала! .. (Асва і Пчэла атходзяць).
Тые, што былі ды Разэда.
Разэда. Да ног тваіх кладу паклон, вяльможны Мак! От і я, нябога, прыйшла да цябе на званну вечарынку.
Мак. Дзякую, пані, што не зганбавала маім зазывам… Як-жэ цябе Бог хавае?
Разэда. У бядзе, ды у горы, мой цане, пакутую усё сваё жыцьцё… Ось і цяпер Бог паслаў вельмі цёплую вясну; усюды напладзілася такая цьма рознае машкары, што ліку німа ей. І што-ж вы думаеце, ад гэтае праклятае погані мне жыцьця не стала: яна зусім аблапошыла усю маю апратку, і цяпер я хаджу як жэбрачка якая.
Мак. Бачу, што адзеньне на табе не багата; але гэта, суседка, не вяліка беда: тваё багацьцё не ў адзеньню а ў пахучасьці, каторай заздросьцяць табе усе кветкі.
Разэда. (Крыўдуючы). Якая мне карысць з гэтае пахучасці! От калі-б у мяне былі харошые опраткі, тагды-б я была шчасьліва…
Мак. Што зрабіць, будзь здаволена, суседка, тым, што маеш.
Разэда. Дзякую пану за добру параду. (Сабе самой). От каб я дабралася да твае кудлатае галавы, добра палапошала б кудлы. (Разэда атходзіць у старану).
Тые, што былі ды два хлопчыкі: Цыпрыянка і Гарасімка.
(Хлопчыкі. ўходзяць абняўшыся, агледаюць кветкі, а потым глядзяць на Мак і гавораць).
Цыпрыянка. Гля, які лапушысты Мак.
Гарасімка. Які зухаваты!..
Цыпрыянка. Гарыць, як вогнішчэ.
Гарасімка. Як дасьце, галава будзе у яго з добры жбанок…
Цыпрыянка. Не, з гаршчок.
Гарасімка. А можэ з бочку!…
Цыпрыянка і Гарасімка. (Разам). Кладзем табе, снатворны Мак, паклон да самае зямлі.
Мак. Надта рад бачыць вас на сваей вечарынцы. Вы здаецца жывеце тутака нідалёчка?
Цыпрыянка. Ось тутачка, зусім блізка.
Гарасімка. За тыночкам гэтым, пане.
Мак. Ах, узнаю! Гэта вы тутака што дзень ходзіце, ды прасоўвываеце у садок, праз тынок рукі, каб што небудзь сарваць…
Цыпрыянка. Пільнуем твой садок, салодкі Мак.
Гарасімка. Даглядаем, каб якіе злодзеі цябе, паночку не абакралі…
Мак. Дзякую вам, хлопчыкі, за вашу суседзкую прыхільнасць. Цяпер я буду з вашаго боку спакойны, а то я ўсё думаў, што вы хочэце мяне скрыўдзіць.
Цыпрыянка і Гарасімка. (Разам). Ніхай Бог крые… Ці-ж мы якіе шыбельнікі каб цябе скрыўдзілі…
Мак. Ну ну дай Божэ, каб было гожа.
Цыпрыянка і Гарасімка. (Разам, самі сабе). От, як дасьпееш добра цябе, ягомасьць, устрахнём (Атходзяць у другі бок).
Усе тые што былі, Мак у місачках гатовіць страву.
Разэда. Уміраю без вады; дайце піць…
Мурашка. Есці так хочэцца, што здаецца зжор-бы вядзьмедзя…
Асва. Глядзі, ягомасць, каб не ўдавіўся…
Пчэла. Ой, есці хачу…
Разэда. Ой, піці хачу…
Скакунец. Беці і піці хачу…
Мак. Я пачастую вас, панове, тымі стравамі, што вы любіце. (Раздае страву).
Мак. От табе пахуча Рожа, місачку вячэрняе расы.
Для цябе, Разэда, жбаночак крынічнае вады.
Мурашэчку-працоўніцу пачастую цукровым пясочкам.
Дзеля Пчэлы, ды Асвы прызапасіў місачку мёду.
Матыля і Скакунца пачастую сокамі палявых кветак.
А вас, хлопчыкі, пачастую прошлагодным макам (Усе ядуць).
Мурашка. Панове, глядзіце не аб’едайцеся а то зараз будземо скакаці…
Асва. Хіба-ж мурашкі скачуць? Здаецца яны адно поўзаць ўмеюць…
Асва. Ах, ты цыганка задрыпаная! (Падбегае да Мурашкі і кусае яе у сьпіну).
Мурашка. Ратуйце, разбойніца Аева кусаецца!.. (Паміж гасьцей пачынаецца сварка ды разбой, Хлопчыкі бьюцца кулакамі, Пчэла з Асвою кусаецца; Скакунец гоніцца за матылём. Званочэк стараецца памірыць гасьцей, але нічога ня можэ зрабіці).
Мак. Панове, кіньце сварку. Лепш павесялімся ды паскачэм… (Пачынае граці музыка. Усе скачуць і сьпеваюць: Гой мае грычанікі!
(Канец першай сцэны. Заслона).
Сцэна II.
Абстава тая, што й была.
(Званочэк адзін, сядзіць на ўслоне і стружэ сабе цыганчыкам кіёчка)
Званочэк. Мак пашоў у госьці да Рожы. Як добра па брацку яны жывуць між сабою: нічога, ня робяць адно другому на перакор, не зайздросьцяць, расінку і тую падзеляць паміж сабою па роўну. Люблю я гэткае брацкае жыцьцё… (Глядзіць на неба). Як ясна сягоньня сьвеціць сонейка. Кветачкі так і цягнуцца да яго, як дзеткі да свае мацеры. І як яно багата ды пышна адзело усіх! Наш Мак што ні дзень, то ўсё харашэе. А Рожу трудна ўзнаць, — гэткая стала чырвона ды пышна!.. Куды ня ўскінеш вокам — усюды усё расьце, паўнее, красуецца. Хвала Сонейку за яго вяліку міласць і шчодрасць!..
Я настружу кіёчкоў, ды падапру імі слабейшые кветачкі, каб яны ад ветру не хіліліся на зямлю. (Званочэк задумываецца, а потым пачынае сьпеваць сумную песьню. Нехта стукае у дзьверы. Званочэк атчыняе. Уходзіць Дзед-Лесавік).
Званочэк, Дзед-Лесавік.
Дзед. Божэ, памажы, хлопчэ!
Званочэк. Дзедка, мілюсенькі, гэта ты? Як-жэ я рад, што угледзіў цябе (Лашчыцца да і абнімае).
Дзед. Ну, як цябе тутака Бог гадуе?
Званочэк. Грэх што кепскае сказаць — жывецца, як найлепей; толькі надта маркочуся па табе дзедку (Садзіцца побоч на ўслоне).
Дзед. Як тутака у вас усё пекна: кветак шмат і дух лёгкі ды пахучы…
Званочэк. Але, дзядусю, тут усё такое пекнае, што як узглянеш, то здаецца, усё гэта, намалевана.
Дзед. А у каго-ж ты, дзяцючок, тут жывеш?
Званочэк. У Мака, мой дзедку! Ен надта добры і ня зьдзекуецца надамною.
Дзед. Я надта рад, што ты нашоў сабе тутака добры прытулак.
Званочэк. А скажы, дзедку, што у вас робіцца там у лесі?
Дзед. У лесі у нас цяпер пайшлі, дзяцючок, вялікіе непарадкі. Дужэйшые душаць слабейшых, а слабейшые нападаюць па тых, хто слабей іх саміх. Хто хітрасьцю ды абмавам жыве, а хто зладзействам ды разбоямі. Надоечы мядзьведзь з воўкам счапіліся і давай адзін другому бакі мяць. Ледзьве, ледзьве я іх разбараніў.
Званочэк. Дык ты, дзедку, і цяпер усе гамуеш буйных зьвероў?
Дзед. А штож рабіць, дзяцючок, трэба стрымоўвываць іх зладзейскую натуру.
Званочэк. Дзедку, мой мілюсенькі, людзі моўляць, што ты ведаеш, што добрага і благога робіцца на сьвеці. Скажы-ж мне, мой мілюсенькі, ці угледжу я калі небудзь сваіх браткоў-нябошчыкоў…
Дзед. Пакуль жыў будзеш не пабачыш, а як памрэш, то на тым сьвеці угледзіш.
Званочэк. Ах, як жаль мне маіх брацейкоў!.. Дзедку, мой саколік (шэпча), я чуў што у цябе ёсць жывая вада, катораю можна ажыўляці нябошчыкоў. Дай, дзедку, мне хоць капельку гэтае вады, каб я мог ажывіць сваіх брацейкоў.
Дзед. Людзі, Званочэк, шмат моўляць непраўды і гэтакае вады у мяне німа. А ёсць толькі дзівадзейные парашкі ды звонік чароўны.
Званочэк. Ось што!.. А скажы, дзедку, якую сілу маюць твае парашкі ды звонік.
Дзед. Сіла ў маіх парашкоў гэтакая, дзяцючок: як хто іх прыйме на—нач, той у сьне, як на зьяві будзе усё чуць ды бачыць; і да такога ніякі ліхадзей, або чараўнік не прыступіцца. А звонікам можна уселякіе чары ад людзей адводзіць, зачараваны сон адводзіць…
Званочэк. А-ей, як гэта усё цікава!..
Дзед. Дык ты, сакалок, прыходзь сягоньня да мяне у лес, — я дам табе гэтых парашкоў ды звонік.
Званочэк. Добра, дзедку, прыйду, дальбо, — прыйду…
Дзед. (падымаючыся з услона). Засядзеўся я у цябе, хлопчэ; пара ужо ісці да дому. Бывай здароў!..
Званочэк. Як жаль, што ты дзедку атходзіш!..
Дзед. Дык глядзі-ж, дзяцючок, прыходзь сягоньня вечэрам да мяне; я буду чэкаць цябе на палянцы, пад густым дубам, нідалёчка ад таго мейсца, дзе ты жыў са сваімі брацейкамі (выходзіць).
Званочэк адзін.
Званочэк. Які гэты дзедка добры! Як шчыра я люблю яго! Ен нікога ня скрыўдзіць, не абсудзіць, нікому ганьбы не дасць. Ня тое, што чэлавека, — але мурашкі і тае ня скрыўдзіць. Кветкі, або былінкі і тых шкадуе і нікога ня стопчэ нагою. (Садзіцца на ўслоне, і ізноў пачынае стругаць кіёчкі. Нехта стукаецца у дьзверы. Званочэк атчыняе. Уходзяць: Пчэла, Матыль, Скакунец, Мурашка, Разэда і два хлопчыкі.
Званочэк і ўсе тые, што увайшлі.
Асва. Пахвалёны табе, малеваны панічык!..
Мурашка. Чалом бью табе, мудрагель наш, да самае сырое зямлі…
Матыль. Мы прыйшлі да, цябе, срыбны Званочэк, з аднэй важнай справай!..
Пчэла. І вельмі сакрэтнай…
Скакунец. Ды надта цікавай…
Званочэк. З усей душы гатоў служыці вам, чым магу; але ня ведаю чаго вы ад мяне хочэце.
Усе. Дзякуем за добрае слова.
Мурашка. Панове, вы усе малакасосы і ня ўмееце сваей мовы скіраваць на лад. Пазвольце мне вытлумачыць Званочку з якой справай мы прыйшлі да яго.
Усе. Гавары, гавары, наш мудрагелька.
Мурашка. Ня буду марна траціць слоў. Пайду наўпрамік да свае мэты. (Абярнуўшыся да Званочка). Панічык каханы, мы агулам просім цябе вось абчым: (шэпчэ) як Мак будзе ноччу моцна спаці, ты паціху упусьці нас да яго у садок і не забараняй нам, ані словам, ані дзелам узяць у яго усё, што каму спадабяецца.
Разэда. Я усе пялюсткі у яго павырываю, ды уквечу сабе касу. От будзе хораша!
Асва. Дальбо увесь сок з яго выцягну.
Пчэла. Увесь залаты пылок забяру у яго, ды аднясу у свой вулей…
Мурашка. Гэй, вы, трашчоткі, змоўкніце! (да Званочка). Калі ты, маладзічок каханы, ня будзеш дурнем, ды уважыш нашу просьбу, то за гэта табе дамо багатые падарункі.
Хлопчыкі (разам). Мы табе купім свістун за грош.
Асва. Мы с Пчалою прынясемо табе залатога пясочку дзеля забавы.
Матыль. Я місачку раннае расіцы дам.
Мурашка. Я табе адвалю цэлы бохан хлеба.
Званочэк. Панове, ваша гутарка збэнтэжыла мяне і цяжкім камянём лягла на мае сэрцэ! Вы хочэце падбіць мяне на цяжкі грэх… Не, прыяцелі, я не загублю сваей душы. Я служыў верна Маку, так і буду служыці. Чыстым я радзіўся, чыстым і умру… Выбачайце, панове, больш нам не абчым гаварыці… (Усе апрыч Званочка, збіраюцца разам ў аб нечым раюцца).
Мурашка (да Званочка). От што, месяц ты наш ясны, за тваю турбацію мы згаваріліся даць табе падарунак, якога ня тое што ты, але і бацька твой у сьне не бачыў: Мы дамо табе жывой вады…
Званочэк. (у вялікай радасьці). Вы здабудзеце для мяне жывой вады, катораю я магчыму ажывіці сваіх нябошчыкоў брацейкоў!.. І гэта праўда? Ай-ей, як я рад!.. Добра, панове, ніхай будзе: па вашему. Зраблю усё, што вам трэба.
Усе (разам). Ой, якая вялікая радасць! Гой-гой мілы дзяцючок!.. Дзякуем табе…
Мурашка. Чаго пажадалі, таго й дачэкалі… Дзякую табе! А за падарункамі прыйдзеш тагды, як ён у нас будзе… (Усе кланяюцца і атходзяць).
Званочэк адзін.
Званочэк (задумаўшыся). Папаўся у вялікі грэх… Які я стаў паганы ды абрыдлівы, Не стрымаўся: здрадзіў Мака. Сабака і і той верна служэ свайму гаспадару, а я… (Паціху плачэ, а потым гледзячы на сонейко гаворыць сам да сябе). Яснае сонейка! ты ужо адыходзіш на спакой начны і атдаеш свае апошніе ласкавые ўзгляды цэлай зямлі. Паглянь на мяне, сіраціну адзінокаго, ды навучы мяне, неразумнаго, як выбіцца с цяжкога грэху. (Задумываецца моцна, а потым схапіўшыся кажэ). Бач, якая шчасліва, мысьль мне прыйшла у цям!.. Пайду да лесавога Дзеда, вазьму у яго чароўных парашкоў і дам іх перад сном Маку. Ад гэгых парашкоў ён будзе у сьне, як на яві усё чуць і бачыць і калі яго яны захочуць скрыўдзіць, то ён недасцца, ён абароніцца. Хвала, Сонейку, што яно дало мне здогад, як выратавацца ад найстрашнейшаго у сьвеці граха — здрады. Калі яны захочуць Маку зло зрабіць, то ён спазнае толькі якіх мае прыяцелёў і застыдзіць іх… Іду да ляснога Дзеда, ён мяне вывядзе з бяды. Бывайце здаровы, мае кветачкі… (Кланяецца і выходзіць).
Заслона.
Сцэна III.
Роша — Мак.
Рожа. Мінуўшай ночы мне сьніўся надта цяжкі вон.
Мак. А я заўсёды вельмі моцна сплю і ніякіх сноў не бачу.
Рожа. Я, бач, заўсёды дрыжу за сваё жыцьцё і с таго надта баязліва сплю.
Мак. А што-ж табе, пахуча Рожа, сьнілося?
Рожа. Мой сон быў надта страшны і меў стычнасць с табою, сусед.
Мак. Ахцямне! Раскажы, суседка. Мяне вельмі цікавіць твой сон.
Рожа. Нанач ня сьлед было-б і гаварыць пра гэткіе страхі. Але ніхай на гэты раз будзе, як ты бажаеш.
Мак. Кажы, кажы, суседка, буду слухаці…
Рожа. Здавалося, што стаіць надта цёплая весна. Мы с табою, гэдак, як і цяпер, сядзелі тутка у садку ды абчымсці гутарылі, С цёмнаго неба на нас глядзелі дзеткі сонейка — ясные зоркі. З далёкаго поўдня нясьліся сюды ціхіе вецяркі, ды ласкава абвеваючы нас, шэпталі нам свае чароўные казкі. Паміж нас густымі хмаркамі клубіліся запахі маладой вясны. Срэбная раса сваім халадком сьвяжыла нас. Мы с табою былі зусім здаволечые, шчасьлівые… Потым, не табе гаворучы, папалі на нас нейкіе страшные мары і, абступіўшы, пачалі здвіраць з нас нашы апраткі… Я надта спалохалася і зразу прачхнулася.
Мак. Але, суседка, ты надта брыдкі сон бачыла. Адным толькі можна сябе пяцешыці, што снэ надта рэдка збываюцца.
Рожа. Гэта праўда… Але усё-такі, суседзе, трэба асьцерэгацца.
Мак. У мяняе ёсць шчыры служка — Званочэк.
Рожа. Не даверайся Мак: бывае, што нашы першые прыяцелі атдаюць нас у рукі нашых ворагоў.
Мак. Сягоньня у цябе, суседка, у галаве надта нудные думкі.
Рожа. Сэрцэ маё чуе, нешта нядобрае. (Устае). Пара мне да дому. Бывайце здароў, сусед!.. (Выходзіць).
Мак. З Богам… Ніхай табе Бог пашле вясёлые думкі, ды шчасьлівые снэ…
Званочэк — Мак.
Мак (есць і кажэ). Якая смачная страва! Сцюдзёная раса дадае мне сілы, падымае у галаве добрые думкі, вясёлые пачуцьця. (Звертаючыся да Званочка). А чаму гэта ты, хлопчэ, не вячэраеш?
Званочэк. От зараз, паночку, і я буду…
Мак. А чаму ты сягоньня гэтакі хмурны; ці не ўвязалася да цябе, хлопчэ якая напасць?..
Званочэк. Не, паночку… Крыху нездаровіцца. От напьюся халоднае вады, — і ўсё пяройдзе (пье ваду).
Мак (павячараўшы лажыцца спаць і сам сабе гаворэ). Якая сягоньня пекная ноч! Як ласкава глядзяць на зямлю зоркі. А якая пахучасць стаіць усюды… Вясёлая, ды шчасьлівая пара… Хвала высокаму небу!.. (Мак засыпае). Званочэк паціху выходзіць с саду на вуліцу. Ноч цямнее. Потым зразу атчыняюцца дзьверы і у садок урываюцца у масках: Асва, Пчэла, Матыль, Скакунец, Мурашка, ды два хлопчыкі. Мак хоць і сьпіць, але, прыняўшы страву с чароўнымі парашкамі, усё чуе і бачыць у сьне як на зьяві. Як адно да Мака прыторкнуліся; ён зразу схапіўся ат сну і моцна закрычаў.
Мак. Стойце зладзеі! Ні кроку ўпярод! Вы хацелі мяне абакрасьці?.. Ах, вы шыбельнікі, душагубы! За гэта я вас зачарую вечным сном. (Мак падымае рукі і кажэ заклінаньне):
Сьпіце, моцна пачывайце, |
(Дмухае на злодзеёў. Усе пачынаюць слабець і хіліцца на зямлю).
Разэда. А-ей, як спаці хочацца!..
Асва. Сож валіць на зямлю.
Мурашка. Вочы здаюцца, як у пьянай…
(Усе лажацца і засыпаюць. Уходзіць Рожа, а за ей Званочэк).
Мак, Рожа, Званочэк.
Рожа. Ніяк не магла сягоньня заснуць. Нейкае цяжкое чуцьцё надта таміло мяне… Дай, думаю, адведаюся да свайго суседа Мака, ці не прылучылося з ім якое бяды…
Мак. Сон твой, суседка, быў праўдзівы. Ось зараз, як ты выйшла адгэтуль, — я павячэраўшы лёг спаць. Ня ўсьпеў ешчэ сплюшчыць вачэй, як зараз сюды уціснуліся нейкіе зладзеі, закрыўшыся чорнымі маскамі і давай зрываць з мяне апраткі. Яны маглі сцягнуць зв мяне усё да апошняе ніткі, бо я сам спаў, а Званочэк выйшоў чагось-то на вуліцу. Але неякім дзівам сягоньня у сьне я ўсё чуў, ды бачыў, як на зьяві. І от злодзеёў гэтых я злавіў, ды зачараваў іх вечным сном. От яны усе тут лежаць, разбойнікі гэтые…
Рожа (паднімаючы маскі). Ба! ды гэта усё нашы знаёмые: вось Мурашка, весь Асва с Пчалою, вось Матыль і Скакунец, а гэта хлопчыкі!..
Мак. Вот дык прыяцелі!.. Ну, цяпер канец іхнім зладзействам: яны ніколі ужо непрачхнуцца.
Званочэк (кланяючыся). Вяльможны Мак, мне надта шкада іх… Як яны любілі сьветлае сонейка! Як вясёла гулялі у яго залатых, цёплых праменьнях! — а цяпер лежаць, як нябожчыкі, без усьмешкі, без пахілкі… Цяжкая іх доля!.. Пашкадуй іх, вяльможны Мак, даруй ім віну, знімі з іх закляцьце сваё. Будзь, як сонейко, каторае ніколі нікога не карае, а на ўсіх добрых і благіх сьвеціць і усіх грэе сваім цяплом…
Рожа. Званочэк кажэ праўду: нам усім трэба быць чыстымі, як сонейко…
Мак. Не праціўлюся гэтаму; але-ж ня трэба забываць, што зладзейства павінна быць учарана.
Звакочэк. Праўда, шалёнцы гэтые павінны быць укараны; але трэба зрабіць, каб гэтае караньне не было здзекам над стварэньнем божым і каб яно ня ўносіло сваркі ў жыцьцё ды разрухі. Лепей хай будзе шчасьце… Ніхай лепей усе радуюцца веселяцца.
Рожа. Надта, добра прыдумана…
Мак. Лепшаго нічога не прыдумаеш… Але уся беда у тым, што зачараваці сном я магу, а атчараваці няўмею: німа у мяне на то сілы. Як-жэ тут быць?..
Званочэк. Гэта я магу з вялікай радасьцю зрабіць. Вось гэтым звонікам. (Звоніць чароўным звонікам. Усе прачынаюцца і ўстаюць. Усе радзеюць).
Матыль. Ізноў жыцьцё!..
Скакунец. Ой якая радасць! ізноў буду весяліцца…
Разэда. Я буду цяпер шчасьліва і без багатае адзежы…
Асва. Ой радасць! Я вырываю сваё жыгала!
Пчэла. І я зраблю па твойму…
Хлопчыкі. Больш ніколі ня будзем нікога крыўдзіць.
Мурашка. Ізноў праца і прыятны атпачынак. Ой лопну з радасьці! Музыка, барджэй грай! Панове, збірайцеся на скокі, ды сьпевы!.. (Музыка грае. Усе бяруцца за рукі і скачуць, сьпеваючы):
Дадушэчкі, падушэчкі, |
Заслона.
Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.