Сніцца яснае прадвесне...

Сніцца яснае прадвесне..
Верш
Аўтар: Міхась Васілёк
1926
Крыніца: Вершы. - 1973. — с. 33

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Сніцца яснае прадвесне.
Песняў хочацца мне — песняў!
З ветрам крыллі распасцерці,
Паляцець па белым свеце,
Завіхрыць шалёным ўзлётам,
Узяць сонца пазалоту,
І аздобіць, і прыбраці
Беларусь маю, як маці,
Каб пасля начэй бясконцых
Заірдзела яна сонцам!

1926