Сож
Сож Верш Аўтар: Леанід Гаўрылаў 1935 Крыніца: http://knihi.com/Leanid_Haurylau/Soz.html |
Ціхі Сож. Валавяныя воды.
Бурштынее зара ў берагах.
Дзесь глухія гудкі параходаў
Аблятаюць разліўны размах.
Як у люстры, густою сцяною
Кучаравіцца лес у вадзе,
Абярнуўшыся ўніз галавою,
К водам пільнае вуха кладзе.
1935 г.