Сонечнымі сьцежкамі (1925)/Сузор’і/Ў музэі залатую бранзалетку…

⁂ Мятнуўся небасхіл… ⁂ Ў музэі залатую бранзалетку…
Санэт
Аўтар: Алесь Дудар
1925 год
⁂ Нікому ня буду верыць…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ў музэі залатую бранзалетку…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Ў музэі залатую бранзалетку
я бачыў за празрыстым шклом —
яе, пад старажытным курганом,
пазелянеўшую знайшлі малыя дзеці.

І ў тыя дні расьлі на полі кветкі…
І ланцужком, сатканым з васількоў,
стары мастак прывычнаю рукой
аздобіў залатую бранзалетку.

Мастацкі дух ніколі не памрэ.
Не пахаваць яго пад курганамі,
ня вычарпаць гадамі і вякамі.

Яму ў агні пякельным не згарэць.
Ён вырвецца з багны разводзьдзем буйным рэк
і загарыцца зноў бліскучымі агнямі.