Соцыяль-дэмократыя і нацыянальнае гаспадарства
Соцыяль-дэмократыя і нацыянальнае гаспадарства Артыкул Аўтар: Макар Краўцоў 1919 Крыніца: Беларусь, 1919. - №37-38 |
І
Соцыяль-дэмократыя — партыя пролетарыяту, партыя рабочага клясу, маючая сваім льозунгам: „Пролетарыі усіх краёў злучайцеся”. Па сваёй істоце соцыяль-дэмокра тычная партыя інтэрнацыянальна. Яна вядзе барацьбу за лепшы лад на зямле, за долю клясу рабочых у сучасны буржуазны пэрыяд, за аблягчэньне няухільнага-эконамічнага цяжару, якіе ляжыць на рабочым клясе усюды, сярод кожнае нацыі у кожнай дзяржаве. Соцыяль-дэмократыя павялічвае свае рады з кожным крокам пашырэньня капіталізму на усе навет дзікіе кускі зямлі: дзе толькі залажылося капіталістычнае прадпрыімство (фабрыка, завод, капальня і г. д.) там сілаю эконамічных законаў паўстае грамада злучаных агульнасьцю льосу рабочых, якіе становяцца ахвяраю безсардэчнай экспльоатацыі з боку капіталістага, мімаволі гэтага апошняга на моцы прынцыпаў сучаснага эконамічнага ладу. Кожная нацыя мусіць прайсьці этап уласнай дзяржаўнасьці, каді толькі той, ці іншы народ разьвіўся датуль, калі яго ужо можна разумець, як нацыю; сіла нацыянальнай мовы, літаратуры, штукарства і усіх наагул культурных скарбаў, якіе мае той, або іншы народ, паказвае меру яго здольнасьці да самастойнага політычнага істнаваньня. У барацьбе за дзяржауна-політычную незалежнасьць падняволеная цалкам нацыя можа часова прытупіць во страсьць клясавой барацьбы у ёй самой, концэнтруючы усю моц каля прынцыпу нацыянальнага вызваленьня і дасягненьня політычнай незалежнасьці у форме уласнай сваей нацыянальнай дзяржавы. Але калі толькі нацыя дасягнула да сваёй дзяржаўнасьці, дык барацьба клясаў пляновая, організованная мусіць вясьціся у сучасны век соцыяльнай няроўнасьці людзей. Барацьба экспльоатуемых і экспльоататараў сярод данай нацыі выходзіць за межы свае дзяржавы, рабочые розных дзяржаваў солідарызуюцца, каб болей дужаю масай налягаць на свайго клясовага праціуніка — кляс буржуазіі. Гэта солідарнасьць рабочых розных нацыяў і дзяржаваў праводзіцца усясьветнай рабочай партыяй - соцыяль-дэмократыяй.
Як-жа павінна адносіцца содыяль дэмбкратыя беларуская да прынцыпу адбудаваньня сваёй незалежнай беларускай дзяржавы? Паходзячы з самае глыбі нашага працоўнага народу, соцыяль-демократыя наша ня мае усе-ж такі масавога характару, бо ня мае за сабою шырокіх сьвядома-пролётарскіх масау, аб адсутнасьці якіх у нас, на Беларусі, мы у свой час; гаварылі на шпальтах „Звону".
Але, веручы у нарастаньне яе сіл, у эконамічнае разьвіцьцё свайго краю, беларуская соцыяль-дэмократыя (народная інтэлігенцыя, веручая у соцыялізм і дэмакратызм) мусіць адразу стаць на варце інтарэсаў беларускага пролетарыяту і служыць яму. І толькі, маючы на увазе інтарэсы, клясавые рабочага люду кожны соцыяліст наш павінен падыйсці да пытаньня аб нашай дзяржнунасьці з свайго боку з запытаньнем: „Адбудаваньне Беларускай Дзяржавы ці не пашкодзіць клясу рабочаму?”.
Вядомые усясьветные ауторытэты марксізму (Каутскі, Баўэр) трымаюцца прынцыпу самаазначэньня народаў, а гэта значыць, што кожны народ мае право і на сваю політычную незалежнасьць, на сваю дзяржаву.
Каутскі яшчэ у 1897— 98 г. г. у артыкулах „Барацьба нацыянальнасьцяў і дзяржаўнае права у Аўстрыі” літаральна зазначае: ,,Усе гэтые асновы сучаснага нацыянальнага руху — гістарычна цалкам апраўдваюцца і усялякае штучнае перашкаджаньне іх росту раўназначна перашкодзе росту соцыяльнага разьвіцьця”, (рускі пераклад, выданьне Іванова, Кіеў 1906 р. стр. 6).
“Пролетарыят, — падкрэсьлівае Каўтскі, — ня толькі не настроены воража да падобнага роду нацыянальных рухаў, але і самым беспасрэдным чынам зацікаўлены у іх спакойным усьпеху” (стр. 7).
Гэтак гаворыць нямецкі „незалежны соцыяліст-дэмократ" не соцыял-імпэрыялісты і анэксыяністы, як напр. Давід Шайдаман, а віднейшы тэорэтык марксізму, у сучасные дні яшчэ, дзякуй Богу, жывы; і пайшоўшы у гэтым пытаньні па раз пачатай дарозе.
ІІ
Цяжка і немагчыма на газэтных лістох прывясьці безканечные аргумэнтацыі Каутскага у карысьць нацыянальнага самаазначэньня народаў. Ня можам аднак-жа не адзначыць, што ў першай часьці апошняй сваей работы па нацыянальнаму пытаньню “Вызваленьне нацыянальнасьцяў” (пераклад Ла<неразборліва>сона, Петраградзкае выда-во <неразборліва>ига”, 1918 г.), напісанай усяго толькі ў 1917 г., у прадмове Каутскі канчае так: “Я пастараюся па магчымасьці хутчэй скончыць гэтыя абедзьве часьці. Аднак-жа, нішто не ашчасьлівіло-б мяне болей, як <неразборліва>агласны мір, аснованы на прынцыпе: “жыві і жыць давай другім – мір, наступленьне якога зрабіло-б беспрадметным і лішнім <неразборліва>еньне працягу вось гэтай работы".
У “Вызваленьні нацыянальнасьцей” Каутскі заяўляе, што за тэрыторыю данага народу соц.-дэмократыя павінна прызнаваць толькі тэрыторыю, якая ім абрабляецца, але-ж ніколі ня тую, над якою пануе ці ёю ўладае. Ангельскіе і нямецкіе кольоніі за дзесяткі тысяч вёрст ад Брытаніі і Нямеччыны дзе-нібудзь у Азіі; пануюць і ўладаюць там гэтые дзяржавы, але-ж гэта не зямля ангельцаў і немцаў, а зямля падняволеных азіяцкіх народаў, якія самі (а не ангельцы і ня немцы) сваю зямлю абрабляюць.
Каутскі разглядае нацыю, як языковую грамаду, грамаду людзей, звязаную агульнасьцю мовы, а не агульнасьцю льосу.
У быўшай Расіі было вельмі <неразборліва> (каля 150 народаў; сколькі ў адным Каўказе і ў Сыбіры!), гэтые народы былі зьвязаны агульнасьцю льосу, аднакава стагналі пад прэсам політычнага бяспраўя і паляк, і беларус, і украінец, і велікарус, і грузін і латыш. Як думалі і думаюць яшчэ й цяпер маскоўскіе імпэрыялісты, усе народы быўшай Расіі складаюць адну, нібыто, рускую нацыю. Але-ж рэволюцыя наказала, што гэта ня так, што разам з упадам політычнага гвалтаўніцкага рэжыму маскавіцкай бюрократыі упалі пад ногі вызваленым народам праіржавеўшые ланцугі іх нацыянальнага гнёту; кожны народ пачаў сэпаравацца ад быўшага жахоўнага політычнага цэнтру: Петраграду, Масквы. Соцыялісты, быўшых пад няволяю, народаў мусілі ісьці (ды й мусяць яшчэ) на шалёные компромісы з сваей нацыянальнай буржуазіяй, прытупляючы клясавую барацьбу унутры сваей нацыі. Наглые маскоўскіе імпэрыялісты інады навет пад ярлычком соцыялістаў (Савінкоў, Ауксенцьеў), манючыся адрадзіць “Великую Россию” ці там іншые рэакцыянэры (Дэнікін) боручыся за “единую, неделимую” толькі адцягваюць момэнт пляновай, організованай барацьбы клясаў унутры вызваленых нацыяў. Усялякіе “российские партии”, хаця б яны называліся соцыялістычнымі, у нас на Беларусі, наша беларуская соцыяль-дэмократыя павінна лічыць рэакцыйнымі, бо яны йдуць ня ўперад, а назад да ідэалу іх, - не соцыялізму, як часам яны гавораць, а да “единой, неделимой России”, якая магла быць толькі абсолютнай монархіяй.
Толькі на сваей мове шырокіе бяднейшые слаі таго, ці іншага народу могуць пазнаць хоць кропелькі яркага сьвету сучаснай культуры, могуць зразумець істоту свайго соцыяльнага палажэньня і далучыцца да міжнароднага рабочага руху, што ідзе да сьветлага царства соцыялізму, ідзе паціху, але ўпарта і пэўна.
“Памагаць прыгнечаным, - кажа Каутскі, - і не пакідаць іх на сваволю льосу, - вось моральны абавязак кожнага, хто, як мае быць, дэмократ. Ён наўрад ці адлучыцца ад прыгнечанай нацыі, навет і ў тым выпадку, калі б гэта пашырыло яго працаздольнасьць. Перамена нацыянальнасьці пры такіх умовах набірае характар бязсорамнага карьерызму”.
Гэткі вывад вялікага апостала соцыялізму, вывад абсолютна просты і кожнаму ясны павінна вечна памятаць беларускай соцыяль-дэмократыя. Яе мэты і утварэньне незалежнай беларускай рэспублікі ня ёсьць дзьве паасобные рэчы.
Уперад за самаазначэньне свайго народу, за яго політычную незалежнасьць, за клясавые інтарэсы яго, бо народ беларускі – гэта бедные масы пролетарыяў і поўпролетарыяў, - які, адбудаваўшы дзяржаву сваю ніколі ня стане ўпоперак дарогі пролетарыяту ўсіх краёў, усіх народаў.
Ніхто ня мае права панаваць над зямлёю нашага народу, якую адвеку ён засяляе і абрабляе сваёй працаю, якую аплакаў ён у <неразборліва> нядолі сваёй, на якой <неразборліва> пакуту шматгадовую, дзе ён мае право быць сувэрэнным (ні ад каго незалежным) гаспадаром.
Політычна-дзяржаўная незалежнасьць беларускага народу, свая незалежная рэспубліка – вось сягонняшняя задача беларускай соцыяль-дэмократыі.