Спадчына (1922)/I/Родныя песьні

Роднае слова Родныя песьні
Верш
Аўтар: Янка Купала
1922 год
Усе разам
Іншыя публікацыі гэтага твора: Родныя песьні (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РОДНЫЯ ПЕСЬНІ.

Гэй, родныя песьні! Вы ў суме і ў горы,
Ці ночка пануе, ці сівер дзьме зімны,—
Для роднай зямелькі вы—сьветлыя зоры,
Для роднага краю вы—райскія гымны!

У вас адаб’ецца нядоля і доля,
Ўздыханьні, што ходзяць з сахою, з сякерай,
І холад, і голад, няволя і воля,
І ў будучнасьць ясну надзея і вера.

На сьвеце на белым і праўдай і чэсьцяй
Гандлююць, збываюць за фальш і няславу;
Вы-ж песьні і сьветам маглі-бы затрэсьці,
Паклікаць к змаганьню за добрую справу.

На рукі людзкія наложаць аковы,
Край стопчуць, заграбяць чужыя народы,—
У песьнях-жа родны край, родныя словы
Жылі і жывуць, і жыць будуць заўсёды.

Гэй, песні, гэй, звон Беларусі загнанай!
Зайграйце пацехай на родным загоне,
Што ўжо няма болей няволі, кайданаў,
І людзі ня стогнуць, як стогнуць сягоньня!

1906 г.