Спадчына (1922)/II/Можам часта мы плакаць…

* * * (Сумна, сумна…) * * * (Можам часта мы плакаць…)
Верш
Аўтар: Янка Купала
1922 год
Тут і там
Іншыя публікацыі гэтага твора: Можам часта мы плакаць…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Можам часта мы плакаць
У вялікай бядзе,
Можам часта мы плакаць
У вялікай нудзе.

Але ёсьць-жа такі жаль
Нанясе благі лёс,—
Што хацеў-бы заплакаць,
Дый ня выцісьнеш сьлёз.