Спадчына (1922)/II/Плача восень

Асеньнім вечарам Плача восень
Верш
Аўтар: Янка Купала
1922 год
У досьветак
Іншыя публікацыі гэтага твора: Плача восень.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЛАЧА ВОСЕНЬ…

Плача восень за вакном,
Сьлёзы плюскаюць аб шыбы,
Абняла трывожным сном
Няпрытульныя сялібы.

Плача восень, стогне ў сьне,
З пушчай, з ветрамі галосіць,
Як-бы дзе каго кляне,
Ці аб шчасьці моліць, просіць,

Плача восень ноч і дзень,
Сьлёзы плюскаюць аб вокны,
А па хаце чорны цень
Лазіць, тчэ свае валокны.

Гэта ходзіць, бродзіць сум,
Душу мучыць ў сваіх сетках,
І трывожыць сказы дум,
Дум аб шчасьці і аб кветках.

1915 г.