У вырай У дарозе
Верш
Аўтар: Янка Купала
1922 год
Асеньнім вечарам
Іншыя публікацыі гэтага твора: У дарозе (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У ДАРОЗЕ.

Цёмна, сумна ў сонным полі,
Як скрозь сіта ймжыць імжака;
Воддаль прэе ў лесе лісьце,
Як шкілет тарчаць галіны.

Скрыгатаюць грудзі больлю,
Сэрца сьсе нуда-вужака,
Звод скрабе ў душы агнісьце,—
Будзіць буднія ўспаміны.

*

Еду, пхнуся бітым шляхам,
Па балоце конь плюскоча,
А ноч крадзецца паціху,
Сыпле чары ўлева, ўправа.

Пхнуся ўдвойчы з жуткім жахам,
Злыдні зіркаюць у вочы…
Ах, хаця-б ня дацца ліху?
Но, мой косю!.. Стой!.. Канава!..

29/X—18 г.