Спадчына (1922)/III/Вечар
← На вуліцы | Вечар Верш Аўтар: Янка Купала 1922 год |
Мой цень → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вечар (Купала). |
ВЕЧАР. Мой вечар, знаю, блізка, недалёка— Але ня счэзну я з-пад долі вока— Зямлі і сонцу нізка пакланюся— Як з братам, з ветрам шчыра абыймуся— Сум вечны пасаджу свой на пасадзе— Ўзлажу варону з сьлёз яму ў парадзе— Слугой яму прызначу адзіноту— Асьветлю хорам сваіх дум яснотай— Душы дам волю, заручуся з песьняй— Хай раніца жыцьця майго ускрэсьне, 4/II,—15 г. |